1 да Карынфян 1 глава

Да Карынфян 1-е Пасланне святога Апостала Паўла
Пераклад праваслаўнай царквы → Толкования Августина

Пераклад праваслаўнай царквы

1 Павел, воляю Божаю паклíканы Апостал Іісуса Хрыста, і Сасфе́н брат, —
2 Царкве Божай, якая ў Карынфе, асвячоным у Хрысце Іісусе, пакліканым святым, з усімі, хто прызывае імя́ Госпада нашага Іісуса Хрыста ў кожным месцы, у іх і ў нас:
3 благадаць вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Іісуса Хрыста.
4 Дзякую заўсёды Богу майму за вас, за благадаць Божую, дадзеную вам ў Хрысце Іісусе,
5 таму што ў Ім вы ўзбагаціліся ўсім, усякім словам і ўсякім пазнаннем,
6 паколькі сведчанне Хрыстова ўмацавалася ў вас,
7 так што вы не маеце нястачы ні ў якім дары, чакаючы адкравення Госпада нашага Іісуса Хрыста,
8 Які і ўмацуе вас да канца, каб вы былí беззаганнымі ў дзень Госпада нашага Іісуса Хрыста.
9 Верны Бог, Якім вы пакліканы да супольнасці з Сынам Яго Іісусам Хрыстом, Госпадам нашым.
10 Малю́ вас, браты, імем Госпада нашага Іісуса Хрыста, каб усе вы гаварылі адно і не было паміж вамі падзе́лаў, але каб вы былі злучаны адным разуменнем і адною думкаю.
11 Бо ад дамашніх Хлоі стала мне вядома пра вас, браты мае́, што паміж вамі ёсць спрэчкі.
12 Кажу я так, бо кожны з вас гаворыць: я Паўлаў; а я Апалосаў; а я Кіфаў; а я Хрыстоў.
13 Няўжо раздзяліўся Хрыстос? хіба́ Павел быў распя́ты за вас? ці ў імя Паўла вы хрысціліся?
14 Дзякую Богу, што я нікога з вас не хрысціў, акрамя Крыспа і Гаія,
15 каб хто не сказаў, што я хрысціў у сваё імя́.
16 Хрысціў я таксама дом Сцяфанаў; а больш не ведаю, ці хрысціў каго іншага.
17 Бо Хрыстос мяне паслаў не хрысцíць, а дабраве́сціць, і то не ў мудрасці слова, каб не зрабіць марным крыж Хрыстоў.
18 Бо слова пра крыж для тых, якія гінуць, — гэта неразумнасць, а для нас, якія спасаемся, — сіла Божая.
19 Бо напісана: «загублю мудрасць мудрацоў, і розум разумных адкіну».
20 Дзе мудрэц? дзе кніжнік? дзе знаўца веку гэтага́ Ці не ператварыў Бог мудрасць свету гэтага ў неразумнасць?
21 Паколькі ж свет сваёю мудрасцю не пазнаў Бога ў прамудрасці Божай, то пажадаў Бог праз «неразумнасць» пропаведзі спасці веруючых.
22 Бо і Іудзеі патрабуюць цудаў, і Эліны шукаюць мудрасці;
23 а мы прапаведуем Хрыста распятага: для Іудзеяў спакусу, для Элінаў неразумнасць,
24 для саміх жа пакліканых — як Іудзеяў, так і Элінаў — Хрыста, Божую сілу і Божую прамудрасць;
25 таму што «неразумнае» Божае мудрэйшае за людзей і «слабае» Божае мацнейшае за людзей.
26 Паглядзіце ж, браты, хто вы, паклíканыя: не многа сярод вас мудрых па плоці, не многа магутных, не многа высакародных;
27 але Бог вы́браў неразумнае свету, каб пасароміць мудрых, і слабае свету выбраў Бог, каб пасароміць моцнае;
28 і бязроднае свету, і прыніжанае, і нязначнае выбраў Бог, каб пазбавіць сілы значнае, —
29 каб ніякая плоць не хвалілася перад Богам.
30 Ад Яго ж і вы ў Хрысце Іісусе, Які стаў прамудрасцю для нас ад Бога, і праведнасцю, і асвячэннем, і адкупленнем,
31 каб было, як напісана: «хто хва́ліцца, няхай Госпадам хва́ліцца».

Толкования Августина

Стих 25

Не было другого пути, чтобы эту евангельскую истину могли принять некоторые философы и ораторы. Они ведут образ жизни, который не соответствует истине, а является лишь ее подражанием; так они обманываются сами и обманывают других.

Источник: Послания 120. CSEL 34.2:709.

Стих 29

Здесь совершенно ясно намерение апостола — он говорит против человеческой гордыни, чтобы никто не хвалился делами человеческими и через это не хвалился собой.

О предопределении святых 5.9.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.