1 Гаспадарстваў 1 глава

Першая кніга Гаспадарстваў
Пераклад Яна Станкевіча → Толкования Августина

Пераклад Яна Станкевіча

1 І кароль Давід застараўся, уйшоў у гады, дык пакрывалі яго адзецьцямі, але ня мог ён угрэцца.
2 І сказалі яму слугі ягоныя: «Хай пашукаюць спадару нашаму, каралю, дзеўку дзявушчую, каб яна стала да караля, і будзе яму пелегавачкаю, і каб ляжала на ўлоньню тваім, — і будзе цёпла спадару нашаму, каралю».
3 І шукалі харошае дзеўкі ў вусіх граніцах Ізраельскіх, і знайшлі Авішаґу Шунамлянку, і прывялі яе да караля.
4 Дзеўка была надта харошал, і была пелегавачкаю каралю, і паслугавала яму; але кароль не пазнаў яе.
5 Адоня, сын Гаґіфін, вяльмуваўся, кажучы: «Я буду караляваць». І прыдбаў сабе цялежкі а коньнікаў а пяцьдзясят чалавекаў бегаць перад ім.
6 Ацец жа ніколі ня смуціў яго, кажучы: «Чаму ты гэтак зрабіў?» І ён быў таксама вельмі пазорны, і радзіўся яму просьле Аўсалома.
7 І змаўляўся ён ізь Ёавам Царуёнкам а з Авафаром сьвятаром, і яны памагалі Адоні.
8 Але сьвятар Садок а Веная Егоядзёнак а прарока Нафан а Шымэй а Рэі а дужыя Давідавы ня былі з Адоням.
9 І зарэзаў Адоня драбнога, і буйнога статку, і кормнага статку ля каменя Зогелеф, каторы ля жарала Роґель, і пазваў усіх братоў сваіх, сыноў каралёвых, і ўсіх Юдэян, слугаў каралёвых.
10 Прароку ж Нафана а Венаю а тых дужых а Салямона, брата свайго, не пазваў.
11 Тады Нафан сказаў Бат-Шэве, маці Салямонавай, кажучы: «Ці чула ты, што Адоня, сын Гаґіфін, каралюе, а Давід, наш спадар, ня ведае?
12 Дык цяпер хадзі, параджу табе раду, і ўратуеш душу сваю й душу сына свайго Салямона.
13 Ідзі і ўвыйдзі да караля Давіда, і скажы яму: "Ці не прысягаў ты, спадару мой, каролю, служэбцы сваёй, кажучы: ’Сын твой Салямон будзе каралём просьле мяне, і ён сядзе на пасадзе маім’? Дык чаму ж каралюе Адоня?"
14 І вось, як ты яшчэ будзеш гутарыць там із каралём, увыйду й я за табою й дапоўню словы твае».
15 Бат-Шэва прышла да караля да пакою; кароль быў вельма стары, і Авішаґа Шунамлянка паслугавала каралю;
16 І нахінулася Бат-Шэва, і пакланілася каралю; і сказаў кароль: «Чаго табе?»
17 Яна сказала яму: «Спадару мой! ты прысягаў служэбцы сваёй СПАДАРОМ, Богам сваім, што: "Сын твой Салямон будзе караляваць просьле мяне і ён сядзе на пасадзе маім".
18 А цяпер, вось, Адоня закараляваў, і ты, спадар мой, кароль, ня ведаеш.
19 І зарэзаў ён множасьць валоў а кормных а драбнога статку, і пазваў усіх сыноў каралеўскіх а сьвятара Авафара а вайводцу Ёава; Салямона ж, слугу твайго, не пазваў.
20 Але ты, спадару мой, — кароль, і вочы ўсіх Ізраялян на табе, каб ты наказаў ім, хто сядзе на пасадзе спадара майго караля просьле яго.
21 І будзе, як спадар мой, кароль, супачыне з айцамі сваімі, мяне а майго сына Салямона будуць мець за грэшнікаў».
22 І вось, яшчэ яна гутара з каралём, Нафан прарока прышоў.
23 І азнаймілі каралю, кажучы: «Во Нафан прарока». І уйшоў ён да караля, і пакланіўся каралю відам да зямлі.
24 І сказаў Нафан: «Спадару мой каролю! ты сказаў: "Адоня будзе караляваць просьле мяне і ён сядзе на пасадзе маім"?
25 Бо ён цяпер зышоў, і зарэзаў множасьць валоў, кормных а драбнога статку, і пазваў усіх сыноў каралеўскіх а вайводцаў а сьвятара Авафара, і вось, яны ядуць і п’юць у яго, і кажуць: "Хай жывець кароль Адоня!"
26 А мяне, мяне, слугу твайго, а сьвятара Садока а Венаю Ёгоядзёнка а твайго слугу Салямона не пазваў.
27 Ці не ад спадара майго, караля, сталася гэта, і ты не наказаў слузе свайму, хто сядзе на пасадзе спадара майго, караля, просьле яго?»
