3 царстваў 1 глава

Трэйцяя кніга царстваў
Пераклад Васіля Сёмухі → Комментарии МакДональда

Пераклад Васіля Сёмухі

1 І цар Давід састарыўся, увайшоў у сталы век, дык накрывалі яго вопраткай, але ня мог сагрэцца.
2 І сказалі яму слугі ягоныя: няхай пашукаюць гаспадару нашаму цару маладую дзяўчыну, каб яна стаяла перад царом і хадзіла за ім і ляжала зь ім, — і будзе цёпла гаспадару нашаму цару.
3 І шукалі прыгожую дзяўчыну ва ўсіх межах Ізраільскіх, і знайшлі Авісагу Сунаміцянку, і прывялі яе да цара.
4 Дзяўчына была вельмі прыгожая, і хадзіла яна за царом і прыслужвала яму; але цар не спазнаў яе.
5 Аданія, сын Агіты, заганарыўшыся, казаў: я буду царом. І завёў сабе калясьніцы і коньнікаў і пяцьдзясят чалавек скараходаў.
6 А бацька ніколі не назаляўся яму пытаньнем: навошта ты гэта робіш? А ён быў вельмі прыгожы і нарадзіўся ў яго пасьля Авэсалома.
7 І раіўся ён зь Ёавам, сынам Саруіным, і з Авіятарам сьвятаром, і яны дапамагалі Аданію.
8 Але сьвятар Садок і Ванэя, сын Ёдаеў, і прарок Натан, і Сэмэй, і Рысій, і мацакі Давідавыя ня былі на баку Аданіі.
9 І закалоў Аданія авечак і валоў і цялят каля каменя Захэлэт, што каля крыніцы Рагэль, і запрасіў усіх братоў сваіх, сыноў цара, з усімі Юдэямі, якія служылі ў цара.
10 А прарока Натана і Ванэю, і тых мацакоў, і Саламона, брата свайго, не запрасіў.
11 Тады Натан сказаў Вірсавіі, маці Саламонавай, кажучы: ці чула ты, што Аданія, сын Агітын, зрабіўся царом, а гаспадар наш Давід, ня ведае пра тое?
12 Цяпер, вось, я раю табе: ратуй жыцьцё тваё і жыцьцё сына твайго Саламона.
13 Ідзі і ўвайдзі да цара Давіда і скажы яму: ці не прысягаўся ты, гаспадару мой цар, рабыні тваёй, кажучы: сын твой Саламон будзе царом пасьля мяне, і ён сядзе на троне маім? Чаму ж зацараваў Аданія?
14 І вось, калі ты яшчэ будзеш гаварыць з царом, увайду і я сьледам за табою і дапоўню словы твае.
15 Вірсавія пайшла да цара ў спальню; цар быў вельмі стары, і Авісага Сунаміцянка прыслужвала цару;
16 і нахілілася Вірсавія і пакланілася цару; і сказаў цар: што табе?
17 Яна сказала яму: гаспадару мой цару! ты прысягаў рабе тваёй Госпадам Богам тваім: сын твой Саламон будзе валадарыць пасьля мяне і ён сядзе на троне маім.
18 А цяпер, вось, Аданія зацараваў, і ты, гаспадару мой цару, ня ведаеш пра тое.
19 І закалоў ён многа валоў, цялят і авечак і запрасіў усіх сыноў царскіх і сьвятара Авіятара і ваеначальніка Ёава: а Саламона, раба твайго, не запрасіў.
20 А ты, гаспадару мой, — цар, і вочы ўсіх Ізраільцянаў глядзяць на цябе, каб ты абвясьціў ім, хто сядзе на троне гаспадара майго цара пасьля яго;
21 інакш, калі гаспадар мой цар спачне з бацькамі сваімі, упадзе віна на мяне і на сына майго Саламона.
22 Калі яна яшчэ гаварыла з царом, прыйшоў і прарок Натан.
23 І сказалі цару, кажучы: вось, Натан прарок. І ўвайшоў ён да цара і пакланіўся цару тварам да зямлі.
24 І сказаў Натан: гаспадару мой цар! ці сказаў ты: Аданія будзе валадарыць пасьля мяне і ён сядзе на троне маім?
25 Бо ён сёньня сышоў і закалоў многа валоў, цялят і авечак і запрасіў усіх сыноў царскіх і ваеначальнікаў і сьвятара Авіятара, і вось, яны ядуць і п’юць у яго і кажуць: хай жыве цар Аданія!
26 А мяне, раба твайго, і сьвятара Садока, і Ванэю, сына Ёдаевага, і Саламона, раба твайго, не запрасіў.
27 Ці ня сталася гэта па волі гаспадара майго цара, і чаму ты не адкрыў рабу твайму, хто сядзе на троне гаспадара майго цара пасьля яго?
