Псалтыр 1 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Комментарии Жана Кальвина

Пераклад Васіля Сёмухі

1 Псальма Давідава. Дабрашчасны той муж, што ня ходзіць на раду бязбожных, і не стаіць на дарозе грэшных, і не сядзіць на зборні распустаў;
2 а ў законе Гасподнім воля ягоная, і пра закон Ягоны ўдзень і ўначы разважае!
3 І будзе ён, быццам дрэва, над плынямі водаў пасаджанае, што родзіць свой плод у свой час, і ліст у якога ня жухне; і ва ўсім, што ён учыняе, пашчасьціць яму.
4 Ня так у бязбожнікаў; яны — быццам пыл, ветрам падняты.
5 Таму ня ўстояць бязбожнікі на Божым судзе, а грэшнікі — на сходзе праведных.
6 Бо дарогу праведных ведае Гасподзь, а дарога бязбожнікаў прападзе!


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.