Да Эфэсян 1 глава

Ліст сьвятога Паўлы апостала да Эфэсян
Пераклад Яна Станкевіча → Толкования Августина

Пераклад Яна Станкевіча

1 Паўла, з волі Божае апостал Ісуса Хрыста, сьвятым а верным у Хрысту Ісусу, каторыя ў Ефесе:
2 Ласка вам а супакой ад Бога, Айца нашага, і Спадара Ісуса Хрыста.
3 Дабраславёны Бог і Айцец Спадара нашага Ісуса Хрыста, Каторы падабраславіў нас кажным духоўным дабраславенствам у нябёсах у Хрысту;
4 Як Ён абраў нас у Ім перад закладзінамі сьвету, каб мы былі сьвятыя а бязгрэшныя перад Ім у міласьці,
5 Наканаваўшы ўсынавіць нас Сабе перазь Ісуса Хрыста, подле зычлівае волі Свае,
6 На хвалу славы ласкі Свае, каторай Ён ласку ўчыніў нам у Ўмілаваным,
7 У Каторым мы маем адкупленьне крывёй Ягонай, дараваньне выступаў, подле багацьця ласкі Ягонае,
8 Каторай Ён забагаціў нас усёй мудрасьцяй а разуменьням,
9 Аб’явіўшы нам тайну волі Свае подле зычлівасьці Свае, каторую Ён замерыў у Самым Сабе,
10 да загады паўнінёю часоў, каб усе нябёснае й земнае задзіночыць пад галавою Хрыстовай;
11 У Ім, у Каторым і спаў спадак нам, наканаваным подле замеру Таго, Каторы ўсе дзее подле рады волі Свае,
12 Каб мы былі да хвалы славы Ягонае, мы, што перш спадзяваліся ў Хрысту;
13 І ў Каторым і вы, пачуўшы слова праўды, Дабравесьці спасеньня свайго, у Каторага таксама ўверыўшы, запячатаваны абяцаным Сьвятым Духам,
14 Каторы ё задатак спадку нашага на адкупленьне прыдбанае собскасьці да хвалы славы Ягонае.
15 Затым і я, пачуўшы празь веру вашу ў Спадара Ісуса а празь міласьць да ўсіх сьвятых,
16 Бязупынку дзякую за вас Богу, мянуючы вас у малітвах сваіх,
17 Каб Бог Спадара нашага Ісуса Хрыста, Ацец славы, даў нам духа мудрасьці а аб’яўленьня да супоўнага пазнаньня Яго,
18 І асьвяціў сьвятлом вочы сэрца вашага, каб вы пазналі, што за надзея пагуканьня Ягонага, і што за багацьце славы спадку Ягонага ў сьвятых,
19 І што за нязьмерная вялікасьць сілы Ягонае ў нас, што верым подле дзеяньня магутнасьці сілы Ягонае,
20 Каторай Ён дзеяў у Хрысту, ускрысіўшы Яго зь мертвых і пасадзіўшы паправе Сябе на нябёсах,
21 Над кажнае князства а ўладу а сілу а панаваньне а кажнае імя, менаванае ня толькі ў гэтым веку, але і ў прыйдучым,
22 І ўсе паддаў пад ногі Ягоныя, і даў Яго над усе — за галаву царквы,
23 Каторая ё цела Ягонае, паўніня ўсе ў вусім Напаўняючага.

Толкования Августина

К этой главе нет комментариев.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.