28 І адказаў цар Давід і сказаў: паклічце да мяне Вірсавію. І ўвайшла яна і стала перад царом.
29 І прысягаў цар і сказаў: жывы Гасподзь, Які выбаўляе душу маю ад усякай бяды!
30 як я прысягаў табе Госпадам Богам Ізраілевым, кажучы, што Саламон, сын твой, будзе валадарыць пасьля мяне і ён сядзе на троне маім замест мяне, так я і зраблю гэта сёньня.
31 І нахілілася Вірсавія тварам да зямлі, і пакланілася цару, і сказала: хай жыве гаспадар мой цар Давід вечна!
32 І сказаў цар Давід: клікніце мне сьвятара Садока і прарока Натана і Ванэю, сына Ёдаевага. І ўвайшлі яны да цара.
33 І сказаў ім цар: вазьмеце з сабою слуг гаспадара вашага і пасадзеце Саламона, сына майго, на мула майго, і зьвядзеце яго ў Гіён,
34 і хай памажа яго там Садок сьвятар і Натан прарок у цара над Ізраілем, і затрубеце ў трубу і абвясьцеце: хай жыве цар Саламон!
35 Потым прывядзеце яго назад, і ён прыйдзе і сядзе на троне маім; ён будзе цараваць замест мяне; яму запавядаў я быць правадыром Ізраіля і Юды.
36 І адказваў Ванэя, сын Ёдаеў, цару і сказаў: амін, — хай скажа так Гасподзь Бог гаспадара майго цара:
37 як быў Гасподзь Бог з гаспадаром маім царом, так хай будзе Ён з Саламонам і хай узвысіць трон ягоны вышэй за трон гаспадара майго цара Давіда!
38 І пайшлі Садок сьвятар і Натан прарок і Ванэя, сын Ёдая, Хэлэтэі і Фэлэтэі, і пасадзіла Саламона на мула цара Давіда, і павялі яго ў Гіён.
39 І ўзяў Садок сьвятар рог з алеем з скініі і памазаў Саламона. І затрубілі ў трубу, і ўвесь народ усклікаў: хай жыве цар Саламон!
40 І ўвесь народ праводзіў Саламона, і іграў народ на жалейках і вельмі радаваўся, так што зямля расьсядалася ад крыкаў яго.
41 І пачуў Аданія і ўсе запрошаныя ім, як толькі перасталі есьці; а Ёаў, пачуўшы гук трубы, сказаў: з чаго гэты шум расхваляванага горада?
42 Яшчэ ён гаварыў, як прыйшоў Ёнатан, сын сьвятара Авіятара. І сказаў Аданія: увайдзі; ты — сумленны чалавек і нясеш добрую вестку.
43 І адказваў Ёнатан і сказаў Аданію: так, гаспадар наш цар паставіў Саламона царом;
44 і паслаў цар зь ім Садока сьвятара і Натана прарока, і Ванэю, сына Ёдая, і Хэлэтэяў і Фэлэтэяў, і яны пасадзілі яго на мула царскага;
45 і памазалі яго Садок сьвятар і Натан прарок у цара ў Гіёне, і адтуль выправіліся з радасьцю, і прыйшоў у рух горад. Вось чаго шум, які вы чуеце.
46 І Саламон ужо сеў на царскім троне.
47 І слугі цара прыходзілі павіншаваць гаспадара нашага цара Давіда, кажучы: Бог твой няхай праславіць імя Саламона больш за тваё імя і хай узвысіць трон ягоны вышэй за твой трон. І пакланіўся цар на ложку сваім,
48 і сказаў цар так: дабраславёны Гасподзь Бог Ізраілеў, Які сёньня даў ад семя майго пасаджанага на троне маім, і вочы мае бачаць гэта!
49 Тады спалохаліся і ўсталі ўсе запрошаныя, якія былі ў Аданіі, і пайшлі кожны сваёй дарогаю.
50 А Аданія, баючыся Саламона, устаў і пайшоў і ўхапіўся за рогі ахвярніка.
51 І данесьлі Саламону, кажучы: вось, Аданія баіцца цара Саламона, і вось, ён трымаецца за рогі ахвярніка, кажучы: хай прысягне мне цяпер цар Саламон, што ён не заб’е раба свайго мечам.
52 І сказаў Саламон: калі ён будзе чалавекам сумленным, дык ніводзін волас ягоны не ўпадзе на зямлю; калі ж знойдзецца ў ім падступства, дык памрэ.
53 І паслаў Саламон, і прывялі яго ад* ахвярніка. І ён прыйшоў і пакланіўся цару Саламону. І сказаў яму Саламон: ідзі ў дом свой.

