Да Гебраяў 1 глава

Ліст да Гебраяў
Пераклад Чарняўскага 2017 → Толкования Августина

Пераклад Чарняўскага 2017

1 Многа разоў і многімі спосабамі прамаўляў здаўна Бог да бацькоў нашых праз прарокаў.
2 У апошнія ж гэтыя дні прамовіў Ён да нас праз Сына, Якога паставіў спадкаемцам усяго, праз Якога стварыў і вякі.
3 Ён — ззянне славы і вобраз Яго істоты, Які трымае ўсё словам магутнасці Сваёй і, здзейсніўшы праз Сябе ачышчэнне грахоў нашых, сядзіць праваруч велічы на вышынях,
4 настолькі вышэйшы за анёлаў, наколькі вышэйшае ад іх дастаў у спадчыне імя.
5 Бо каму з анёлаў сказаў Ён калісьці: «Ты — Сын Мой, Я Цябе сёння спарадзіў»? Або зноў: «Я буду Яму Айцом, а Ён будзе Мне Сынам»?
6 І зноў жа, калі ўводзіць Першароднага ў свет, кажа: «І будуць пакланяцца Яму ўсе Божыя анёлы».
7 А да анёлаў вось што кажа: «Ён творыць анёламі Сваімі духаў і паслугачамі Сваімі полымя агню».
8 А да Сына: «Пасад Твой, Божа, на векі вечныя, і жазло справядлівасці — жазло валадарства Твайго.
9 Узлюбіў Ты справядлівасць і ўзненавідзеў беззаконне, таму намасціў Цябе, Божа, Бог Твой алеем радасці больш за супольнікаў Тваіх».
10 І: «Госпадзе, напачатку заснаваў Ты зямлю, і неба — стварэнне рук Тваіх.
11 Яны загінуць, а Ты застанешся, і ўсе яны, як вопратка, састарэюць,
12 і, як шаты, скруціш іх, і яны пераменяцца. А Ты Той самы, і гады Твае не скончацца».
13 Да каго ж з анёлаў сказаў Ён калісьці: «Сядзь праваруч Мяне, аж дакуль не пакладу непрыяцеляў Тваіх пад ногі Твае»?
14 Ці ж не ўсе яны ёсць паслугуючыя духі, пасланыя на паслугу тым, якія атрымаюць у спадчыну збаўленне?

Толкования Августина

Стих 1

И в самом деле, издревле жертвопри­ношения народа Божия многократно и многообразно предзнаменовали при­ход сего одного. Ибо Сам Христос есть агнец по невинности Своей чистой (несмешанной) души, и козел в подо­бии плоти греховной (3 Как закон, ослабленный плотию, был бессилен, то Бог послал Сына Своего в подобии плоти греховной в жертву за грех и осудил грех во плоти, Рим 8:3). И что бы только иное и каким бы образом в жертвоприношениях Ветхого Заве­та ни предсказывалось, предсказано в этом единственном отношении, рас­крытом в Новом Завете.

Источник: Августин Иппонский. Проповеди 228В.2

Стих 2

Всякая тварь [существует] не до века, а от века. Ибо от неё уже произошли века, а не она от века, так как начало её было и началом веков; до века же [существовал] один Единородный, которым и века сотворены. Посему от лица Премудрости говорится: прежде век основа Мя (23 от века я помазана, от начала, прежде бытия земли. Притч 8:23), так что в Ней сотворил все Тот, о Ком сказано: вся премудростию сотворил еси (24 Как многочисленны дела Твои, Господи! Все соделал Ты премудро; земля полна произведений Твоих. Пс 103:24).

Источник: О книге Бытия буквально, 5.19



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.