2 Самуэля 1 глава

Другая кніга Самуэля
Пераклад Чарняўскага 2017 → Толковая Библия Лопухина

Пераклад Чарняўскага 2017

1 Сталася ж па смерці Саўла, што Давід вярнуўся па перамозе над Амалекам і спыніўся на два дні ў Сікэлазе.
2 А на трэці дзень з’явіўся нейкі чалавек з лагера Саўла ў падзёртым адзенні і з пасыпанай пылам галавой; і ён, калі падышоў да Давіда, упаў на твар свой і пакланіўся да зямлі.
3 І Давід запытаўся ў яго: «Адкуль ты прыйшоў?» Ён адказаў яму: «Я ўцёк з лагера ізраэльскага».
4 І сказаў яму Давід: «Што ж сталася? Скажы мне». Ён кажа: «Людзі паўцякалі з месца бою, і многія з народа, упаўшы, загінулі; таксама Саўл і сын яго Ёнатан загінулі».
5 І спытаўся Давід у юнака, які яму расказваў: «Адкуль ты ведаеш, што памёр Саўл і сын яго, Ёнатан?»
6 І юнак, які прынёс яму гэтыя весткі, сказаў: «Я выпадкова ўзышоў на гару Гэльбоэ, і Саўл ляжаў на сваёй дзідзе. А ўжо коннікі і калясніцы даганялі яго,
7 і ён, аглянуўшыся і ўбачыўшы мяне, паклікаў мяне. Калі я яму адказаў: “Вось я”,
8 ён спытаўся ў мяне: “Хто ты?” І я сказаў яму: “Я з амалекцаў”.
9 І ён сказаў мне: “Падыдзі да мяне і забі мяне, бо туга смяротная ахапіла мяне, але душа мая ўсё яшчэ ўва мне”.
10 І я, падышоўшы да яго, забіў яго; бо ведаў, што не зможа ён жыць па сваім падзенні. І ўзяў я вянец з галавы яго, і бранзалет з рукі яго, і прынёс іх сюды, да цябе, гаспадара майго».
11 Давід, схапіўшыся за шаты свае, раздзёр іх, і ўсе людзі, якія былі з ім;
12 і галасілі яны, і плакалі, і пасцілі аж да вечара дзеля Саўла, і дзеля Ёнатана, сына яго, і дзеля народа Госпада, і дзеля дому Ізраэля, бо яны загінулі ад меча.
13 І сказаў Давід юнаку, які аб гэтым паведаміў яму: «Адкуль ты?» Ён адказаў: «Я — сын чалавека, прыбыльца з Амалека».
14 І сказаў яму Давід: «Як ты адважыўся падняць руку сваю, каб забіць намашчэнца Госпадава?»
15 Дык Давід, паклікаўшы аднаго з юнакоў, загадаў: «Падыдзі і забі яго». І той ударыў яго, і ён памёр.
16 І сказаў яму Давід: «Кроў твая — на галаву тваю; бо сказанае табою сведчыла супраць цябе, калі ты казаў: “Я забіў намашчэнца Госпадавага”».
17 А Давід аплакваў Саўла і сына яго Ёнатана гэтым жалобным галашэннем,
18 і загадаў, каб навучылі сыноў Юды гімну луку, як і было запісана ў Кнізе Справядлівага, і сказаў ён:
19 «Слаўныя твае, Ізраэлю, загінулі на гарах тваіх, як жа маглі загінуць такія мужныя?!
20 Не расказвайце гэтага ў Геце і не абвяшчайце аб гэтым на вуліцах Аскалона, каб часам не ўзвесяліліся з-за гэтага дочкі філістынскія, каб не радаваліся дочкі неабрэзаных.
21 Горы Гэльбоэ! Хай не спадзе на вас ані раса, ані дождж і хай не будзе ў вас палёў урадлівых, бо там апаганены шчыт мужных, шчыт Саўла, быццам не быў ён памазаны алеем.
22 Без крыві забітых, без тлушчу мужных лук Ёнатана ніколі не вяртаўся назад, і меч Саўла не вяртаўся дарма.
23 Саўла і Ёнатана, што любілі адзін аднаго і жылі ў згодзе, смерць таксама не разлучыла іх, хутчэйшых за арлоў і дужэйшых за львоў.
24 Дочкі ізраэльскія, плачце дзеля Саўла, які апранаў вас у раскошныя пурпуровыя шаты, які даваў залатыя аздабленні для ўпрыгожвання вашага.
25 Як жа маглі загінуць у баі такія мужныя! Ёнатан забіты на ўзгорках тваіх.
26 О, як шкадую цябе, брат мой Ёнатан: ты быў мне вельмі дарагі; любоў твая была для мяне даражэй за любоў жаночую.
27 Як палеглі героі і загінула зброя баявая!»

