2 да тэссалонцаў 1 глава

Другое Пасланьне Апостала Паўлы да тэссалонцаў
Пераклад Сабілы і Малахава → Комментарии Скоуфилда

Пераклад Сабілы і Малахава

1 Павал і Сілуан, і Цімахвей — царкве тэссалонцаў у Богу Бацьку нашым і Госпадзе Ісусе Хрысьце:
2 Багадаць вам і мір ад Бога Бацькі нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
3 Мы заўсёды павінны дзякаваць Богу за вас, браты, чаму вы і адпавядаеце, бо надзвычайна ўзрастае вера вашая, і памнажаецца любоў кожнага з усіх вас аднаго да аднаго,
4 так што мы самі хвалімся вамі ў цэрквах Бога з прычыны вашай цярплівасьці і веры ва ўсіх ганеньнях вашых і нягодах, якія вы пераносіце:
5 (што служыць) доказам праведнасьці суда Бога, каб вам быць годнымі валадарства Бога, дзеля якога і паку́туеце,
6 таму што перад Богам ёсьць праведна аддаць цяжкасьцям пакараньня тых, што чыняць вам пакуты,
7 а вам, (цяпер) прыгне́чаным, даць патолю разам з намі ў зьяўленьні Госпада Ісуса зь Неба з Ангеламі сілы Ягонай,
8 Які ў палымяным агні аддае помсту тым, якія ня шануюць Бога і ня ўпакорваюцца Эвангельлю Госпада нашага Ісуса Хрыста,
9 якія прымуць кару — пагібель вечную ад аблічча Госпада і ад славы магутнасьці Ягонай,
10 калі Ён прыйдзе ў Дзень Той, каб праславіцца ў сьвятых Сваіх і стацца дзівосным ва ўсіх верніках (і ў вас), таму што вы паверылі сьведчаньню нашаму для вас.
11 Дзеля гэтага і молімся заўсёды за вас, каб Бог наш зрабіў вас вартымі прыкліка́ньня і ўчыніў усякую дабразычлівасьць дабрыні і ўчынкі веры ў сіле,
12 каб было ўслаўлена Імя Госпада нашага Ісуса Хрыста ў вас, і вы ў Ім, дзеля Багадаці Бога нашага і Госпада Ісуса Хрыста.

Комментарии Скоуфилда

К этой главе нет комментариев.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.