Да Піліпцаў 1 глава

Ліст да Піліпцаў
Пераклад Чарняўскага 2017 → Комментарии Скоуфилда

Пераклад Чарняўскага 2017

1 Паўла і Цімафей, рабы Хрыста Ісуса, усім святым у Хрысце Ісусе, якія ёсць у Піліпах разам з епіскапамі і дыяканамі:
2 ласка вам і супакой ад Бога, Айца нашага, і Госпада Ісуса Хрыста.
3 Дзякую Богу майму, усякі раз успамінаючы вас,
4 заўсёды ва ўсіх малітвах маіх за ўсіх вас з радасцю молячыся,
5 дзеля вашага ўдзелу ў Евангеллі ад першага дня аж да цяпер,
6 маючы пэўнасць, што Той, Які пачаў у вас добрую справу, давядзе аж да дня Хрыста Ісуса;
7 як справядліва мне думаць пра вас усіх, бо маю вас у сэрцы, і ў путах маіх, і ў абароне, і ва ўмацаванні Евангелля, бо ўсе вы супольнікі мае ў ласцы.
8 Сведка мне Бог, як сардэчна імкнуся да ўсіх вас у Ісусе Хрысце.
9 І аб тым малюся, каб любоў ваша ўсё больш і больш узрастала ў веданні і ўсякім адчуванні,
10 каб пазнаваць вам лепшае, каб вы былі чыстымі і без заганы ў дзень Хрыстоў,
11 поўныя пладоў справядлівасці, што праз Ісуса Хрыста на ўшанаванне і славу Бога.
12 Хачу, браты, каб вы ведалі: тое, што вакол мяне, спрычынілася больш да поспеху Евангелля,
13 бо путы мае ў Хрысце праславіліся ва ўсёй прэторыі і ва ўсіх іншых,
14 і многія з братоў у Госпадзе, асмеленыя маімі кайданамі, яшчэ больш адважыліся без страху абвяшчаць слова.
15 Адны, праўда, з зайздрасці і пярэчлівасці вясцяць Хрыста, іншыя ж — з добрай волі.
16 Тыя, што з любові, — ведаючы, што я дзеля абароны Евангелля пастаўлены,
17 тыя ж, што з зайздрасці, прапаведуюць Хрыста няшчыра, з намерам зрабіць мае путы яшчэ цяжэйшымі.
18 Дык што? Ці так, ці гэтак: ці дзеля віду, ці праўдзіва, Хрыстос абвяшчаецца; і я гэтаму рады, і буду радавацца,
19 ведаючы, што гэта ўсё выйдзе мне на збаўленне праз вашы малітвы і з дапамогай Духа Ісуса Хрыста,
20 паводле чакання і спадзявання майго, што я ні ў чым не пралічуся, але з усёй упэўненасцю, як заўсёды, гэтак і цяпер хай уславіцца Хрыстос у целе маім ці праз жыццё, ці праз смерць.
21 Бо для мяне жыццё — гэта Хрыстос, і смерць — набытак.
22 Але калі жыццё ў целе прыносіць плод у маёй дзейнасці, дык, што выбраць, не ведаю.
23 Цягне мяне адно і другое: жадаю адысці і быць з Хрыстом, бо гэта шмат лепшае,
24 але заставацца ў целе больш патрэбна для вас.
25 І гэта напэўна ведаю, што застануся з усімі вамі на карысць вашу і на радасць веры,
26 каб радасць ваша расла ў Ісусе Хрысце праз мяне, праз маё вяртанне да вас.
27 Толькі жывіце дастойна Евангелля Хрыстова, каб, ці калі прыбуду і ўбачу вас, ці адсутны, пачуў пра вас, што вы стаіце ў адным Духу, аднадумна змагаючыся за веру Евангельскую
28 і ні ў чым не палохаецеся супраціўнікаў, што ім стане знакам загубы, вам жа — збаўлення, і гэта ад Бога.
29 Вам бо дадзена дзеля Хрыста не толькі верыць у Яго, але і цярпець за Яго,
30 такое самае змаганне маючы, якое бачылі ўва мне і як чуеце цяпер пра мяне.

Комментарии Скоуфилда

1 Церкви (поместные). Краткое пояснение. Поместная церковь — это собрание верующих в Иисуса Христа, проживающих большей частью поблизости друг от друга, которые сходятся для совместного Преломления хлеба, Богослужения, прославления Бога, молитв, свидетельств, служения словом, учебы и распространения Евангелия (Евр 10:25; Деян 20:7; 1Кор 14:26; 1Кор 5:4−5; Флп 4:14−18; 1Фес 1:8; Деян 13:1−4). Подобные церкви возникают там, где двое или трое собраны во имя Христа (Мф 18:20). Во всякой такой поместной церкви Христос пребывает посреди них, и потому она является храмом Божиим, в Дух Святой живет в ней (1Кор 3:16−17). Будучи усовершенствована в своей организации, поместная церковь состоит из «святых... с епископами и диаконами».



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.