Толковая Библия Лопухина

Плачевная песнь Давида по случаю гибели Саула и Ионафана.

2Цар 1:1. По смерти Саула, когда Давид возвратился от поражения Амаликитян и пробыл в Секелаге два дня,

См. (1Цар 30).

2Цар 1:4. И сказал ему Давид: что произошло? расскажи мне. И тот сказал: народ побежал со сражения, и множество из народа пало и умерло, и умерли и Саул и сын его Ионафан.

См. (1Цар 31:1−6).

2Цар 1:7. Тогда он оглянулся назад и, увидев меня, позвал меня.

2Цар 1:8. И я сказал: вот я. Он сказал мне: кто ты? И я сказал ему: я — Амаликитянин.

2Цар 1:9. Тогда он сказал мне: подойди ко мне и убей меня, ибо тоска смертная объяла меня, душа моя все еще во мне.

2Цар 1:10. И я подошел к нему и убил его, ибо знал, что он не будет жив после своего падения; и взял я [царский] венец, бывший на голове его, и запястье, бывшее на руке его, и принес их к господину моему сюда.

Подробности, не отмеченные в (1Цар 31:1−6).

2Цар 1:14. Тогда Давид сказал ему: как не побоялся ты поднять руку, чтобы убить помазанника Господня?

2Цар 1:15. И призвал Давид одного из отроков и сказал ему: подойди, убей его.

2Цар 1:16. И тот убил его, и он умер. И сказал к нему Давид: кровь твоя на голове твоей, ибо твои уста свидетельствовали на тебя, когда ты говорил: я убил помазанника Господня.

Ср. (1Цар 24:1−4; 26:1−24).

2Цар 1:18. и повелел научить сынов Иудиных луку, как написано в книге Праведного, и сказал:

«И повелел научить сынов Иудиных луку». Словом «лук», по объяснению Calmet, была названа нижеприведенная плачевная песнь Давида по случаю смерти Саула и Ионафана, лук и меч которых «не возвращались даром — без крови раненых, без тука сильных» (2Цар 1:22).

Книга Праведного — одна из утраченных священных записей евреев. Помимо Книги Праведного, к числу утраченных древнееврейских книг, цитируемых в Ветхом Завете, относятся: 1) Книга Завета (Исх 24:7); 2) Книга браней Господних (Чис 21:14); 3) подлинные Записи пророков Самуила, Нафана, Гада, Семея, Адды, Ахии, Иоиля (1Пар 29:29; 2Пар 9:29; 12:15; 13:22; 20:34); 4) подлинники Летописей деяний Соломона и царей Иудейских и Израильских (см. предисловие к книгам Царств); 5) Записи Хозая (2Пар 33:19); 6) Деяния Озии (2Пар 26:22); 7) отдельная запись 3000 притчей, 1005 песней и сведений по естествознанию царя Соломона (3Цар 4:32−33); 8) некоторые из рукописей пророка Иеремии (2 Мак 2:1); 9) Летописи Иоанна Гиркана (1 Мак 16:24); 10) пять книг Иасона Киринейского (2 Мак 2:24).



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.