1 Пётры 1 глава

Першы суборны ліст сьвятога Пётры апостала
Пераклад Яна Станкевіча → Комментарии Скоуфилда

Пераклад Яна Станкевіча

1 Пётра, апостал Ісуса Хрыста, прыходным расьцярушэньня ў Понце, Ґаляце, Кападоццы, Азі а Віфіні, абраным
2 Зь перадведаньня Бога Айца, пасьвячэньням Духа, да паслухменства а пакрапленьня крывёй Ісуса Хрыста: ласка вам а супакой няхай памножацца.
3 Дабраславёны Бог а Айцец Спадара нашага Ісуса Хрыста, Каторы, подле вялікага міласэрдзя Свайго, адрадзіў нас да надзеі жывое пераз ускрысеньне Ісуса Хрыста зь мертвых,
4 Да непсавальнага а незабрудзяненага а нязьвялага спадку, захаванага ў нябёсах вам,
5 Сілаю Божаю перазь веру сьцеражоных да спасеньня, гатовага аб’явіцца ў вапошнім часе.
6 Гэтым захапляйцеся, пасмуціўшыся цяпер крыху (калі надабе) ад розных дазнаньняў,
7 Каб выпрабаваная вера вашая была дарожшая за гінучае, хоць прабаванае агнём, золата, да пахвалы а славы а сьці ў зьяўленьне Ісуса Хрыста,
8 Каторага, ня бачыўшы, мілуеце, Каторага цяпер ня бачачы, але верачы, захапляецеся радасьцяй нявымоўнай і найславутшай,
9 Адзержуючы канец веры сваей — спасеньне душаў.
10 Прарокі, што праракалі ласку вам, даведаваліся а дасьледавалі гэтае спасеньне,
11 Дасьлядуючы, на каторы або на які час зьясьняў Дух Хрыстоў, каторы быў у іх, сьветчачы наперад празь цярпеньні Хрыстовы і славу па іх.
12 Ім аб’яўлена было, што ня ім самым, але нам служыла тое, што цяпер абешчана вам тымі, каторыя зьясьняюць вам Дабравесьць Духам Сьвятым, пасланым ізь нябёс, на што ангілы жадаюць глядзець.
13 Затым, паперазаўшы сьцёгны розуму свайго, будучы цьвярозыя, супоўна спадзявайцеся ласкі, каторая будзе дана вам у зьяўленьню Ісуса Хрыста.
14 Як паслухменыя дзеці, не тарнуйцеся да пярэдніх жадлівасьцяў у нясьведам’ю сваім;
15 Але як Тый, што пагукаў вас, ё сьвяты, будзьце таксама сьвятыя ў вусім паступку;
16 Бо напісана: «Будзьце сьвятыя, бо Я сьвяты».
17 І калі вы завіце Айцом Таго, Хто, не зважаючы на асобы, судзе кажнага подле ўчынкаў ягоных, каратайце час падарожжаваньня свайго із страхам,
18 Ведаючы, што не псавальным срэбрам альбо золатам вы адкуплены ад марнага паступку, пераданага ад бацькоў,
19 Але каштоўнай крывёю Хрыстовай, як беззаганнага а чыстага ягнётка,
20 Наканаванага запраўды перад закладзінамі сьвету, але зьяўленага ў канцы часоў вам,
21 Каторыя ўверылі перазь Яго ў Бога, Каторы ўскрысіў Яго зь мертвых і даў Яму славу, каб вера вашая а надзея былі ў Богу.
22 Ачысьціўшы душы свае паслухменствам праўдзе да нядвудушнае братняе любові, горача мілуўце адзін аднаго з чыстага сэрца,
23 Будучы ізноў народжаныя не з псавальнага семені, але зь непсавальнага, жывым і трываючым на векі Словам Божым.
24 Бо кажнае цела —як трава, і кажная слава — як краса травы; трава зьвяла, і краса апала;
25 Але слова Спадарова трывае на векі. А гэта ё тое слова, што вам абешчана.

Комментарии Скоуфилда

1 «...избранным». Краткое пояснение: В обоих Заветах соответствующие еврейское и греческое слова переводятся одинаково; как «избранный», «избрание» , «избирать», «избранные». Они нигде ничего другого не означают и не употребляются в смысле избрания чего бы то ни было как человеком, так и Богом.
1) В последнем случае речь может идти — как а) о корпоративном избрании — например, всего Израильского народа или Церкви (Ис 45:4; Еф 1:4), так и 6) об индивидуальном (1Пет 1:2).
2) Избрание происходит по предведению Бога (1Пет 1:2), и полностью по благодати, независимо от человеческих заслуг (Рим 9:11; 11:5−6).
3) Избрание совершается по Божией воле (Ин 15:16).

Таким образом, избрание — это:
1) Совершаемый Богом по благодати некий суверенный акт Его, посредством которого какие-то люди (часть людей) отбираются для Него (Ин 15:19).
2) Это суверенный акт Божий, посредством которого отдельные, избранные, личности определяются на то или иное служение для Него (Лк 6:13; Деян 9:15; 1Кор 1:27−28).

7 Страдания верующих в 1 Петра анализируются в свете:
1) обеспеченного им спасения, 1:2−5;
2) еще большей славы их в явление Христа, 1:7;
3) страданий Самого Христа и грядущей славы Его, 1:11;
4) неразрывной связи верующего с Ним в том и другом, 2:20−21; 3:17−18; 4:12−13;
5) очищающего воздействия страданий, 1:7; 4:1−2; 5:10;
6) того, что Христос и сейчас прославляется в терпеливых страданиях верующего, 4:16;
7) дисциплинирующей роли страдания, 4:17−19. (1Кор 11:31−32; Евр 12:5−13).

20 Божественный порядок таков: предведение, избрание, предопределение. То, что предведением определяется избрание, видно из 1Пет 1:2 предопределение есть залог избрания. «Избрание уходит корнями в предведение, а предопределение смотрит на будущий удел». Предузнанные избираются, а избраниые предопределены, и это избрание само по себе обеспечено каждому верующему только потому, что он уверовал в Иисуса Христа (1Фес 1:4−5). См. «Предопределение» в Еф 1:5.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.