Да эхвесцаў 1 глава

Пасланьне Апостала Паўлы да эхвесцаў
Пераклад Сабілы і Малахава → Толкования Августина

Пераклад Сабілы і Малахава

1 Павал, Апостал Ісуса Хрыста па волі Бога — сьвятым, што ў Эхвесе, і верным у Хрысьце Ісусе:
2 Багадаць вам і мір ад Бога Ба́цькі нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
3 Багаслаўлёны Бог і Бацька Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які багаславіў нас усякім духовым багаславеньнем у Нябёсах Хрыстом,
4 згодна таму, як Ён выбраў нас у Ім перш стварэньня сьвету, каб быць нам сьвятымі і бяззаганнымі перад Ім у любові,
5 наперад прызначыўшы нас на ўсынаўленьне Сабе праз Ісуса Хрыста паводля прыхільнасьці волі Сваёй,
6 у пахвалу славы Багадаці Сваёй, якой Ён шчодра надарыў нас у Любасным,
7 у Якім мы маем адкупленьне Крывёю Ягонай, дараваньне грахоў паводля багацьця Багадаці Ягонай,
8 якую Ён шчодра падараваў нам з усякай мудрасьцю і разуменьнем,
9 адкрыўшы нам тайну волі Сваёй паводля дабразычлівасьці Сваёй, якую Ён раней уклаў у Яго,
10 для ўладкаваньня паўнаты часоў, каб аб’яднаць усё пад адной галавой у Хрысьце: усё, што на Нябёсах і на зямлі, —
11 у Ім, у Якім і сталіся мы нашчадкамі, быўшы наперад прызначанымі паводля задумы Таго, Хто ўсё робіць паводля рашэньня волі Сваёй,
12 каб быць нам на пахвалу́ славы Ягонай, якія раней усклалі надзею на Хрыста,
13 у Якім і вы, пачуўшы слова праўды, Эвангельле выратаваньня вашага, у Якім і паверыўшы, запячатаны Духам абяцаньня Сьвятым,
14 Які ёсьць зарука спадчыны нашай для адкупленьня ўдзелу на пахвалу славы Ягонай.
15 Таму і я, пачуўшы пра вашу веру ў Госпада Ісуса і любоў да ўсіх сьвятых,
16 ня спыняюся дзякаваць за вас, памятаючы пра вас у малітвах маіх,
17 каб Бог Госпада нашага Ісуса Хрыста, Бацька славы, даў вам Духа мудрасьці і адкрыцьця на пазнаньне Яго,
18 прасьвятліў вочы розуму вашага, каб вам уразумець што ёсьць (для нас) надзея прыкліканьня Ягонага, і якое багацьце славы спадчыны Ягонай у сьвятых,
19 і якая бязьмерная веліч магутнасьці Ягонай у нас, што вераць па дзеяньню магутнасьці сілы Ягонай,
20 якую Ён выявіў у Хрысьце, уваскрасіўшы Яго зь мёртвых, і пасадзіў праваруч Сябе ў Нябёсах,
21 вышэй за ўсякае начальства і ўлады, і сілы, і валадараньня, і ўсялякае імя, якое называецца ня толькі ў гэтым веку, але і ў будучым,
22 і ўсё ўпакорыў пад Ногі Ягоныя і прызначыў Яго Галавою над усёй царквой,
23 якая ёсьць цела Ягонае, поўня Таго, Які ўсё ва ўсім напаўняе.

Толкования Августина

К этой главе нет комментариев.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.