Да Рымлян 1 глава

Ліст сьв. Паўлы апостала да Рымлян
Пераклад Яна Станкевіча → Комментарии Скоуфилда

Пераклад Яна Станкевіча

1 Паўла, нявольнік Ісуса Хрыста, пагуканы апостал, апрычаны да дабравесьці Божае,
2 Каторую Ён уперад абяцаў прарокамі Сваімі ў Пісьмах сьвятых,
3 Праз Сына Свайго, Каторы прышоў подле цела з насеньня Давідавага,
4 Агалашаны Сынам Божым у сіле, подле Духа сьвятасьці, пераз ускрысеньне зь мертвых, празь Ісуса Хрыста, Спадара нашага,
5 Пераз Каторага мы адзяржалі ласку а апосталства да паслухменства веры памеж усіх народаў дзеля імені Ягонага,
6 Памеж каторых і вы, пагуканыя Ісусам Хрыстом, —
7 Усім, што ў Рыме, умілаваным Божым, пагуканым сьвятым: ласка вам і супакой ад Бога, Айца нашага, і ад Спадара Ісуса Хрыста.
8 Наўперад дзякую Богу свайму перазь Ісуса Хрыста за ўсіх вас, што вера ваша абяшчаецца па ўсім сьвеце;
9 Бо сьветка імне Бог, Катораму служу духам сваім у дабравесьці Сына Ягонага, што бязупынку мяную вас,
10 Заўсёды просячы ў малітвах сваіх, каб як-колечы й калі-колечы з волі Божае я мог дасьпешна да вас прысьці.
11 Бо я вельма жадаю бачыць вас, каб даць вам некатры дар духоўны дзеля ўмацаваньня вашага,
12 Значыцца, каб пацешыцца разам із вамі супольнай вераю вашай і маёй.
13 Не хачу ж, браты, каб вы ня ведалі, што я часта маніўся прыбыць да вас, (але пераказы меў аж дагэтуль,) каб мець які плод і ў вас, як запраўды і ў іншых народаў.
14 Я даўжбіт Грэкам і барбарам, мудрым і неразумным.
15 Дык, паколькі ад мяне залежа, я гатоў абяшчаць дабравесьць і вам, каторыя ў Рыме.
16 Бо я не саромлюся дабравесьці, бо гэта ё магутнасьць Божая да спасеньня кажнаму верачаму, перш Жыду й Грэку.
17 Бо справядлівасьць Божая аб’яўляецца ў ёй зь веры ў веру, як напісана: «Але справядлівы вераю жыў будзе».
18 Бо аб’яўляецца гнеў Божы зь неба на кажную бязбожнасьць а несправядлівасьць людзкую, што задзержуе праўду ў несправядлівасьці.
19 Бо што можна ведаць праз Бога, яўна ім, бо Бог аб’явіў ім;
20 Бо нявідомыя Ягоныя, вечная сіла Ягоная а Боства, ясна відомыя ад стварэньня сьвету пераз разгляданьня стварэньняў, так што няма ім выбачаньня.
21 Бо, пазнаўшы Бога, ня сьцілі Яго як Бога і ня дзякавалі Яму, але сталі марныя ў падумках сваіх, і зацемнена нямудрае сэрца іхнае:
22 Маючы сябе за мудрых, сталі неразумныя,
23 І адмянілі славу нязьнішчальнага Бога на абразы падобнасьці сьмяротнага чалавека а птушак а чацьвераногіх а паўзуноў.
24 Затым і выдаў іх Бог у жадах сэрцаў іхных нечысьці, зганьбіць целы свае мяжсобку.
25 Яны адмянілі праўду Божую на ману, і сьцілі, і служылі стварэньню замест Стварыцелю, дабраславёнаму на векі. Амін.
26 Затым выдаў іх Бог на саромныя жады, ажно жанкі іхныя адмянілі прыроднае ўжываньне на праціўнае прыродзе;
27 Падобна й мужчыны, пакінуўшы прыроднае ўжываньне жонкі, загараліся ў сваёй жадзе адзін да аднаго, мужчына з мужчынам робячы нягожае і адзержуючы самы ў сабе заплату, іхнаму аблуду адказуючую.
28 А як яны не ўважалі за патрэбнае мець Бога ў сваім розуме, дык выдаў іх Бог бязульнаму розуму, рабіць неналежачае.
29 Яны напоўненыя ўсялякай несправядлівасьцяй, бязулствам, нягоднасьцяй, прагавітасьцяй, злосьцяй, поўныя завідасьці, забіўства, сьпярэчкі, хітрыні, благіх абычаёў, удаваньнікі,
30 Абмоўцы, ненавісьнікі Бога, начэпныя, пыхатыя, хвалькі, вынаходнікі на ліха, непаслухменыя бацьком,
31 Неразважныя, Няверныя, бяз прыродных пачуцьцяў, нязгодлівыя, неміласэрныя.
32 Яны, ведаючы праз справядлівы суд Божы, што гэтак чынячыя гожыя сьмерці, ня толькі робяць гэта, але й захапляюцца тымі, што робяць гэта.

Комментарии Скоуфилда

16 Еврейское и греческое слова, означающие «спасение», подразумевают избавление, безопасность, сохранность, исцеление и пребывание в здравии. Слово «спасение» имеет в Евангелии глубокое и многостороннее содержание, так как вмещает в себя все искупительные действия и процессы: оправдание, искупление, благодать, умилостивление, вменение, прощение, освящение и прославление. «Спасение» действует в трех временах:
1) Верующий уже спасен от вины и наказания за грех (Лк 7:50;1Кор 1:18; 2Кор 2:15; Еф 2:5, 8; 2Тим 1:9), и уверен в своем спасении.
2) Верующий в данное время, изо дня в день, спасается от привычки ко греху и власти его (Рим 6:14; Флп 1:19; 2:12−13; 2Фес 2:13; Рим 8:2; Гал 2:19−20; 2Кор 3:18).
3) Верующему предстоит быть спасенным в том смысле, что он станет подобным Христу (Рим 13:11; Евр 10:36; 1Пет 1:5; 1Ин 3:2). Спасение дается по благодати через веру, даром, а вовсе не по делам (Рим 3:27−28; 4:1−8; 6:23; Еф 2:8). Божественный порядок таков: сперва спасение, потом дела (Еф 2:9 — 10; Тит 3:5−8).



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.