Мацьвея 1 глава

Евангеля подле сьвятога Мацьвея
Пераклад Яна Станкевіча → Библия говорит сегодня

Пераклад Яна Станкевіча

1 Сувой радаводу Ісуса Хрыста, Сына Давідавага, сына Абрагамовага.
2 Абрагам нарадзіў Ісака; а Ісак нарадзіў Якава; а Якаў нарадзіў Юду а братоў ягоных;
3 А Юда нарадзіў Фарэса а Зару ад Тамары; а Фарэс нарадзіў Есрома; а Есром нарадзіў Арама;
4 А Арам нарадзіў Амінадава; а Амінадаў нарадзіў Наассона; а Наассон нарадзіў Салмона;
5 А Салмон нарадзіў Вооза ад Рахавы; а Вооз нарадзіў Овіда ад Руты; Овід жа нарадзіў Еса;
6 А Есэ нарадзіў караля Давіда; Давід жа нарадзіў Салямона ад Урыхі;
7 Салямон жа нарадзіў Ровоама; а Ровоам нарадзіў Аву; а Ава нарадзіў Асу;
8 А Аса нарадзіў Ясапата; а Ясапат нарадзіў Ёрама; а Ёрам нарадзіў Узю;
9 А Узя нарадзіў Ёфама; а Ёфам нарадзіў Агаза; а Агаз нарадзіў Гэзэку;
10 А Гэзэка нарадзіў Манаса; а Манас нарадзіў Амона; а Амон нарадзіў Ёсю;
11 А Ёся нарадзіў Ехоню а братоў ягоных, у часе калі былі выселены да Бабілёну.
12 А па бабілёнскім высяленьню Ехоня нарадзіў Шэалфіеля; Шэалфіель нарадзіў Зэрувавеля;
13 Зэрувавель нарадзіў Авуда; а Авуд нарадзіў Елякіма; а Елякім нарадзіў Азора;
14 А Азор нарадзіў Садока; а Садок нарадзіў Ахіма; а Ахім нарадзіў Елюда;
15 А Елюд нарадзіў Елеазара; а Елеазар нарадзіў Матфана; а Матфан нарадзіў Якава;
16 А Якаў нарадзіў Язэпа, мужа Марыі, з каторае нарадзіўся Ісус, званы Хрыстос.
17 А ўсіх пакаленьняў ад Абрагама аж да Давіда — чатырнанцаць пакаленьняў; і ад Давіда аж да бабілёнскага высяленьня — чатырнанцаць пакаленьняў; і ад бабілёнскага высяленьня да Хрыста — чатырнанцаць пакаленьняў.
18 Нараджэньне ж Ісуса Хрыста сталася гэтак: па заручынах Маці Ягонае Марыі зь Язэпам, перад тым чымся злучыліся, выявілася, што Яна мае ў жываце з Духа Сьвятога.
19 А Язэп, муж ейны, будучы справядлівым, і ня хочучы Яе зьняславіць, хацеў патай адпусьціць Яе.
20 Але як ён гэта падумаў, — вось, ангіл Спадароў зьявіўся яму ў сьненьню, кажучы: «Язэпе, сыну Давідаў, ня бойся прыняць Марыю, жонку сваю, бо зачатае ў ёй — з Духа Сьвятога ёсьць.
21 І народзе яна Сына, і назавеш імя Ягонае: Ісус, бо Ён спасець люд Свой ад грахоў іхных».
22 А ўсе гэта сталася, каб спаўнілася сказанае Спадаром прарокам;
23 «Вось, Дзявушчая зацяжарыць а народзе Сына, і назавуць імя Яго Емануель», што знача: з намі Бог.
24 Прачхнуўшыся зо сну, Язэп зрабіў, як расказаў яму ангіл Спадароў, і прыняў жонку сваю.
25 І ня знаў Яе, пакуль не нарадзіла Яна Сына, і ён назваў імя Ягонае: Ісус.

Библия говорит сегодня

К этой главе нет комментариев.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.