2 Иоанна 1 глава

Второе соборное послание апостола Иоанна
Перевод Еп. Кассиана → Пераклад Васіля Сёмухі

 
 

Пресвитер — избранной госпоже и детям её, которых я люблю в истине, и не я только, но и все познавшие истину,
 
Старац — выбранай Спадарыні і дзецям яе, якіх я люблю ў ісьціне, і ня толькі я, але і ўсе, хто спазанаў ісьціну,

ради истины, которая пребывает в нас и будет с нами вовек.
 
дзеля ісьціны, якая жыве ў нас і будзе з намі вечна:

С нами будет благодать, милость, мир от Бога Отца и от Иисуса Христа, Сына Отчего, в истине и любви.
 
хай будзе з вамі мілата, літасьць, мір ад Бога Айца і ад Госпада Ісуса Хрыста, Сына Айца, у ісьціне і любові.

Я весьма возрадовался, что среди детей твоих нашел ходящих в истине по заповеди, которую мы получили от Отца.
 
Я вельмі ўсьцешыўся, што знайшоў сярод дзяцей тваіх такіх, якія ходзяць у ісьціне, як мы атрымалі ў наказ ад Айца.

И теперь прошу тебя, госпожа: не как новую пишу тебе заповедь, но ту, которую мы имели от начала, чтобы мы любили друг друга.
 
І сёньня прашу цябе, Спадарыня, ня як новую запаведзь прадпісваючы табе, а тую, якую маем ад пачатку, — каб мы любілі адно аднаго.

И любовь в том, чтобы мы поступали по заповедям Его. Это есть заповедь, как вы слышали от начала, чтобы вы по ней поступали,
 
Любоў бо ў тым, каб жылі мы паводле запаведзяў Ягоных. Гэта — тая запаведзь, якую вы чулі ад пачатку, каб жылі згодна зь ёю,

потому что много обманщиков вышло в мир, не исповедующих Иисуса Христа, грядущего во плоти. Это — обманщик и антихрист.
 
бо многія зваднікі ўвайшлі ў сьвет, якія не вызнаюць Ісуса Хрыста, што прыйшоў у плоці: такі чалавек ёсьць зваднік і антыхрыст.

Наблюдайте за собой, чтобы не потерять вам того, над чем мы потрудились, но чтобы получить полную награду.
 
Сачэце за сабою, каб нам ня страціць таго, над чым мы працавалі, а каб атрымалі поўную ўзнагароду.

Всякий, переходящий пределы и не пребывающий в учении Христовом, не имеет Бога; кто пребывает в учении, тот имеет и Отца и Сына.
 
Кожны, хто пераступае вучэньне Хрыстовае і ня жыве ў ім, ня мае Бога; а хто жыве ў вучэньні Хрыстовым, той мае і Айца і Сына.

Если кто приходит к вам и не приносит этого учения, того не принимайте в дом и не приветствуйте его;
 
Хто прыходзіць да вас і ня прыносіць гэтага вучэньня, таго ня прымайце ў дом і ня вітайце яго;

ибо приветствующий его приобщается к злым его делам.
 
бо хто яго вітае, той мае ўдзел у ліхіх учынках ягоных.

Многое имею писать вам, но не желаю на бумаге чернилами, а надеюсь придти к вам и поговорить устами к устам, чтобы радость наша была полна.
 
Многае маю пісаць вам, ды не хачу на паперы чарнілам; а спадзяюся прыйсьці да вас і гутарыць вуснамі ў вусны, каб радасць вашая была поўная.

Приветствуют тебя дети сестры твоей избранной.
 
Вітаюць цябе дзеці сястры твае выбранае. Амін.



2007–2022, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам: bible-man@mail.ru.