28 І адказаў кароль Давід, і сказаў: «Гукніце імне Бат-Шэву». І ўвыйшла яна да караля, і стала перад каралём.
29 І прысяг кароль, і сказаў: «Жыў СПАДАР, каторы вывальняў душу маю з усялякае немарасьці!
30 Бо як я прысягнуў табе СПАДАРОМ, Богам Ізраелявым, кажучы, што Салямон, сын твой, будзе караляваць просьле мяне, і ён сядзе на пасадзе маім замест мяне, так я й зраблю гэта сядні».
31 І нахінулася Бат-Шэва відам да зямлі, і пакланілася каралю, і сказала: «Хай жывець спадар мой, кароль Давід, на векі!»
32 І сказаў кароль Давід: «Пагукайце да мяне сьвятара Садока а прароку Нафана а Венаю Ёгоядзёнка». І ўвыйшлі яны да караля.
33 І сказаў ім кароль: «Вазьміце із сабою слугаў спадара свайго, і пасадзіце Салямона, сына майго, на мула майго, і зьвязіце яго да Ґігону.
34 І хай памажа яго там Садок сьвятар а Нафан прарока за караля над Ізраелям, і затрубіце ў трубу, і гукніце: "Хай жывець кароль Салямон!"
35 І вы ўзыйдзіце за ім, і ён прыйдзе, і сядзе на пасадзе маім; ён будзе караляваць замест мяне; яму я расказаў быць правадыром над Ізраелям а Юдаю».
36 І адказаў Веная Ёгоядзёнак каралю, і сказаў: «Амін! — хай скажа так СПАДАР, Бог спадара майго караля!
37 Як быў СПАДАР Бог із спадаром маім каралём, так хай будзе Ён із Салямонам, і хай узьвяліча пасад ягоны болей за пасад спадара майго, караля Давіда!»
38 І пайшлі Садок сьвятар а Нафан прарока а Веная Ёгоядзёнак а Херэфеі а Пелефеі, і пасадзілі Салямона на мула караля Давіда, і павялі яго да Ґігону.
39 І ўзяў Садок сьвятар рог алейны з будану, і памазаў Салямона. І затрубілі ў трубу, і ўвесь люд гукнуў: «Хай жывець кароль Салямон!»
40 І ўзышоў увесь люд за ім, і дудзеў люд у дудкі, і радаваліся радасьцяй вялікай, ажно зямля ськяпалася ад гуку іхнага.
41 І пачуў Адоня а ўсі пазваныя, што зь ім, а яны канчалі есьці; а Ёаў пачуў гук трубы і сказаў: «Што гэта за гоман месцкі равучы?»
42 Яшчэ ён гукаў, як прышоў Ёнафан Авафаронак, сын сьвятароў. І сказаў Адоня: «Уйдзі; ты — чалавек дабрародны і нясеш добрую навіну».
43 І адказаў Ёнафан, і сказаў Адоні: «Але, спадар наш, кароль Давід, устанавіў Салямона за караля.
44 І паслаў кароль ізь ім Садока сьвятара а Нафана прароку а Венаю Ёгоядзёнка а Херэфеяў а Пелефеяў, і яны пасадзілі яго на мула каралеўскага.
45 І памазаў яго Садок сьвятар а Нафан прарока за караля ў Ґігоне, і ўзышлі стуль з радасьцяй, і загудзела места. Вось прычына гуку, каторы вы чулі.
46 І таксама ўжо сеў Салямон на каралеўскім пасадзе.
47 І таксама прышлі служцы каралёвы дабраславідь спадара нашага, караля Давіда, кажучы: "Хай учыне Бог лепшым імя Салямона за твае імя, і хай узьвяліча пасад ягоны болей за твой пасад". І пакланіўся кароль на ложку сваім.
48 І таксама гэтак сказаў кароль: "Дабраславёны СПАДАР, Бог Ізраеляў, Каторы сядні даў седзячага на пасадзе маім, і вочы мае бачаць яго"».
49 Задрыжэлі і ўсталі ўсі пазваныя, што былі ўв Адоні, і пайшлі кажны сваёю дарогаю.
50 Адоня, баючыся Салямона, устаў а пайшоў а ўхапіўся за рогі аброчніка.
51 І наказалі Салямону, кажучы: «Вось, Адоня баіцца караля Салямона, і вось, ён ухапіўся за рогі аброчніка, кажучы: "Хай прысягне імне сядні кароль Салямон, што ён ня зробе сьмерці слузе свайму мячом"».
52 І сказаў Салямон: «Калі ён будзе чалавекам дабрародным, то ня зваліцца ні адзін із валасоў ягоных на зямлю; калі ж знойдзецца ў ім ліха, то памрэць».
53 І паслаў Салямон, і зьвялі яго ад аброчніка. І ён прышоў, і пакланіўся каралю Салямону. І сказаў яму Салямон: «Ідзі да дому свайго».

