2 Гаспадарстваў 1 глава

Другая кніга Гаспадарстваў
Пераклад Яна Станкевіча → Новой Женевской Библии

Пераклад Яна Станкевіча

1 І збунтаваўся Моаў супроці Ізраеля па сьмерці Агава.
2 Агазя ж зваліўся пераз крату із свае верхняе залі, каторая ў Самары, і быў хворы. І паслаў пасланцоў, і сказаў ім: «Пайдзіце, папытайцеся ў Ваал-Зэвува, бога Экронскага: ці ачуняю я ад гэтае хваробы?»
3 І ангіл СПАДАРОЎ казаў Ільлі Фішвяніну: «Устань, узыйдзі наўпярэймы пасланцом ад караля Самарскага й кажы ім: "Ціж то няма Бога ў Ізраелю, што вы йдзіце пытацца ў Ваал-Зэвува, бога Экронскага?"
4 Затым цяпер гэтак кажа СПАДАР: "З пасьцелі, на каторую ты ўзышоў, ня зыйдзеш ізь яе, але сьмерцю памрэш"». І адышоў Ільля.
5 І зьвярнуліся пасланцы. І ён сказаў ім: «Чаму вы зьвярнуліся?»
6 І сказалі яму: «Наўпярэймы нам зайшоў чалавек і сказаў нам: "Пайдзіце, зьвярніцеся да караля, каторы паслаў вас, і кажыце яму: "Гэтак кажа СПАДАР: ’Ці ж то няма Бога ў Ізраелю, што ты пасылаеш пытацца ў Ваал-Зэвува, бога Экронскага? За тое з пасьцелі, на каторую ты ўзышоў, ты ня зыйдзеш ізь яе, але сьмерцю памрэш"’"».
7 І сказаў ім: «Які выгляд чалавека, каторы ўзышоў наўпярэймы вам і гукаў вам словы гэтыя?»
8 Яны сказалі яму: «Чалавек тый касматы і дзягаю паперазаўшыся па сьцёгнах сваіх». І сказаў ён: «Гэта Ільля Фішвянін».
9 І паслаў да яго галоўнага пяцідзясятніка зь пяцідзясяткам ягоным. І ўзышоў да яго, і вось, ён сядзіць на версе гары, і гукаў да яго: «Чалавеча Божы! кароль казаў: "Зыйдзі!"».
10 І адказаў Ільля, і казаў галоўнаму пяцідзясятніку: «І калі я чалавек Божы, то хай зыйдзе цяпло зь неба й зжарэць цябе а твой пяцідзясятак». І зышло цяпло зь неба, і зжэрла яго й пяцідзясятак ягоны.
11 І паслаў да яго кароль другога галоўнага пяцідзясятніка зь пяцідзясяткам ягоным. І ён адказаў, і гукаў яму: «Чалавеча Божы! гэтак казаў кароль: "Зыйдзі барзьдзей!"»
12 І адказаў Ільля, і сказаў яму: «Калі я чалавек Божы, то хай зыйдзе цяпло зь неба й зжарэць цябе а твой пяцідзясятак». І зышло цяпло Божае зь неба, і зжэрла яго й пяцідзясятак ягоны.
13 І яшчэ паслаў трэйці раз галоўнага пяцідзясятніка зь пяцідзясяткам ягоным. І ўзышоў трэйці галоўны пяцідзясятнік, і прышоў, і ўкляк перад Ільлёю, і маліў яго, і казаў яму: «Чалавеча Божы! калі ласка, няхай будзе дарагая душа мая й душы слугаў тваіх гэтых пяцьдзясят у ваччу тваім.
14 Вось, зышло цяпло зь неба й зжэрла два першыя галоўныя пяцідзясятнікі зь пяцідзясяткамі іхнымі; але цяпер хай будзе дарагая душа мая ў ваччу тваім!»
15 І сказаў Ангіл СПАДАРОЎ Ільлі: «Зыйдзі зь ім, ня бойся віду ягонага». І ён устаў, і зышоў зь ім да караля.
16 І казаў яму: «Гэтак кажа СПАДАР: "За тое, што ты пасылаў пасланцоў пытацца ў Ваал-Зэвува, бога Экронскага, быццам няма Бога ў Ізраелю, каб пытацца слова Ягонага, — з пасьцелі, на каторую ты ўзышоў, ня зыйдзеш ізь яе, але сьмерцю памрэш"».
17 І памер ён подле слова СПАДАРОВАГА, каторае праказаў Ільля. І загаспадарстваваў Егорам замест яго, другога году Егорама Ясапацёнка, караля Юдэйскага, бо сына ў яго ня было.
18 Засталыя справы Агазіны, што ён рабіў, ціж не запісаны яны ў кнізе летапісу каралёў Ізраельскіх?

Новой Женевской Библии

1:3 Илии Фесвитянину. См. ком. к 3Цар 17:1.

от царя Самарийского. См. ком. к 3Цар 16:24.

1:8 человек тот весь в волосах. Возможный перевод: «человек в мохнатых одеждах». По-видимому, одеяние Илии было сделано из овечьей или верблюжьей шерсти (2:8, 13; 3Цар 19:19; Зах 13:4).

и кожаным поясом подпоясан по чреслам своим. Ср. Мф 3:4. Оба пророка — Илия и Иоанн Креститель — своим служением несли людям суд Господа и взывали к покаянию (Мф 3:1−12; Лк 3:2−17).

1:9 человек Божий! царь говорит: сойди. С точки зрения Охозии, пророчество Илии являлось вмешательством в дела государства, и поэтому пророк должен был держать ответ за свои слова лично перед царем. Поведение Охозии свидетельствует о том, что ему свойствен произвол, характерный для восточных тиранов.

1:10 если я человек Божий. Илия клянется, и правдивость его клятвы немедленно подтверждается грозным знамением (см. ком. к 3Цар 1:17). По убеждению пророка, цари должны подчиняться требованиям закона наравне со своими подданными (Втор 17:18−20; 1Цар 12:14−15; 3Цар 2:2−4).

1:17 воцарился Иорам. Иорам, как и Охозия, был сыном Ахава (3:1; 3Цар 22:51). Его не следует путать с Иорамом, сыном и наследником Иосафата (см. 8:16, 25), который примерно в то же время правил в Иудее.

1:18 в летописи царей Израильских. См. ком. к 3Цар 11:41.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.