2 да Фесаланікійцаў 1 глава

Да Фесаланікійцаў 2-е Пасланне святога Апостала Паўла
Пераклад праваслаўнай царквы → Комментарии Скоуфилда

Пераклад праваслаўнай царквы

1 Павел, і Сілуан, і Цімафей — Царкве Фесаланікійкай ў Богу Айцу нашым і Госпадзе Іісусе Хрысце:
2 благадаць вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Іісуса Хрыста.
3 Мы заўсёды павінны дзя́каваць Богу за вас, браты, як гэта нале́жыць, бо ўзраста́е вера ваша і памнажа́ецца ў кожнага з усіх вас любоў аднаго да другога,
4 так што мы самі хва́лімся вамі ў цэрквах Божых, цярплівасцю вашай і вераю ва ўсіх ганеннях і ўцісках, якія вы перано́сіце;
5 гэта знак таго, што будзе праведны суд Божы, каб вы ўдастоіліся Царства Божага, дзеля якога вы і паку́туеце.
6 Бо справядліва ў Бога — адплацíць прыгнётам тым, хто вас прыгнята́е,
7 а вам, прыгне́чаным, даць супакае́нне разам з намі ў час яўле́ння з неба Госпада Іісуса з ангеламі сілы Яго,
8 у полымі агню, Які дасць адплату тым, хто не знае Бога і не слухаецца дабраве́сця Госпада нашага Іісуса Хрыста;
9 яны ў пакара́нне пры́муць пагібель вечную ад аблічча Госпада і ад славы магутнасці Яго,
10 калі Ён прыйдзе прасла́віцца ў святых Сваіх і явíць Сябе дзівосным у дзень той ва ўсіх веруючых, бо вы паверылі нашаму све́дчанню.
11 Дзеля гэтага і молімся заўсёды за вас, каб удастоіў вас паклíкання Бог наш і усякае памкне́нне да дабра і справу веры напоўніў сілаю,
12 каб праславілася імя́ Госпада нашага Іісуса Хрыста ў вас, і вы ў Ім, па благадаці Бога нашага і Госпада Іісуса Хрыста.

Комментарии Скоуфилда

К этой главе нет комментариев.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.