Лукі 1 глава

Евангеля подле сьвятога Лукі
Пераклад Яна Станкевіча → Комментарии Скоуфилда

Пераклад Яна Станкевіча

1 Як шмат хто ўзяўся напісаць нарыс праз сталыя здарэньні памеж нас,
2 Як перадалі нам тыя, што спачатку вочнікамі а слугачымі Слова былі, —
3 Здалося й імне добрым, дасьледаваўшы ўсе з належнага жарала, акуратна а з парадку напісаць тэ праз гэта, найпачэсьліўшы Хахілю,
4 Каб ты добра ведаў пэўнасьць таго, чаго ты быў навучаны.
5 За дзён Гірада, караля Юдэйскага, быў адзін сьвятар, імям Захара, зь дзянное радоўкі Авінае, і жонка ягоная была з дачок Ааронавых, і імя ейнае Альжбета.
6 Яны абое былі справядлівыя перад Богам, ходзячы ў вусіх расказаньнях а пастановах Спадаровых без заганы.
7 Але ня мелі дзяцяці, бо Альжбета была бясплодная, і абое былі ацяжараныя гадамі.
8 І сталася, як ён правіў сьвятарскі ўрад перад Богам у парадку свае радоўкі,
9 Подле звычаю сьвятарскага ўраду, было яму жэрабя кадзіць, як ён увыйшоў у Дом Спадароў;
10 А ўся множасьць люду малілася вонках у часе кадзеньня, —
11 І зьявіўся яму ангіл Спадароў, стоячы паправе аброчніка кадзеньня.
12 І стрывожыўся Захара, абачыўшы, і ляк абняў яго.
13 Але ангіл Спадароў сказаў яму: «Не лякайся, Захара; бо просьба твая пачута, і Альжбета, жонка твая, зачнець табе сына, і назавеш імя яго: Яан.
14 І табе будзе радасьць а весялосьць, і шмат хто будзе цешыцца з нараджэньня яго.
15 Бо ён будзе вялікі ў ваччу Спадаровым, і ня будзе піць віна ані хмельнага напітку, і напоўніцца Духам Сьвятым нават ад жывата маці свае.
16 І шмат каго зь дзяцей Ізраелявых наверне да Спадара, Бога іхнага.
17 І ён пойдзе перад Ім у духу а магутнасьці Ільлінае, каб зьвярнуць сэрцы бацькоў да дзяцей і няслухменых да мудрасьці справядлівых, каб выгадаваць Спадару люд прыгатаваны».
18 І сказаў Захара ангілу: «З чаго я пазнаю гэта? бо я ўжо стары, і жонка мая вельма ацяжараная днямі».
19 І, адказуючы, ангіл сказаў яму: «Я Гаўрэль, каторы стаю ў прытомнасьці Божай, і я быў пасланы казаць табе, і прынесьці табе дабравесьць.
20 І вось, ты будзеш бязмоўны, і ня будзеш магчы гукаць аж да дня, калі гэта станецца, бо ты не паверыў словам маім, каторыя споўняцца ўпару».
21 Люд жа чакаў Захары й дзіваваўся, што ён так длякаецца ў Доме Божым.
22 І, як ён вышаў, ня мог гукаць да іх; і яны пазналі, што ён відзеў відзень у Доме Божым, бо ён ківаў ім; і застаўся немы.
23 І сталася, што, як скончыліся дні адправы ягонае, ён адышоў да дому свайго.
24 А па тых днёх зачала Альжбета, жонка ягоная, і таілася пяць месяцаў, кажучы:
25 «Гэтак імне ўчыніў Спадар за дзён, калі глянуў, каб зьняць ганьбу маю памеж людзёў».
26 А шостага месяца пасланы быў ад Бога ангіл Гаўрэль да места Ґалілейскага, званага Назарэт,
27 Да дзявушчае, заручанае з чалавекам, каторага імя было Язэп, з дому Давідавага, а дзявушчае імя: Марыя.
28 І, увыйшоўшы да яе, ангіл сказаў: «Здарова, ласкаю абдараваная! Спадар із табою; дабраславёная ты памеж жанок».
29 Яна ж, абачыўшы яго, парушылася на слова ягонае й разважала, што гэта было б за здарованьне.
30 І сказаў ёй ангіл: «Ня бойся, Марыя, бо ты прыдбала ласку ў Бога.
31 І вось, зачнеш у жываце, і народзіш Сына, і назавеш імя Ягонае: Ісус.
32 Ён будзе вялікі і назавецца Сынам Навышняга, і Спадар Бог дасьць Яму пасад Давідаў, айца Ягонага;
33 І будзе гаспадарстваваць у доме Якававым навекі, і гаспадарству Ягонаму ня будзе канца».
34 І сказала Марыя ангілу: «Як гэта будзе, калі я мужа ня знаю?»
35 І, адказуючы, ангіл сказаў ёй: «Дух Сьвяты зыйдзе на Цябе, і моц Навышняга засьціць табе; затым і народжанае сьвятое назавецца Сынам Божым.
36 І вось, сваячка твая Альжбета, званая бясплоднай, і яна зачала сына ў старасьці сваёй, і гэты ё шосты месяц ёй, званай бясплоднай.
37 Бо ў Бога нічога няма немагчымага».
38 І Марыя сказала: «Вось, служэбка Спадарова; хай будзе імне подле слова Твайго». І ангіл адышоў ад яе.
39 І ўстаўшы Марыя тых дзён, з пасьпехам пайшла да гаравое краіны, да места Юдзінага.
