Да Хвілімона 1 глава

Пасланьне Апостала Паўлы да Хвілімона
Пераклад Сабілы і Малахава → Библия говорит сегодня

Пераклад Сабілы і Малахава

1 Павал, вязень Ісуса Хрыста, і Цімахвей, брат — Хвілімону любаснаму і супрацоўніку нашаму,
2 і Аппіі любаснай, і Архіпу, сузмагару нашаму, і ўсёй тваёй дамовай царкве:
3 Багадаць вам і Мір ад Бога Бацькі нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
4 Дзякую Богу майму, заўсёды ўспамінаючы пра цябе ў малітвах маіх,
5 чуючы пра тваю веру і любоў, якую ты маеш да Госпада Ісуса і да ўсіх сьвятых,
6 каб супольнасьць веры тваёй аказалася чыннай у спазнаньні ўсякага дабра ў вас у Хрысьце Ісусе.
7 Бо мы маем вялікую радасьць і суцяшэньне ў тваёй любові, бо табою, браце, супакоены сэрцы сьвятых.
8 Таму, маючы вялікую адвагу ў Хрысьце загадваць табе, што належыць, —
9 але праз любоў лепей прашу, і ніхто іншы, а я, Паўла, стары, а цяпер яшчэ і вязень Ісуса Хрыста, —
10 прашу цябе за сына майго, Анісіма, якога я нарадзіў у путах маіх.
11 Ён некалі быў табе бяскарысным, а цяпер ён карысны і мне, і табе;
12 я адсылаю яго да цябе; а ты прымі яго, як маё сэрца.
13 Я хацеў затрымаць яго пры сабе, каб ён замест цябе паслужыў мне ў путах за Эвангельле.
14 Але бяз тваёй згоды я нічога ня хацеў зрабіць, каб тваё дабрадзейства было ня як прымусовае, але з добрае волі.
15 Бо магчыма ён дзеля таго на час адлучыўся, каб ты прыняў яго назаўсёды:
16 ужо ня як раба, але больш чым як раба, як брата любаснага, асабліва для мяне; а для цябе яшчэ больш — і па целу, і ў Госпадзе.
17 Дык калі ты маеш мяне за супольніка, то прымі яго, як мяне.
18 А калі ён цябе чым-небудзь пакрыўдзіў альбо што вíнен табе, залічы гэтае на мяне.
19 Я, Павал, напісаў гэта маёй рукой: я заплачу; каб ня казаць табе, што ты і самім сабою вінен мне.
20 Так, браце, дай мне скарыстацца табою ў Госпадзе; супакой маё сэрца ў Госпадзе.
21 Будучы ўпэўненым у тваёй паслухмянасьці, я напісаў табе, ведаючы, што ты зробіш больш за тое, пра што я гавару табе.
22 Адначасова (прашу): прыгатуй мне кватэру; бо спадзяюся, што дзякуючы малітвам вашым я буду падараваны вам.
23 Вітаюць цябе Эпахрас, які зьняволены разам са мною ў Хрысьце Ісусе,
24 Марк, Арыстарх, Дзімас, Лукаш, супрацоўнікі мае.
25 Багадаць Госпада нашага Ісуса Хрыста з духам вашым. Амін.

Библия говорит сегодня

ПОСЛАНИЕ К ФИЛИМОНУ

От рабства — к свободе. Флм 1:1−24

Примечания:

 
Пераклад Сабілы і Малахава

Да Хвілімона напісана з Рыму праз Анісіма, слугу.

 
 


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.