1-ы да Фесаланікійцаў 1 глава

Першы ліст да Тэсалонцаў Апостала Паўла
Пераклад Анатоля Клышкi → Комментарии Скоуфилда

Пераклад Анатоля Клышкi

1 Павел, Сілуан, і Цімафей — царкве фесаланікійцаў у Богу Бацьку і Госпадзе Ісусе Хрысце: Ласка вам і мір [ад Бога, нашага Бацькі, і Госпада Ісуса Хрыста].
2 Заўсёды дзякуем Богу за ўсіх вас, успамінаючы вас у нашых малітвах.
3 Несупынна ўспамінаючы вашу дзейную веру, і працу любові, і вытрываласць надзеі на нашага Госпада Ісуса Хрыста перад нашым Богам і Бацькам;
4 ведаючы, браты, улюбёныя Богам, ваша абранне;
5 бо наша дабравесце прыйшло да вас не толькі ў слове, але і ў сіле, і ў Святым Духу, і ў вялікім засведчанні, як вы і ведаеце, якія мы былі між вас, дзеля вас.
6 І вы сталі пераймальнікамі нас і Госпада, прыняўшы слова ў вялікім уціску з радасцю Святога Духа,
7 так што вы зрабіліся ўзорам для ўсіх, хто верыць, у Македоніі і ў Ахаіі.
8 Бо ад вас прагучала слова Гасподняе не толькі ў Македоніі і Ахаіі, але і ва ўсякім месцы разышлася ваша вера ў Бога, дык мы не маем патрэбы што-небудзь казаць.
9 Бо яны самі абвяшчаюць пра нас, які ўваход мы мелі да вас, і як вы павярнуліся да Бога ад ідалаў, каб служыць жывому і праўдзіваму Богу
10 і чакаць з нябёсаў Яго Сына, Якога Ён уваскрэсіў з мёртвых, Ісуса, Які выбаўляе нас ад будучага гневу.

Комментарии Скоуфилда

9 Духовные подвиги, совершаемые верующими в жизни, представлены тут в логичном и последовательном порядке. О них же речь и в 3-м стихе. «Дело веры» — это «отвращение от идолов» (ср. с Ин 6:28−29); «труд любви» — это служение «истинному и живому Богу»; и «терпение упование» — это «ожидание Его Сына с неба» (ср. с Мф 24:42; 25:13; Лк 12:36−48; Деян 1:11; Флп 3:20−21. Той же последовательности «от первого к третьему» Павел придерживается и в Послании к Тит 2:11−13.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.