Да рымлянаў 1 глава

Пасланьне Апостала Паўлы да рымлянаў
Пераклад Сабілы і Малахава → Комментарии Скоуфилда

Пераклад Сабілы і Малахава

1 Паўла, раб Ісуса Хрыста, пакліканы Апостал, прызначаны для Дабравешчаньня (Жывога) Бога,
2 якое Ён раней абяцаў праз Прарокаў Сваіх у Пісаньнях сьвятых:
3 пра Сына Ягонага, Які нарадзіўся ад насеньня Давідавага па целу,
4 (і Які) па сіле (і) па духу сьвятасьці адкрыўся Сынам Бога цераз уваскрасеньне із мёртвых — Ісуса Хрыста, Госпада нашага.
5 Цераз Каторага мы атрымалі Багадаць і Апостальства дзеля паслушэнства веры ўва ўсіх народах у імя Ягонае,
6 сярод каторых знаходзіцеся і вы, пакліканыя Ісусам Хрыстом.
7 Усім, што знаходзяцца ў Рыме, любасным Бога, пакліканым сьвятым: Багадаць вам і мір ад Бога Бацькі нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
8 Найперш (я) дзякую Богу майму цераз Ісуса Хрыста за ўсіх вас, таму што ваша вера абвяшчаецца ўва ўсім сьвеце.
9 Сьведка ж мой — Бог, Якому служу (я) духам маім у Дабравесьці Сына Ягонага, што (я) безупынна ўспамінаю вас,
10 заўсёды ў малітвах маіх просячы, калі волі Бога будзе заўгодна цяпер нарэшце прыйсьці да вас.
11 Бо вельмі хачу ўбачыць вас, каб перадаць вам пэўны духовы дар для ўмацаваньня вашага,
12 гэта значыць суцешыцца разам з вамі верай вашай, а таксама і маёй.
13 Ня хачу ж каб вы ня ведалі, браты, што я шмат разоў меў намер прыйсьці да вас, але сустракаў перашкоды нават да гэтага часу, каб мець нікаторы плод і сярод вас, як і ў іншых народаў.
14 Я даўжнік і эллінам, і барбарам, і мудрым, і няразумным.
15 Што тычыць мяне, то я гатоў дабравесьціць і вам, што ў Рыме,
16 бо я ня саромеюся Эвангельля Хрыстовага: бо сіла Бога ёсьць на збаўленьне кожнаму веручаму: па першае жыду́, а потым (і) элліну.
17 Бо праведнасьць Божая ў ім выяўляецца ад веры да веры, як напісана: праведны вераю жыць будзе.
18 Бо гнеў Бога адкрываецца зь неба на ўсякую бязбожнасьць і няправеднасьць людзей, якія заціскаюць праўду няправеднасьцяй.
19 Што можна ведаць пра Бога, яўна для іх, таму што Бог паказаў ім.
20 Бо (быццам) нябачныя Ягоныя (уласьцівасьці), г.зн.: вечная сіла Ягоная і Боскасьць, ад стварэньня сусьвету будучы разглядаемымі зьяўляюцца бачнымі стварэньням (чалавекам), каб быць ім няапраўданымі.
21 Таму што, пазнаўшы Бога, яны ня праславілі (Яго), як Бога, і ня праявілі (Яму) удзячнасьці, але ўзганарыліся ў думках сваіх, і прыцемрылася няразумнае сэрца іхнае.
22 Маючы сябе за мудрых, здурнелі
23 і замянілі Славу нясьмяротнага Бога на выяву абраза́ сьмяротнага чалавека і птушак, і чацьвераногіх (жывёлін), і паўзуноў.
24 Пагэтаму і аддаў іх Бог у пажадлівасьцях іхных сэрцаў нячыстасьці: апаганьваць целы свае між сабою.
25 Яны замянілі праўду Бога ілжою і пакланіліся, і служылі стварэньню замест Стварыўшага, Каторы багаслаўлёны ў вяках (вякоў). Амін.
26 Пагэтаму аддаў іх Бог ганьбе распуснай зацятасьці. Таму і жанчыны іхныя замянілі прыроднае карыстаньне на супрацьпрыроднае.
27 Падобна (гэтаму) і мужчыны, адхіліўшы прыроднае карыстаньне жаночага полу, распаляліся ў пахацінстве сваім адзін на воднага, мужчыны з мужчынамі чынячы сорам і атрымоўваючы належную адплату за сваю аблуду ў самых сабе.
28 І, як яны ня ўважалі за патрэбнае мець ў пазнаньні Бога, (то) Бог аддаў іх бязглуздаму розуму чыніць няпрыстойшчыны,
29 (яны) напоўненыя ўсялякай няправеднасьцю, блудадзействам, дрэннасьцю, хцівасьцю, зласьлівасьцю, поўныя зайздрасьці, забойства, сваркі, хітрыні, злога подступу (каварнасьці), пляткары,
30 паклёпнікі, боганянавісьнікі, нахабныя, ганарліўцы, хвалькі, вынаходнікі зла, бацькам няпаслухмяныя,
31 бязглуздыя, няверныя, бяссардэчныя, нязгодлівыя, няміласэрныя.
32 Яны, пазнаўшы справядлівасьць Бога, што тыя, хто чыніць такое, варты сьмерці, ня толькі гэта робяць, але і пахваляюць тых, хто (гэтак) робяць.

Комментарии Скоуфилда

16 Еврейское и греческое слова, означающие «спасение», подразумевают избавление, безопасность, сохранность, исцеление и пребывание в здравии. Слово «спасение» имеет в Евангелии глубокое и многостороннее содержание, так как вмещает в себя все искупительные действия и процессы: оправдание, искупление, благодать, умилостивление, вменение, прощение, освящение и прославление. «Спасение» действует в трех временах:
1) Верующий уже спасен от вины и наказания за грех (Лк 7:50;1Кор 1:18; 2Кор 2:15; Еф 2:5, 8; 2Тим 1:9), и уверен в своем спасении.
2) Верующий в данное время, изо дня в день, спасается от привычки ко греху и власти его (Рим 6:14; Флп 1:19; 2:12−13; 2Фес 2:13; Рим 8:2; Гал 2:19−20; 2Кор 3:18).
3) Верующему предстоит быть спасенным в том смысле, что он станет подобным Христу (Рим 13:11; Евр 10:36; 1Пет 1:5; 1Ин 3:2). Спасение дается по благодати через веру, даром, а вовсе не по делам (Рим 3:27−28; 4:1−8; 6:23; Еф 2:8). Божественный порядок таков: сперва спасение, потом дела (Еф 2:9 — 10; Тит 3:5−8).



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.