2 да Цімахвея 1 глава

Другое Пасланьне Паўлы да Цімахвея
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Комментарии Скоуфилда

Пераклад Л. Дзекуць-Малея

1 Паўла, воляй Божай Апостал Ісуса Хрыста, водле абяцаньня жыцьця, што ў Хрысьце́ Ісусе, —
2 Цімахве́ю, умілаванаму сыну: ласка, міласьць, мір ад Бога Айца і Хрыста Ісуса, Госпада нашага.
3 Дзякую Богу, Якому служу ад прабацькоў з чыстым сумле́ньнем, што безперастанку ўспамінаю аб табе́ ў малітвах маіх уначы і ўдзе́нь,
4 жадаючы бачыць цябе́, помнячы аб сьлёзах тваіх, каб мне́ напоўніцца радасьцяй,
5 успамінаючы некрывадушную ве́ру тваю, якая ране́й жыла ў бабцы тваёй Ляідзе і ў матцы тваёй Яўніцы; дый я пэўны, што і ў табе́.
6 Дзеля гэтае прычыны напамінаю табе́, каб падаграваў дар Божы, які ёсьць у табе́ праз узлажэньне рук маіх,
7 бо даў нам Бог ня духа страху, але сілы й любві і мудрасьці.
8 Дык ня стыдайся сьве́дчаньня Госпада нашага Ісуса Хрыста, ані мяне́, вязьня Яго; але цярпі муку разам з Эвангельлем водле сілы Бога,
9 што вы́бавіў нас і паклікаў прызваньнем сьвятым, ня водле ўчынкаў нашых, але водле пастановы Свае́й і ласкі, да́дзенае нам у Хрысьце́ Ісусе перад ве́чнымі часамі,
10 а цяпе́р вы́яўленае праз зьяўле́ньне Збавіцеля нашага Ісуса Хрыста, што зьнішчыў сьме́рць і асьвяціў жыцьцё і нятле́ннасьць праз Эвангельле,
11 для якога я пастаўлены за прапаве́дніка і Апостала ды вучыцеля паганаў.
12 З гэтае прычыны я і цярплю гэтае; але не саромлюся, бо ве́даю, у Каго я ўве́раваў, і пэўны, што Ён дуж захаваць залог мой на гэны дзе́нь.
13 Дзяржыся прыкладу здаровых слоў, што ты чуў ад мяне́, у ве́ры й любві, што ў Хрысьце́ Ісусе.
14 Хавай добры залог Духам Сьвятым, што жыве́ ў нас.
15 Ты ве́даеш тое, што адвярнуліся ад мяне́ ўсе́, што ў Азіі, між імі Фігел і Гармаге́н.
16 Няхай дасьць Госпад міласьць дому Анісіфара, бо ён часта прымаў мяне́ і ня стыдаўся путаў маіх,
17 але як быў у Рыме, з вялікай рупнасьцяй шукаў мяне і знайшоў.
18 Няхай дасьць яму Госпад знайсьці міласьць у Госпада ў гэны дзе́нь; а колькі ён служыў мне́ у Эфэсе, ты ле́пей ве́даеш.

Комментарии Скоуфилда

12 Источниками силы для верующего во время общего отпадения и отступничества являются:
1) вера (1:5);
2) Дух Святой (1:6−7);
3) Слово Божие (1:13; 3:1−17; 4:3−4);
4) Благодать Христова (2:1);
5) Отделение себя от «сосудов», находящихся в «низком употреблении» (2:4, 20−21);
6) Господне верное воздаяние (4:7−8);
7) Верность и сила Господа (2:13, 19).



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.