Госі 1 глава

Кніга прарокі Госі
Пераклад Яна Станкевіча → Комментарии Давида Стерна

Пераклад Яна Станкевіча

1 Слова СПАДАРОВА, што было Госі Беронку за дзён Узі, Ёфама, Агаза, Гэзэкі, каралёў Юдэйскіх, і за дзён Еровоама Ёашонка, караля Ізраельскага.
2 Пачатак слова СПАДАРОВАГА Госям. І сказаў СПАДАР Госі: «Ідзі, вазьмі сабе жонку зь бязуляў і дзеці зь бязулства, бо зямля надта бязулствавала, адыходзячы ад СПАДАРА».
3 І пайшоў ён, і ўзяў Ґомер Дыў-Лаімішку; і яна зачала, і нарадзіла яму сына.
4 І сказаў СПАДАР яму: «Назаві імя ягонае Езрэель, бо яшчэ крыху, і Я спаганю кроў Езрэеля на доме Егавым, і спыню каралеўства дому Ізраелявага.
5 І станецца таго дня, што я патрышчу лук Ізраеляў у даліне Езрэелявай».
6 І зачала яна ізноў, і сказаў яму: «Назаві імя ейнае: Ло-Ругама, бо наперад Я ня буду спагадаць дому Ізраеляваму, каб, даруючы, дараваў ім.
7 А дом Юдзін я пажалею а выбаўлю іх СПАДАРОМ, Богам іхным, а ня выбаўлю іх лукам, ані мячом, ані бітвою, ані коньмі, ані коньнікамі».
8 Адвучыўшы Ло-Ругаму, яна зачала а нарадзіла сына.
9 І сказаў: «Назаві імя ягонае: Лоамі, бо вы ня люд Мой, і я ня буду вашым».
10 яшчэ будзе лік сыноў Ізраелявых, як пясок морскі, каторага нельга памераць ані палічыць; і станецца, замест тога, што казалі ім: «Вы ня люд Мой», скажуць ім: «Вы сынове БОГА жывога».
11 І зьбяруцца разам, і прызначаць сабе аднаго за галаву, і ўзыйдуць ізь зямлі; бо вялікі дзень Езрэеляў.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.