Откровение 1 глава

Откровение Иоанна Богослова
Перевод Еп. Кассиана → Пераклад Яна Станкевіча

 
 

Откровение Иисуса Христа, которое дал Ему Бог, чтобы показать рабам Своим, чему должно произойти вскоре, и которое Он дал как знамение, послав через ангела Своего рабу Своему Иоанну,
 
Аб'яўленьне Ісуса Хрыста, каторае даў Яму Бог, каб паказаць слугам Сваім, што мае стацца неўзабаве. Ён жа наказаў, паслаўшы Ангілам Сваім нявольніку Свайму Яану,

который засвидетельствовал слово Божие и свидетельство Иисуса Христа: всё, что он видел,
 
Каторы сьветчыў слова Божае й сьветчаньне Ісуса Хрыста, — усе, што ён бачыў.

Блажен читающий и слышащие слови этого пророчества и соблюдающие написанное в нем, ибо время близко.
 
Дабраславёны тый, што чытае, і тыя, што слухаюць словы прароцтва гэтага й дзяржаць напісанае ў ім; бо час блізка.

Иоанн семи церквам в Асии: благодать вам и мир от Того, Кто есть и Кто был и Кто грядет, и от семи духов, которые пред престолом Его,
 
Яан сямём цэрквам, што ўв Азі: ласка вам а супакой ад Тога, Каторы ё, і быў, і прыйдзе, і ад сямёх духоў, што перад пасадам Ягоным,

и от Иисуса Христа, Который — Свидетель верный, Первородный из мёртвых и Начальник царей земных. Любящему нас, и избавившему нас от грехов наших кровью Своею
 
I ад Ісуса Хрыста, вернага сьветкі, першака зь мертвых і валадара каралёў земных. Яму, Каторы ўмілаваў нас і вывальніў нас ад грахоў нашых крывёю Сваёй,

и соделавшему нас царством, священниками Богу и Отцу Своему, Ему слава и держава во веки веков, аминь.
 
I ўчыніў нас гаспадарамі і сьвятарамі Богу а Айцу Свайму, слава а сіла на векі вякоў! Амін.

Вот Он грядет с облаками и увидит Его всякое око и те, которые Его пронзили, и о Нем будут бить себя в грудь все племена земные. Да, аминь.
 
Вось ідзець із булакамі, і кажнае вока абача Яго, і тыя, што прабалі Яго; і зазохаюць перад Ім усі плямёны зямлі. Амін.

Я — Альфа и Омега, говорит Господь Бог, Тот, Кто есть и Кто был и Кто грядет. Вседержитель.
 
«Я ё Альфа й Омэґа», кажа Спадар Бог, Каторы ё, і быў, і прыйдзе, Усемагучы.

Я, Иоанн, брат ваш и соучастник в скорби и царстве и терпении в Иисусе, был на острове, называемом Патмос, за слово Божие и свидетельство Иисуса.
 
Я Яан, брат ваш і сябра ў ватузе і ў гаспадарстве і ў цярплівосьці Ісуса, быў на абтоку, званым Патмос, дзеля Слова Божага і дзеля сьветчаньня Ісуса.

Я был в Духе в день Господень и услышал позади себя голос великий, словно труби,
 
Я быў у духу ў Спадароў дзень і пачуў адзаду сябе вялікі голас, бы трубны,

которая говорила: то, что видишь, напиши в книгу и пошли семи церквам: в Ефес, и в Смирну, и в Пергам, и в Фиатиры, и в Сарды, и в Филадельфию и в Лаодикию.
 
Кажучы: «Запішы, што ты бачыш, у сувой і пашлі сямём цэрквам: да Ефэсу а да Сьмірны а Пэрґаму а Тыятыры а да Сардаў а Філядэльфы а да Ляодыкі».

я обернулся посмотреть голос, который говорил со мной, и, обернувшись, увидел семь светильников золотых,
 
I я абярнуўся, каб бачыць голас, што казаў імне; і, абярнуўшыся, абачыў сем залатых сьветачаў

и между светильниками Подобного сыну человека, одетого в длинную до ног одежду и по грудь опоясанного золотым поясом.
 
I, пасярод сьветачаў, падобнага да Сына людзкога, адзетага ў вадзецьце да ног, і па грудзёх ён быў паперазаўшыся залатым поясам.

Голова же Его и волосы белы, как белая шерсть, как снег, и глаза Его, как пламя огня,
 
Галава Ягоная й валасы белыя, як белая воўна, як сьнег; вочы Ягоныя, як поламя агню;

и ноги Его подобны меди, словно раскалённой в печи, и голос Его, как голос вод многих:
 
I ногі Ягоныя падобныя да пазорыстае медзі, бы ў печы распаленае; і голас Ягоны, як гук шмат водаў.

и Он держал в правой руке Своей семь звезд, и из уст Его исходил меч обоюдоострый, и облик Его, как солнце, когда оно сияет в силе своей.
 
I меў у правіцы Сваёй сем зор; і з вуснаў Ягоных выходзіў абаротны войстры меч; і від Ягоны, як сонца, калі зьзяе ў сіле сваёй.

И когда я увидел Его, я упал к ногам Его, как мёртвый, и Он положил правую Свою руку на меня, говоря: не бойся; Я — Первый и Последний,
 
I як я абачыў Яго, дык паў у ногі Яму, як мертвы. I Ён паклаў на мяне правіцу Сваю, кажучы: «Не палохайся; Я першы й апошні,

и Живущий; и Я был мёртв, и вот Я жив во веки веков, и имею ключи смерти и ада.
 
I жывы; і быў мертвы, вось, жывы на векі вякоў; і маю ключы сьмерці й пеклы.

Итак напиши, что ты видел, и что есть, и чему должно произойти после этого.
 
«Дык напішы, што ты бачыў, і што ё, і што будзе просьле гэтага.

Тайна семи звезд, которые ты видел в правой Моей руке, и семи светильников золотых: семь звезд — ангелы семи церквей, и семь светильников — семь церквей.
 
Тайна сямёх зораў, што ты бачыў у правіцы Маёй, і сямёх залатых сьветачаў: сем зораў — гэта ангілы сямёх цэркваў; а сем сьветачаў, каторыя ты бачыў — сем цэркваў.



2007–2022, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам: bible-man@mail.ru.