40 І ўвыйшла ў дом Захарын, і паздаровала Альжбету.
41 І сталася, як пачула Альжбета здарованьне Марыіна, што скранулася дзяцянё ў жываце ейным, і Альжбета напоўнілася Духам Сьвятым,
42 І загукала вялікім голасам, і сказала: «Дабраславёная ты памеж жанок, і дабраславёны плод жывата твайго.
43 І скуль гэта імне, што прышла маці Спадара майго да мяне?
44 Бо, гля, як толькі гук здарованьня твайго загучэў у вушшу маім, скранулася з радасьці дзецянётка ў жываце маім.
45 І дабраславёная тая, што паверыла, бо зьдзеецца сказанае ёй ад Спадара».
46 І сказала Марыя: «Узьвялічае душа мая Спадара;
47 І ўсьцешыі’ся дух мой у Вогу, Спасу маім;
48 Бо глянуў Ён на паніжэньне служэбкі Свае; вось, адгэтуль за шчасьлівую мяне будуць мець усі роды;
49 Бо ўчыніў імне вялічча Дужы; і сьвятое імя Ягонае;
50 І міласэрдзе Ягонае ад роду да роду да тых, што баяцца Яго.
51 Зьдзеяў моц цаўём Сваім; расьцярушыў пыхатых падумкамі сэрца іхнага;
52 Ськінуў дужых із пасадаў і павышыў паніжаных.
53 Напоўніў прагнучых дабром, а багатых адаслаў пустых.
54 Памог Ізраелю, слузе Свайму, памятуючы на міласэрдзе,
55 Як казаў айцом нашым, Абрагаму а насеньню ягонаму навекі».
56 І заставалася Марыя зь ёй каля трох месяцаў, і зьвярнулася да дому свайго.
57 Альжбеце ж выпаўніўся час радзіць, і яна нарадзіла сына.
58 І пачулі суседзі а сваякі ейныя, як Спадар узьвялічыў міласэрдзе над ёй, і цешыліся зь ёю.
59 І сталася, што на восьмы дзень прышлі абразаць дзецянё і звалі яго, подле імені айца ягонага, Захара.
60 Але маці ягоная, адказуючы, сказала: «Не, але названы будзе Яанам».
61 І сказалі ёй: «Нікога няма ў родзе тваім, каб быў названы гэтым імям».
62 І паказавалі знакамі айцу ягонаму, як бы яго хацеў назваць.
63 А ён, папрасіўшы дошчачкі, напісаў, кажучы: «Яан імя ягонае». І дзіваваліся ўсі.
64 І якга адчыніліся вусны ягоныя а язык ягоны, і ён гукаў, хвалячы Бога.
65 І напаў страх на ўеіх, што жылі навокал іх, і па ўсёй гаравой краіне Юдэі гукалі ўсі гэтыя словы.
66 І ўсі, што чулі, складалі ў сэрцах сваіх, кажучы: «Што за дзецянё гэта будзе!» І запраўды рука Спадарова была зь ім.
67 І Захара, айцец ягоны, напоўніўся Духам Сьвятым і праракаў, кажучы:
68 «Дабраславёны Спадар, Бог Ізраеляў, што даведаўся й зьдзеяў адкупленьне люду Свайму;
69 І ўзьняў рог спасеньня нам у доме Давіда, слугі Свайго;
70 Як казаў вуснамі сьвятых прарокаў Сваіх, што былі ад веку,
71 Праз спасеньне нас ад варагоў нашых і ад рукі ўсіх ненавідзячых нас;
72 Што зьдзее міласэрдзе айцом нашым і ўспомне сьвятую ўмову Сваю,
73 Прысягу, што Ён прысягнуў Абрагаму, айцу нашаму, даць нам,
74 Каб бяз страху, з рукі непрыяцеляў сваіх вывальненыя, служылі Яму
75 Ў сьвятасьці а справядлівасьці перад Ім усі дні жыцьця свайго.
76 І ты, дзецянё, назавешся прарокам Навышняга, бо пойдзеш перад відам Спадаровым, гатаваць дарогі Ягоныя,
77 Даць пазнаньне спасеньня люду Ягонаму ў дараваньню грахоў іхных,
78 Пераз чульлівае міласэрдзе Бога нашага, як із вышыні Золак даведаўся да нас,
79 Даць сьвятло седзячым у цямноце а ў сьценю сьмерці, кіраваць ногі нашыя на дарогу супакою».
80 А дзяцё расло а дужэла духам, і было на пустынях аж да дня паказаньня свайго Ізраелю.

Комментарии Скоуфилда

3 «Сначала»; по-греч. здесь анофен, то есть «свыше» — так переводится это слово у Иоанна (3:31; 19:11); и у Иакова (1:17; 3:15, 17). Лишь у Луки оно употреблено в значении «сначала». Это говорит не только о том, что Лука знал все, о чем пишет, от теи, кто с самого начала были очевидцами происходившего (Лк 1:2), но и о том, что это его знание было подтверждено откровением свыше. Так же и Павел несомненно слыхал от Oдиннадцати об учреждении Вечери Господней, но, кроме того, получил об этом откровение от Господа (1Кор 11:23). Следовательно как Павел, так и Лука, получили свои знания свыше («анофен»), другими словами, не по преданию, а из «первых рук».



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.