Псалтыр 1 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Комментарии Давида Стерна

Пераклад Яна Станкевіча

1 Шчасьлівы тый муж, што не хадзіў подле рады бязбожных, ані на дарозе грэшнікаў не стаяў, ані на седаве скалазубаў не сядзеў;
2 Але ў праве СПАДАРОВЫМ любата ягоная, і ў праве Ягоным размышляе дзень і ноч!
3 І будзе ён, як дзерва, пасаджанае ля цур’ёў вады, што плод свой даець упару, і ліст яго ня вяне; і ўсе, што ён робе, шчасьце яму.
4 Ня так тыя бязбожныя, але як умецьце, разьвяванае ветрам.
5 Затым ня вытрываюць бязбожныя на судзе ані грэшнікі ў збору справядлівых;
6 Бо знае СПАДАР дарогу справядлівых, а дарога бязбожных загіне.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.