Да піліппянаў 1 глава

Пасланьне Апостала Паўлы да піліппянаў
Пераклад Сабілы і Малахава → Толкования Августина

Пераклад Сабілы і Малахава

1 Павал і Цімахвей, рабы Ісуса Хрыста — усім сьвятым у Хрысьце Ісусе, якія знаходзяцца ў Піліппах, зь япіскапа́мі і дыякана́мі:
2 Багадаць вам і мір ад Бога Бацькі нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
3 Дзякую Богу майму пры ўсякім успаміне аб вас,
4 заўсёды ў кожнай малітве маёй за ўсіх вас з радасьцю творачы малітву,
5 за ваш удзел у Дабравешчаньні зь першага дня аж да сягоньня,
6 будучы ўпэўнены ў тым, што Той, Хто пачаў добрую справу сярод вас, давядзе яе да дня Ісуса Хрыста,
7 як і належыць мне думаць пра ўсіх вас, таму што я маю вас у сэрцы маім нават у путах маіх, пра ўсіх вас як саўдзельнікаў маіх у Багадаці і абароне і ўгрунтаваньні Эвангельля.
8 І сьведка мне Бог, што я люблю ўсіх вас любоўю Ісуса Хрыста;
9 і малюся аб тым, каб любоў вашая яшчэ больш і больш узрастала ў пазнаньні і ўсякай разважлівасьці,
10 каб пазнаваць вам лепшае, каб вы былі чыстымі і няспаткнёнымі ў дзень Хрыста,
11 напоўненымі пладамі праведнасьці праз Ісуса Хрыста на славу і ўшанаваньне Бога.
12 Хачу, браты, каб вы ведалі, што мае абставіны паслужылі большаму посьпеху Эвангельля,
13 так што путы мае ў Хрысьце сталіся вядомымі ўсёй прэторыі і ўсім іншым,
14 і большая частка братоў у Госпадзе пасьмялеўшы праз путы мае яшчэ больш адважыліся бязбоязна гаварыць слова.
15 НІкаторыя, праўда, з-за зайздрасьці і спаборніцтва, а нікаторыя абвяшчаюць Хрыста шчыра.
16 Адны па спаборніцтву абвяшчаюць Хрыста нячыста, думаючы павялічыць цяжар маіх путаў;
17 а другія зь любові, ведаючы што я пастаўлены на абарону Эвангельля.
18 Дык у любым выпадку, ці абвяшчаецца Хрыстос для блізíру ці шчыра, я і гэтаму радуюся, ды і буду ра́давацца.
19 Бо ведаю, што гэта мне паслужыць на збаўленьне праз вашую малітву і дапамогу Духа Ісуса Хрыста,
20 водля майго нясупыннага чаканьня і надзеі, што я ні ў чым ня буду асаромлены, але са ўсякай адвагаю (упэўнены), як заўсёды, так і цяпер, што Хрыстос будзе ўзьвялічаны ў целе маім, ці то праз жыцьцё, ці то праз сьмерць.
21 Бо для мяне жыцьцё — Хрыстос, а сьмерць — набытак.
22 А калі жыць у целе гэта для мяне ёсьць плод дзейнасьці, дык ня ведаю, што выберу.
23 Дык цягне мяне і тое, і другое; маю жаданьне адыйсьці і быць з Хрыстом, (што для мяне) няпараўнальна лепш;
24 але заставацца ў целе больш патрэбней для вас.
25 І я ў гэтым упэўнены і ведаю, што застануся са ўсімі вамі для вашага ўзрастаньня і радасьці ў веры,
26 каб пахвала вашая ў Хрысьце Ісусе памнажалася празь мяне пры маім другім прыходзе да вас.
27 Толькі жывеце годна Эвангельля Хрыста, каб ці калі прыйду і ўбачу вас, ці адсутнічаючы, але чуць пра вас, што вы стаіцё ў адным духу аднадушна змагаючыся за веру Эвангельля,
28 і ні ў чым ня палохаючыся супраціўнікаў. Гэта для іх зьяўляецца знакам пагíбелі, а для вас — выратаваньня. І гэта — ад Бога,
29 бо вам дадзена дзеля Хрыста ня толькі ў Яго верыць, але і паку́таваць дзеля Яго.
30 маючы такое ж змаганьне, якое вы бачылі ўва мне і цяпер чуеце пра мяне.

Толкования Августина

Стих 6

Независимо от нашего желания Бог действует в делах наших, но когда мы хотим, да так хотим, что сделаем, Он споспешествует нам. Либо Он действует так, что мы захотим, либо мы хотим, и Он содействует; мы ничем не влияем на добрые дела благочестия.

О благодати и свободной воле 32. Cl. 0352, 901.42

Стих 18

Даже во времена апостолов были люди, проповедовавшие истину неистинно, то есть неправдивой душою. О них апостол говорит, что они возвещали Христа нечисто, а по зависти и любопрению (15 Некоторые, правда, по зависти и любопрению, а другие с добрым расположением проповедуют Христа. 16 Одни по любопрению проповедуют Христа не чисто, думая увеличить тяжесть уз моих; Флп 1:15−16). Возвещавших истину без чистоты помыслов терпели, но не поощряли, дабы не принимать их за несущих с чистой душою ложь.

Наконец, Павел говорит о них: будь то притворно или искренно, а Христа они возвещают. Но он, разумеется, не имеет в виду, что теперь Христа можно отвергнуть, дабы затем проповедать Его.

Против лжи 6.16. Cl. 0304, 6.16.487.5.3

Стих 22

Неоднозначность от разделения следующих слов Апостола: «...то не знаю, что избрать. Влечет меня то и другое: имею желание разрешиться и быть со Христом, потому что это несравненно лучше; а оставаться во плоти нужнее для вас», не может быть устранена правилом Веры; ибо как ни дели их, смысл слов не будет противоречить вере, а посему здесь неоднозначность должна быть устранена через рассмотрение связи речи. С первого взгляда неизвестно, должно ли читать «и другое: имею желание» или сначала «Влечет меня то и другое», а потом уже прибавить «имею желание разрешиться и быть со Христом». Но, поскольку далее следуют слова «это несравненно лучше», то явно, что Апостол желает сего лучшего, так что, будучи влеком тем и другим (или затрудняясь тем и другим), он одного желает, а другое находит только более нужным, то есть желает разрешиться и быть со Христом, а более нужным находит оставаться во плоти. Здесь неоднозначность разрешается одною последующею частицею «ибо», хотя некоторые из толковников исключили ее, думая, что Апостол не только затрудняется тем и другим, но, по-видимому, и желает того и другого. В силу сего замечания, слова Апостола в этом месте должны быть распределены так: «то не знаю, что избрать. Влечет меня то и другое», и за сим уже должно читать «имею желание разрешиться и быть со Христом». Поскольку же здесь могли бы спросить Апостола: почему он преимущественно желает сего разрешения, то он прибавляет: «это несравненно лучше». От чего же он находит для себя затруднение с обеих сторон? От того, что находит с другой стороны более нужным остаться: «а оставаться во плоти нужнее для вас».

Источник: Христианская наука, 3.4



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.