Псальмы 1 псалом

Кніга Псальмаў
Пераклад Сабілы і Малахава → Перевод Еп. Кассиана

 
 

Шчасьлівы чалавек, што ня ходзе паводля рады бязбожных, ня ўзыходзіць на шлях грэшнікаў і ня сядзіць у зборышчы насьмешнікаў,
 

але любасьць знаходзіць у Законе Яговы і аб Законе Ягоным разважае ўдзень і ўначы.
 

І ён ёсьць як дрэва, якое пасаджана ля цур’ёў вады, што плод свой дае ўпару, і лісьцё ягонае ня вяне, і ўсё, што ён робіць, удаецца яму.
 

Ня гэтак бязбожныя: але яны як палова, што вецер разносе.
 

Таму ня выстаяць бязбожныя на судзе, ані грэшнікі ў зборы справядлівых,
 

бо Ягова ведае шлях справядлівых, а дарога бязбожнікаў счэзьне.
 



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.