Амоса 1 глава

Кніга прарокі Амоса
Пераклад Яна Станкевіча → Комментарии Баркли

Пераклад Яна Станкевіча

1 Словы Амосавы, што быў меж аўчароў фекойскіх, каторыя ён відзеў праз Ізраеля за дзён Узя, караля Юдэйскага, і за дзён Еровоама, караля Ізраельскага, два гады перад трасеньням зямлі.
2 І сказаў ён: «СПАДАР загрыміць із Сыёну і выдасьць голас Свой зь Ерузаліму, і сялібы пастускія будуць у жалобе, і высахне верх Кармілу».
3 Гэтак кажа СПАДАР: «За тры выступы Дамашку, нават за чатыры, не дарую яму, бо яны малацілі зялезнымі снадзівамі Ґілеад;
4 Але пашлю цяпло на дом Газаеляў, і зжарэць палацы Вен-Гададовы.
5 І патрышчу завалу Дамашку, і адатну жыхараў з даліны Авен і дзяржачага ськіпетру з дому Едэнавага, і люд арамскі пойдзе ў палон да Кіра», — кажа СПАДАР.
6 Гэтак кажа СПАДАР: «За тры выступы Ґазы, нават за чатыры, не дарую ёй, бо яны завялі іх у палон, у палон супоўны, каб перадаць іх Едому.
7 І пашлю цяпло на сьцяну Ґазы, і яно зжарэць палацы яе.
8 І адатну жыхараў з Ашдоду і дзяржачага ськіпетру з Ашкелону, і зьвярну руку Сваю на Екрон, і загіне астача Пілішчан», — кажа Спадар СПАДАР.
9 Гэтак кажа СПАДАР: «За тры выступы Тыру, нават за чатыры, не дарую яму, бо яны перадалі іх цэлым палонам Едому і ня ўспомнелі брацкае змовы;
10 Але пашлю цяпло на сьцяну Тыру, і зжарэць палацы яго».
11 Гэтак кажа СПАДАР: «За тры выступы Едому, нават за чатыры, не дарую яму, бо ён перасьледаваў мячом брата свайго, здушыў у сябе спагадлівасьць, і кажначасна ірваўся ў гневе сваім, і вечна захаваў злосьць;
12 Але пашлю цяпло на Феман, каторае пажарэць палацы Воцры».
13 Гэтак кажа СПАДАР: «За тры выступы сыноў Амонавых, нават за чатыры, не дарую яму, бо яны распоравалі цяжарных Ґілеаду, каб магчы пашырыць граніцу сваю;
14 Але запалю цяпло на сьцяне Раўвы, і яно зжарэць палацы яе з крыкам у дзень бітвы, зь віхром у дзень буры.
15 І кароль іхны пойдзе ў палон, ён а князі ягоныя разам», — кажа СПАДАР.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.