4 царстваў 1 глава

Чацьвёртая кніга царстваў
Пераклад Васіля Сёмухі → Новой Женевской Библии

Пераклад Васіля Сёмухі

1 І адасобіўся Мааў ад Ізраіля пасьля сьмерці Ахава.
2 А Ахозія ўпаў праз краты са сьвяцёлкі сваёй, што ў Самарыі, і занямог. І паслаў паслоў і сказаў ім: ідзеце, спытайцеся ў Вэльзэвула, божышча Акаронскага: ці выздаравею я ад гэтай хваробы?
3 Тады анёл Гасподні сказаў Ільлю Фэсьвіцяніну: устань, ідзі насустрач пасланым ад цара Самарыйскага і скажы ім: хіба няма Бога ў Ізраілі, што вы ідзяце пытацца ў Вэльзэвула, божышча Акаронскага?
4 За гэта так кажа Гасподзь: з пасьцелі, на якую ты лёг, ня сыдзеш зь яе, а памрэш. І пайшоў Ільля і сказаў ім.
5 І вярнуліся да Ахозіі пасланцы. І ён сказаў ім: што гэта вы вярнуліся?
6 І сказалі яму: насустрач нам выйшаў чалавек і сказаў нам: ідзеце, вярнецеся да цара, які паслаў вас, і скажэце яму: так кажа Гасподзь: хіба няма Бога ў Ізраілі, што ты пасылаеш пытацца ў Вэльзэвула, божышча Акаронскага? За тое з пасьцелі, на якую ты лёг, ня сыдзеш зь яе, а памрэш.
7 І сказаў ім: які з выгляду той чалавек, які выйшаў напярэймы вам і казаў вам словы гэтыя?
8 Яны сказалі яму: чалавек той увесь у валасах і скураным поясам аперазаны па сьцёгнах сваіх. І сказаў ён: гэта Ільля Фэсьвіцянін.
9 І паслаў да яго пяцідзясятніка зь ягоным пяцідзясяткам. І ён узышоў да яго, калі Ільля сядзеў наверсе гары, і сказаў яму: чалавек Божы? цар кажа: сыдзі.
10 І адказваў Ільля і сказаў пяцідзясятніку: калі я чалавек Божы, дык хай сыдзе агонь зь неба і папаліць цябе і твой пяцідзясятак. І сышоў агонь зь неба і папаліў яго і пяцідзясятак ягоны.
11 І паслаў да яго цар другога пяцідзясятніка зь ягоным пяцідзясяткам. І ён пачаў гаварыць яму: чалавек Божы! так сказаў цар: сыдзі хутчэй.
12 І адказваў Ільля і сказаў яму: калі я чалавек Божы, дык хай сыдзе агонь зь неба і папаліць цябе і твой пяцідзясятак. І сышоў агонь Божы зь неба і папаліў яго і пяцідзясятак ягоны.
13 І яшчэ паслаў трэцім разам пяцідзясятніка зь ягоным пяцідзясяткам. І падняўся, і прыйшоў пяцідзясятнік трэці, і ўпаў на калені свае перад Ільлём, і ўмольваў яго і казаў яму: чалавек Божы! хай ня будзе пагарджана душа мая і душа рабоў тваіх — гэтых пяцідзесяці — перад вачыма тваімі;
14 вось, сышоў агонь зь неба і папаліў двух пяцідзясятнікаў ранейшых зь іхнімі пяцідзясяткамі; але цяпер хай ня будзе пагарджана душа мая перад вачыма тваімі!
15 І сказаў анёл Гасподні Ільлю; ідзі зь ім, ня бойся яго. І ён устаў і пайшоў зь ім да цара.
16 І сказаў яму: так кажа Гасподзь: за тое, што ты пасылаў пасланцаў пытацца ў Вэльзэвула, божышча Акаронскага, быццам у Ізраілі няма Бога, каб папытацца пра слова Ягонае, — з пасьцелі, на якую ты лёг, ня сыдзеш зь яе, а памрэш.
17 І памёр ён па слове Гасподнім, якое сказаў Ільля. І зацараваў Ёрам, брат Ахозіі, замест яго, у другі год Ёрама, сына Ёсафатавага, цара Юдэйскага, бо сына ў таго ня было.
18 Астатняе пра Ахозію, што ён зрабіў, напісана ў летапісе цароў Ізраільскіх.

Новой Женевской Библии

1:3 Илии Фесвитянину. См. ком. к 3Цар 17:1.

от царя Самарийского. См. ком. к 3Цар 16:24.

1:8 человек тот весь в волосах. Возможный перевод: «человек в мохнатых одеждах». По-видимому, одеяние Илии было сделано из овечьей или верблюжьей шерсти (2:8, 13; 3Цар 19:19; Зах 13:4).

и кожаным поясом подпоясан по чреслам своим. Ср. Мф 3:4. Оба пророка — Илия и Иоанн Креститель — своим служением несли людям суд Господа и взывали к покаянию (Мф 3:1−12; Лк 3:2−17).

1:9 человек Божий! царь говорит: сойди. С точки зрения Охозии, пророчество Илии являлось вмешательством в дела государства, и поэтому пророк должен был держать ответ за свои слова лично перед царем. Поведение Охозии свидетельствует о том, что ему свойствен произвол, характерный для восточных тиранов.

1:10 если я человек Божий. Илия клянется, и правдивость его клятвы немедленно подтверждается грозным знамением (см. ком. к 3Цар 1:17). По убеждению пророка, цари должны подчиняться требованиям закона наравне со своими подданными (Втор 17:18−20; 1Цар 12:14−15; 3Цар 2:2−4).

1:17 воцарился Иорам. Иорам, как и Охозия, был сыном Ахава (3:1; 3Цар 22:51). Его не следует путать с Иорамом, сыном и наследником Иосафата (см. 8:16, 25), который примерно в то же время правил в Иудее.

1:18 в летописи царей Израильских. См. ком. к 3Цар 11:41.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.