1 Яана 1 глава

Першае саборнае Пасланьне Апостала Яана
Пераклад Сабілы і Малахава → Комментарии Скоуфилда

Пераклад Сабілы і Малахава

1 Аб Тым, Хто быў ад пачатку, Каго мы чулі, Каго ба́чылі сваімі вачыма, да Каго прыглядаліся і да Каго датыкаліся рукі нашыя, аб Слову Жыцьця,
2 і Жыцьцё быў зьяўлены, і мы бачылі, і мы сьведчым, і мы абвяшчаем вам Гэтага Жыцьцё Ве́чнага, Які быў у Ба́цькі і зьяўлены нам.
3 Каго мы ба́чылі і чулі абвяшчаем вам, каб і вы мелі лучнасьць з намі, а наша ж лучнасьць — з Ба́цькам і з Сынам Ягоным, Ісусам Хрыстом.
4 І гэтае пішам вам, каб радасьць наша была поўная.
5 І гэткае ёсьць абвяшчэньне, якое мы чулі ад Яго і абвяшчаем вам: Бог ёсьць Сьвятло, і няма ў Ім ніякае цемры.
6 Калі скажам, што маем лучнасьць зь Ім, а ходзім у цемры, дык ма́нім і ня чынім праўды.
7 А калі ходзім у сьвятле, падобна як Ён ёсьць у сьвятле, дык маем лучнасьць між сабою, і Кроў Ісуса Хрыста, Сына Ягонага, ачышчае нас ад усякага грэху.
8 Калі, ска́жам, што ня маем грэху, ашукваем самых сябе, і няма ў нас праўды
9 Калі вызнаём грахі нашыя, (дык) Ён — верны і праведны, каб дараваць нам грахі (нашыя) і ачысьціць нас ад усякае няправеднасьці.
10 Калі ска́жам, што мы ня саграшылі, (дык) робім Яго ілгуном, і Слова Ягонага няма ў нас.

Комментарии Скоуфилда

7 Что значит «ходит во свете» — объясняется в ст. 8−10. «Все же... делается явным от света» (Еф 5:13). Присутствие Божие заставляет нас осознавать греховность, присущую как нашей природе (ст. 8), так и нашей жизни (ст. 9−10). Кровь Христа — это Божие средство, помогающее преодолеть грех. Жить во свете значит жить в общёнии с Отцом и Сыном. Грех подрывает, покаяние — восстанавливает это общение. Немедленное же исповедание греха делает общение непрерывным.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.