Найвышэйшая песьня 1 глава

Найвышэйшая песьня Саламонава
Пераклад Васіля Сёмухі → Комментарии Скоуфилда

Пераклад Васіля Сёмухі

1 Найвышэйшая песьня Саламонава. Няхай вусны яго мяне пацалуюць! Бо лепшыя за віно твае ласкі.
2 Ад водару мазяў тваіх імя тваё — як разьлітае міра; таму і дзяўчаты цябе кахаюць.
3 Надзь мяне! Мы пабяжым за табою; — цар мяне ўвёў у харомы свае! Радавацца і весяліцца будзем з табою; — больш за віно будзем славіць пяшчоты; цябе годнасна любяць!
4 Ерусалімскія дочкі! Чорная я, прыгажуня сабою, нібы намёты Кідара ці полагі Саламонавыя.
5 Не зважайце на смугласьць маю; гэта сонца мяне апаліла: сыны маёй маці ўгневаліся на мяне, — вінаграднікі вартаваць мне казалі, — свайго вінаградніка я не ўпільнавала.
6 Ты скажы, каханьне маёй душы, дзе ты пасьвіш? дзе апоўдні ты адпачываеш? навошта бадзяцца мне каля статкаў сяброў тваіх?
7 Калі гэтага ты ня знаеш, найпрыгажэйшая краска-дзяўчына, дык ідзі па авечых сьлядах і пасьві свае казьляняткі каля буданоў пастушыных.
8 З кабыліцаю з фараонавай калясьніцы параўнаў я цябе, каханая.
9 Прыгожыя шчокі твае пад падвескамі, шыю тваю аздабляюць каралькі;
10 зробім табе залатыя падвескі са срэбнымі іскрамі.
11 Пакуль цар за сталом весяліўся, мой народ разьліваў пахошчы.
12 Мне мой мілы — як ладанка зь мірай; начуе ў мяне на грудзях,
13 мне мой мілы — як скрыпеню гронка ў мяне ў вінаградніках Эн-гэдзі.
14 Якая прыгожая ты, каханая! якая прыгожая ты! Твае вочы — дзьве галубіцы!
15 Які ты прыгожы, мой любы, які ты ласкавы, і ложак наш — зелень;
16 стрэхі дамоў нашых — кедры, столі іх — кіпарысы.

Комментарии Скоуфилда

К этой главе нет комментариев.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.