3 Яана 1 глава

Трэйцяе Пасланьне Апостала Яана
Пераклад Сабілы і Малахава → Комментарии Скоуфилда

Пераклад Сабілы і Малахава

1 Стары, любаснаму Гаю, якога я люблю шчыра.
2 Любасны! жадаю і малюся, каб табе быць здаровым і ішло спрыяльна ўва ўсім (тваім служэньні Богу), як ідзе спрыяльна душы тваёй.
3 Бо я вельмі ўзра́даваўся, як прыйшлі браты і засьведчылі тваю праўду, як ты ходзіш у Праўдзе.
4 Ня маю большай радасьці, як чуць пра дзяцей маіх, што ходзяць у Праўдзе.
5 Любасны! ты робіш правільна (у тым), што (ты) робіш для братоў і для гасьцей.
6 Яны засьведчылі перад царквой пра тваю любоў. Ты добра зробіш, калі адправіш іх, як годна (перад) Богам,
7 бо яны выйшлі (у дарогу) і дзеля Імені (Ягонага) нічога ня ўзяўшы ад паганаў.
8 Дык мы павíнны прыма́ць гэтакіх, каб быць супрацоўнікамі Праўды.
9 Я напісаў царкве, але Дыятрэф, што любіць у іх быць першым, ня прызнае нас.
10 Пагэтаму, калі я прыйду, напомню ягоныя ўчынкі, якія ён робіць, зьняважаючы нас злымі словамі і ня здавальняючыся гэтым, ён да таго ж ня прымае братоў і забараняе тым, хто жадае (прыняць), ды із царквы выганяе.
11 Любасны! ня пасьледуй злу, але дабру. Той, хто робіць дабро, ён ёсьць ад Бога, але той, хто робіць зло, ня бачыў Бога.
12 Пра Зьмітра засьведчана ўсімі і самой праўдаю; і мы сьведчым, і вы ведаеце, што сьведчаньне нашае праўдзівае.
13 Шмат меў я пісаць; але ня хачу пісаць да цябе чарніламі і пяром,
14 але спадзяюся хутка ўбачыць цябе і гаварыць з вуснаў да вуснаў. Мір табе! Вітаюць цябе сябры; прывітай сяброў паіменна.

Комментарии Скоуфилда

К этой главе нет комментариев.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.