Лікі 1 глава

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі
Пераклад Яна Станкевіча → Комментарии МакДональда

Пераклад Яна Станкевіча

1 І гукаў СПАДАР Масею на пустыні Сынайскай, у будане збору, на першы дзень другога месяца, другога году па выхадзе ізь зямлі Ягіпецкае, кажучы:
2 «Палічыце ўвесь лік грамады сыноў Ізраелявых па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, подле ліку ймёнаў, усіх мужчынаў нагалаву.
3 Ад дваццацёх год і вышэй, кажнага гадзячага на вайну ў Ізраеля, палічыце іх подле войскаў іхных — ты а Аарон.
4 З вамі мае быць із плямені па аднэй людзіне, што ё галавою ў доме айцоў сваіх.
5 І во ймёны мужоў, што будуць стаяць із вамі: ад Рувіна Еліцур Шэдэўронак;
6 Ад Сымона Шэлумель Цурышаддаёнак;
7 Ад Юды Наасон Амінадавёнак;
8 Ад Іссасхара Нефанеель Цуаронак;
9 Ад Завулона Еляў Гэлонёнак;
10 Ад сыноў Язэпавых: ад Яхрэма Елішама Амігудзёнак; ад Манаса Гамалель Педацуронак;
11 Ад Веняміна Авідан Ґідэонёнак;
12 Ад Дана Агіезэр Амішаддаёнак;
13 Ад Ашэра Паґіель Охранёнак;
14 Ад Ґада Елязаф Дэулёнак;
15 Ад Неффаліма Агіра Енанёнак».
16 Гэта славутыя грамады, князі плямёнаў айцоў сваіх, галавы тысячаў у Ізраелю яны.
17 І ўзяў Масей а Аарон мужоў гэтых, каторыя былі менаваныя наймя.
18 І ўсю грамаду яны зьберлі на першы дзень другога месяца. І паказалі яны радаводы свае па радзімах сваіх, па дамох айцоў сваіх, подле ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, нагалаву;
19 Як расказаў СПАДАР Масею, так палічыў ён іх на пустыні Сынайскай.
20 І было сыноў Рувінавых, першака Ізраелявага, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, подле ліку ймёнаў, нагалаву, усіх мужчынаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну,
21 Налічана ў пляменю Рувінавым сорак шэсьць тысячаў пяцьсот.
22 У сыноў Сымонавых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных лікі ягоныя, подле ліку ймёнаў, нагалаву, усіх мужчынаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну,
23 Лікі ў пляменю Сымонавым пяцьдзясят дзевяць тысячаў трыста.
24 У сыноў Ґадавых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну,
25 Лікі іх у пляменю Ґадавым сорак пяць тысячаў шасьцьсот пяцьдзясят.
26 У сыноў Юдзіных, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну,
27 Лікі ў пляменю Юдзіным семдзясят чатыры тысячы шасьцьсот.
28 У сыноў Іссасхаровых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, подле ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну,
29 Налічана ў пляменю Іссасхаровым пяцьдзясят чатыры тысячы чатырыста.
30 У сыноў Завулонавых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну,
31 Лікі ў пляменю Завулонавым пяцьдзясят сем тысячаў чатырыста.
32 І сыноў Язэпавых, сыноў Яхрэмавых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну,
33 Палічана ў пляменю Яхрэмавым сорак тысячаў пяцьсот.
34 У сыноў Манасавых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну,
35 Лік у пляменю Манасавым трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце.
36 У сыноў Веняміновых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну,
37 Лікі ў пляменю Веняміновым трыццаць пяць тысячаў чатырыста.
38 У сыноў Дановых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну,
39 Лікі ў пляменю Дановым шасьцьдзясят дзьве тысячы сямсот.
40 У сыноў Ашэравых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну,
41 Лікі ў пляменю Ашэравым сорак адна тысяча пяцьсот.
42 У сыноў Неффалімовых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну,
43 Лікі ў пляменю Неффалімовым пяцьдзясят тры тысячы чатырыста.
44 Гэта лікі, каторых палічыў Масей а Аарон а князі Ізраеля, двананцацёх чалавекаў, па адным чалавеку былі яны з дому айцоў сваіх.
45 І было ўсіх палічаных сыноў Ізраелявых, па домах айцоў іхных, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну ў Ізраелю,
46 І было ўсіх палічаных шасьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзясят.
47 А Левіты подле родаў айцоў сваіх ня былі палічаныя памеж іх.
48 І гукаў СПАДАР, кажучы:
49 «Толькі плямені Левавага ня лічы і колькасьць іх не далічай да сыноў Ізраелявых,
50 Але ты прызнач Левітаў да вітальні сьветчаньня і да ўсіх судзінаў яе і да ўсёга, што пры ёй; хай яны носяць вітальню й усі судзіны яе, і яны будуць служыць ёй, і наўкола вітальні раскладацца табарам сваім.
51 І, як кранецца вітальня, няхай спушчаюць яе Левіты; і як надабе раскладаць вітальню, няхай устанаўляюць яе Левіты; а калі прыступе хто чужы, памрэць.
52 І будуць разьлягацца сынове Ізраелявы кажны ў табару сваім і кажны пры сьцязе сваім, па войсках сваіх.
53 А Левіты маюць разьлягацца табарам наўкола вітальні сьветчаньня, і ня будзе гневу на грамаду сыноў Ізраелявых; і будуць Левіты стаяць на старожы вітальні сьветчаньня».
54 І зрабілі сынове Ізраелявы; подле ўсёга, што расказаў СПАДАР Масею, так і зрабілі.