Толкования Августина

Стих 35

Не по иной причине Соломон начал царствовать ещё при жизни своего отца Давида (а такого с их царями никогда не бывало), как для того, чтобы достаточно очевидно стало, что Соломон не является тем мужем, которого возвещает это пророчество. Вот, отцу его говорится: Когда же исполнятся дни твои, и ты почиешь с отцами твоими, то Я восставлю после тебя семя твое, которое произойдёт из чресл твоих, и упрочу царство его (12 Когда же исполнятся дни твои, и ты почиешь с отцами твоими, то Я восставлю после тебя семя твое, которое произойдет из чресл твоих, и упрочу царство его. 2Цар 7:12). Как же можно полагать, что следующими словами: Он построит дом имени Моему (13 Он построит дом имени Моему, и Я утвержу престол царства его на веки. 2Цар 7:13), подразумевается пророчество о Соломоне, и не понимать, что предыдущими словами: Когда же исполнятся дни твои, и ты почиешь с отцами твоими, то Я восставлю после тебя семя твое, которое произойдёт из чресл твоих, и упрочу царство его — обетован иной Умиротворитель, который восстанет не до, но после смерти Давида? И как бы далеко ни отстояло время прихода Иисуса Христа, без сомнения, после смерти царя Давида, которому и дано обетование, надлежало прийти Тому, Кто воздвигнет дом Божий — не из брёвен и не из камней, а из людей, каковой Он на радость нам [теперь] сооружает. Вот этому дому, то есть верующим во Христа, говорит апостол: Храм Божий свят; а этот храм — вы (17 Если кто разорит храм Божий, того покарает Бог: ибо храм Божий свят; а этот храм — вы. 1Кор 3:17).

О граде Божьем. Cl. 0313, SL48.17.8.73.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.