Комментарии МакДональда

1.    ПОСЛЕДНИЕ ДНИ ДАВИДА
(1:1 — 2:11)

А. Попытка Адонии захватить престол (1:1−38)

1:1−4 Давиду теперь было семьдесят лет, здоровье его становилось все хуже. Он готов был сойти с исторической сцены. Предложение слуг его в стихе 2 на первый взгляд кажется странным и шокирующим. Но так принято было поступать в случае с болезнями, подобными болезни Давида. Это не было аморальным действием, способным вызвать публичный скандал. Можно быть уверенным в одном: Давид не «познал» (в сексуальном смысле) Ависагу (ст. 4б). Судя по главе 2,  она считалась законной женой Давида, потому что Соломон воспринял просьбу Адонии дать ему ее, как притязание на престол (2:21−22).

1:5−10 Очевидно, Адония был старшим из оставшихся в живых сыновей Давида (2:22), и поэтому считал себя наследником престола. Амнон и Авессалом были мертвы. Возможно, Далуиа тоже умер (2Цар 3:2−4). Адония, не дожидаясь смерти отца, провозгласил себя царем, приготовил торжественную коронацию и заручился поддержкой Иоава и Афиафара. Он был очень красив и заручился поддержкой большого количества сторонников. Из стиха 6а следует, что Давид был слишком терпимым отцом, а Адония — избалованным сыном. Адония заколол много тельцов у источника Рогель и пригласил на пир всех, кроме людей, верных его отцу: пророка Нафана, Ванеи, сильных Давида и Соломона.

1:11−38 Бог еще до рождения Соломона сказал Давиду, что Соломон станет следующим царем Израиля (1Пар 22:9−10). Нафану хотелось, чтобы слово Господа исполнилось. Обеспокоенный угрозой со стороны Адонии, он ловко привлек внимание Давида к происходящему. Вирсавия, наученная Нафаном, подошла к больному царю и известила его о заговоре. Она также напомнила ему о данном ранее обещании Давида (хотя оно не было записано), что ее сын Соломон станет следующим царем. Она попросила, чтобы царь публично объявил Соломона своим преемником. Потом Вирсавия удалилась, и вошел Нафан, повторивший новость о заговоре Адонии и спросивший, желает ли царь этого. Потом Давид позвал Вирсавию, и Нафан ушел. Давид уверил Вирсавию в том, что Соломон действительно станет его наследником. Потом он велел священнику Садоку, пророку Нафану и Ванее отвезти Соломона к Гиону, источнику за пределами города, на собственном муле царя и помазать его на царство.

Б. Помазание Соломона у Гиона (1:39−53)

Так как большинство исследователей считает, что два года Соломон был соправителем своего отца после этого помазания, здесь говорится о втором помазании, после которого он стал единовластным правителем. Это публичное помазание, совершенное священником Садоком, вызвало большую радость среди сторонников Давида и испуг у Адонии и его гостей. Когда они услышали, что теперь Соломон сидит на царском престоле и Давид благодарен Господу за это, они поняли, что заговор Адонии провалился. Адония бежал в скинию и ухватился за роги жертвенника. Предположительно, это должно было гарантировать ему освобождение от наказания. Соломон постановил, что пощадит Адонию, если тот будет человеком честным, но накажет его, если он дальше будет совершать преступления. После этого он отослал Адонию домой.

Примечания:

 
Пераклад Васіля Сёмухі
53 У друкаванай версіі: «да ахвярніка», замест «ад ахвярніка».
 
 


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.