Мацьвея 1 глава

Паводля Мацьвея Сьвятое Эвангельле
Пераклад Сабілы і Малахава → Библия говорит сегодня

Пераклад Сабілы і Малахава

1 Кніга радаводу Ісуса Хрыста, Сына Давідавага, Сына Абрагамавага.
2 Абрагам спарадзіў Ісагака; а Ісагак спарадзіў Якуба; а Якуб спарадзіў Юду і братоў ягоных;
3 а Юда спарадзіў Хварэса і Зару ад Тамары; а Хварэс спарадзіў Эсрома; а Эсром спарадзіў Арама;
4 а Арам спарадзіў Амінадаба; а Амінадаб спарадзіў Нагасона; а Нагасон спарадзіў Салмона;
5 а Салмон спарадзіў Багоза ад Рахабы; а Багоз спарадзіў Абіда ад Руты; а Абід спарадзіў Ясэя;
6 а Ясэй спарадзіў Давіда караля; а Давід кароль спарадзіў Салямона ад Ур’явай;
7 а Салямон спарадзіў Рабагама; а Рабагам спарадзіў Абія; а Абія спарадзіў Асу;
8 а Аса спарадзіў Ясахвата; а Ясахват спарадзіў Ярама; а Ярам спарадзіў Азíю;
9 а Азíя спарадзіў Яхвама; а Яхвам спарадзіў Ахаза; а Ахаз спарадзіў Язэкію;
10 а Язэкія спарадзіў Манасію; а Манасія спарадзіў Амона; а Амон спарадзіў Ёсію;
11 а Ёсія спарадзіў (Якіма, а Якім спарадзіў) Яхоньню і братоў ягоных, перад перасяленьнем у Бабілён;
12 Пасьля ж перасяленьня ў Бабілён Яхоньня спарадзіў Салятыіля, а Салятыіль спарадзіў Зарабабеля;
13 а Зарабабель спарадзіў Абівуда; а Абівуд спарадзіў Ялівакіма; а Ялівакім спарадзіў Азора;
14 а Азор спарадзіў Садока; а Садок спарадзіў Ахіма; а Ахім спарадзіў Яліву́да;
15 а Ялівуд спарадзіў Яліазара; а Яліазар спарадзіў Маттана; а Маттан спарадзіў Якуба;
16 а Якуб спарадзіў Язэпа, мужа Марылі, ад каторай народжаны Ісус, называны Хрыстос;
17 Гэтак усіх радоў ад Абрагама да Давіда чатырнаццаць радоў; і ад Давіда да перасяленьня ў Бабілён чатырнаццаць радоў; і ад перасяленьня ў Бабілён да Хрыста чатырнаццаць радоў;
18 Нараджэньне ж Ісуса Хрыста было так: па заручынах маткі Ягонай Марылі зь Язэпам, раней, чым яны сыйшліся, выявілася, (што яна) мае ў чэраве ад Духа Сьвятога.
19 А Язэп, муж ейны, будучы праведным і ня хочучы зьняславіць яе, хацеў употай адпусьціць яе.
20 Але калі ён падумаў гэтае, вось Ангел Госпадаў зьявіўся яму ўва сьне (і) сказаў: Язэпе, сыне Давідаў! ня бойся прыняць Марылю, жонку тваю, бо зачатае ў ёй ёсьць ад Духа Сьвятога;
21 і народзіць Сына, і дасі Яму Імя: Ісус, бо Ён уратуе людзей Сваіх ад грахоў іхных.
22 А ўсё гэтае здарылася, каб споўнілася сказанае Госпадам праз Прарока, які кажа:
23 вось дзева прыйме ў чэраве і народзіць Сына; і дадуць Яму Імя Эмануіль, што значыць: з намі Бог. (Гісая 7:14).
24 Устаўшы ж зо-сну, Язэп зрабіў як загадаў яму Ангел Гасподні, і прыняў жонку сваю,
25 і ня знаў яе, ажно нарадзіла Сына свайго Першароднага, і ён даў Яму Імя: Ісус.

Библия говорит сегодня

К этой главе нет комментариев.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.