Комментарии МакДональда

I.  ПОСЛЕДНИЕ ДНИ У СИНАЯ (1:10 — 10:10)

А. Перепись и организация колен (Гл. 1−2)

1:1 Книга Чисел открывается спустя один год и месяц после того, как сыны Израилевы вышли из Египта, и через месяц после возведения Скинии (Исход 40:17). Как уже было отмечено, книга получила свое название благодаря двум переписям народа (Гл. 1 и 26). Упоминающаяся здесь перепись не является повторным описанием переписи, о которой говорится в книге Исход 30:11−16. Они проводились в разное время и с разными целями. Вторая перепись (Числа 1), возможно, основывалась на первой, отсюда некоторая схожесть в результатах.

1:2−3 Израильтяне готовятся начать свое путешествие от горы Синай к Обетованной Земле. Было важно, чтобы они были организованны в строгом порядке, как марширующие ополчения, и для этого Бог приказывает исчислить народ. В перепись должны были войти все лица мужеского пола, поголовно: от двадцати лет и выше, все годные для войны.

1:4−17 Один человек ... из каждого колена был поставлен, чтобы помогать Моисею в исчислении народа. Их имена приводятся в стихах 5−16. Стих 17 гласит: «И взял Моисей и Аарон мужей сих, которые названы поименно».

1:18−46 Результаты переписи были следующими:

КоленоНомер стихаКоличество
Рувимст. 20−2146 500
Симеонст. 22−2359 300
Гадст. 24−2545 650
Иудаст. 26−2774 600
Иссахарст. 28−2954 400
Завулонст. 30−3157 400
Ефремст. 32−3340 500
Манассияст. 34−3532 200
Вениаминст. 36−3735 400
Данст. 38−3962 700
Асирст. 40−4141 500
Неффалимст. 42−4353 400
ИТОГО603 550

Обратите внимание, что колено Ефрема многочисленнее колена Манассии. Это соответствует благословению Иакова в Бытие 48:19−20. Колена перечислены, начиная с Рувима, первенца, и его лагеря (на юге), затем — Иуда и его лагерь (на востоке), Дан и его лагерь (на севере) и, наконец, Ефрем и его лагерь (на западе).

1:47−54 Левиты не были исчислены между ними. Они не включены в число воинов (ст. 47). Им было поручено поднимать и ставить скинию, а также совершать все служения при ней. Размещаясь лагерем вокруг скинии, они защищали ее от осквернения и, таким образом, уберегали людей от наказания (ст. 53).



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.