1 да Фесалонікійцаў 1 глава

Першае Пасланьне Паўлы да Фесалонікійцаў
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Толкования Августина

Пераклад Л. Дзекуць-Малея

1 Паўла і Сілуан і Цімахве́й — царкве́ Фесалонікійцаў у Богу Айцу і Госпадзе Ісусе Хрысьце́: ласка вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
2 Заўсёды дзякуем Богу за ўсіх вас, успамінаючы аб вас у малітвах нашых,
3 нясупынна памятаючы аб вашым дзе́ле ве́ры і аб працы любві і цярплівасьці надзе́і на Госпада нашага Ісуса Хрыста нерад Богам і Айцом нашым,
4 ве́даючы выбраньне вашае, умілаваныя Богам браты;
5 бо нашае дабраве́шчаньне ня было да вас у слове толькі, але і ў сіле, і ў Сьвятым Духу, і ў сьвядоцтвах, як вы самі ве́даеце, якімі былі мы для вас міжы вамі.
6 І вы сталіся насьледава́льнікамі нашымі і Госпада, прыняўшы слова ў вялікім горы з радасьцяй Духа Сьвятога,
7 аж вы сталіся ўзорам для ўсіх ве́руючых у Македоніі і Ахайі.
8 Бо ад вас праняслося слова Гасподняе ня толькі ў Македоніі і Ахайі, але і ў-ва ўсякім ме́сцы прайшла слава аб ве́ры вашай у Бога, дык мы ня маем патрэбы не́шта казаці.
9 Бо самі яны аб нас абвяшчаюць, які ўваход ме́лі мы да вас, і як вы навярнуліся да Бога ад ідалаў, каб служыць Богу жывому і праўдзіваму
10 і ждаць з нябёсаў Сына Яго, Якога Ён ускрасіў із мёртвых, Ісуса, што збаўляе нас ад надыходзячага гне́ву.

Толкования Августина

К этой главе нет комментариев.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.