2 да Цімафея 1 глава

Да Цімафея 2-е Пасланне святога Апостала Паўла
Пераклад праваслаўнай царквы → Комментарии Жана Кальвина

Пераклад праваслаўнай царквы

1 Павел, воляю Божаю Апостал Іісуса Хрыста, паводле абяца́ння жыцця ў Хрысце Іісусе,
2 Цімафею, узлю́бленаму сыну: благадаць, міласць, мір ад Бога Айца і Хрыста Іісуса, Госпада нашага.
3 Дзякую Богу, Якому служу ад продкаў у чыстым сумленні, што не перастаю́ паміна́ць цябе ў малітвах маіх уночы і ўдзень;
4 па́мятаючы слёзы твае, я пра́гну ўбачыць цябе, каб мне напоўніцца радасцю;
5 прыга́дваю сабе тваю некрываду́шную веру, якую раней ме́ла бабуля твая Лаíда і маці твая Яўнíкія; упэўнены, што і ты маеш яе.
6 З гэтай прычыны напаміна́ю, каб ты падтры́мліваў у сабе агонь да́ру Божага, які ў табе праз усклада́нне рук маіх;
7 бо даў нам Бог не дух баязлíвасці, а дух сілы, і любові, і разва́жнасці.
8 Таму не саромейся ні све́дчання пра Госпада нашага Іісуса Хрыста, ні мяне, вязня Яго; а пакутуй разам са мною за дабравесце Хрыстова сілаю Бога,
9 Які спас нас і паклікаў паклíканнем святым не паводле спраў нашых, а паводле Свайго прадустанаўле́ння і благадаці, да́дзенай нам у Хрысце Іісусе раней часоў адвечных,
10 а цяпер адкрытай яўле́ннем Спасіцеля нашага Іісуса Хрыста, Які знішчыў смерць і асвятлíў жыццё і нятле́ннасць дабравесцем,
11 для якога я пастаўлены прапаведнікам, і Апосталам, і настаўнікам язычнікаў.
12 З гэтай прычыны я і пакутую так; але не саромеюся. Бо ведаю, у Каго я ўвераваў, і ўпэ́ўнены, што Ён ма́е сілу залог мой захаваць на той дзень.
13 Узору здаровага вучэ́ння, якое ты чуў ад мяне, трымайся з вераю і любоўю ў Хрысце Іісусе.
14 Захоўвай добры залог сілаю Духа Святога, Які жыве ў нас.
15 Ты ведаеш, што ўсе Асійцы адвярнуліся ад мяне; сярод іх Фíгел і Ермаген.
16 Няхай дасць Гасподзь міласць дому Анісíфара за тое, што ён шмат разоў падтры́мліваў мяне і не пасаромеўся аковаў маіх,
17 а калі быў у Рыме, з вялікім стараннем шукаў мяне і знайшоў.
18 Няхай дасць яму Гасподзь знайсці міласць у Госпада ў той дзень; а колькі ён паслужыў мне ў Эфэсе, ты лепш ведаеш.

Комментарии Жана Кальвина

Глава 1

Нет комментариев



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.