1 да Цімафея 1 глава

Да Цімафея 1-е Пасланне святога Апостала Паўла
Пераклад праваслаўнай царквы → Аверинцев: отдельные книги

 
 

Павел, Апостал Іісуса Хрыста па наказу Бога, Спасіцеля нашага, і Госпада Іісуса Хрыста, надзеі нашай,
 

Цімафею, сапраўднаму сыну ў веры: благадаць, міласць, мір ад Бога, Айца нашага, і Хрыста Іісуса, Госпада нашага.
 

Адпраўля́ючыся ў Македонію, я папрасіў цябе застацца ў Эфесе, і наказваць некаторым, каб яны не вучылі нічому іншаму
 

ды не займаліся байкамі і радаслоўямі бясконцымі, якія служаць больш узнікненню спрэчак, чым Божай задумеспасенняпраз веру.
 

Мэта ж наказу ёсць любоў ад чыстага сэрца і добрага сумлення і некрывадушнай веры,
 

адступіўшы ад чаго, некаторыя ўхіліліся ў пустаслоўе,
 

жадаючы быць законавучы́целямі, але не разумеючы ні таго, пра што гавораць, ні таго, што сцвярджаюць.
 

А мы ведаем, што закон добры, калі хто законна ім карыстаецца,
 

ведаючы, што закон устаноўлены недля праведніка, а для беззаконных і непакорлівых, бязбожных і грэшных, нячыстых і паганых, для забойцаў бацькі і маці, для душагу́баў,
 

для блуднікоў, мужаложцаў,гандляроў людзьмі, паклёпнікаў, скаталожцаў, лгуноў, клятвапаруша́льнікаў і ў адносінах да ўсяго іншага, што супрацьстаíць здароваму вучэнню,
 

паводле даве́ранага мне дабраве́сця славыблажэннага Бога.
 

Я дзя́кую Таму, Хто даў мне сілу, Хрысту Іісусу, Госпаду нашаму, што Ён прызнаў мяне верным, паставіўшы на служэнне,
 

мяне, які раней быў богазневажа́льнікам і ганіцелем і крыўдзіцелем, але быў памíлаваны, таму штоз-за няведання рабіў я так, у няве́р’і;
 

благадаць жа Госпада нашага Іісуса Хрыста шчодра праявíлася ўва мне з вераю і любоўю ў Хрысце Іісусе.
 

Вартае даверу і заслугоўваепоўнага прызна́ння слова, што Хрыстос Іісус прыйшоў у свет спасці грэшнікаў, з якіх першы — я.
 

Але для таго я быў памíлаваны, каб на мне першым Іісус Хрыстос паказаў усю доўгацярплівасць, у прыклад тым, якія будуць вераваць у Яго дзеля жыцця вечнага.
 

А Цару вякоў нятле́ннаму, нябачнаму, адзінаму прамудраму Богу — пашана і слава на векі вякоў. Амінь.
 

Даю табе, сыне Цімафею, згодна з ранейшымі пра цябе прароцтвамі, такі наказ, каб ты змагаўся адпаведна ім як добры воін,
 

маючы веру і добрае сумленне, адкінуўшы якое, некаторыя пацярпелі крушэнне веры;
 

сярод іх Імяней і Аляксандр, якіх я аддаў сатане, каб яны адвучы́ліся блюзне́рыць.
 



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.