Біблія » Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Да Каласянаў 4 Пасланне да Каласянаў 4 раздзел

1 Гаспадары, будзьце справядлівымі і непрадузятымі да нявольнікаў, ведаючы, што і вы маеце Пана ў небе.
Трываласць у малітве

2 Непахісна трывайце ў малітве, чуваючы на ёй з падзякаю.
3 У той жа час маліцеся і за нас, каб Бог адчыніў нам дзверы слова для абвяшчэння таямніцы Хрыстовай, дзеля якой я і зняволены,
4 каб адкрываць яе так, як мне належыць абвяшчаць.
5 Мудра паводзьце сябе ў дачыненні да тых, хто звонку, выкарыстоўваючы нагоду.
6 Няхай слова вашае заўсёды будзе ласкавае, прыпраўленае соллю, каб вы ведалі, як трэба кожнаму адказваць.
ЗАКАНЧЭННЕ

7 Пра мяне ўсё раскажа вам Тыхік, мой умілаваны брат, верны слуга і супольнік у Пану.
8 Я паслаў яго да вас, каб вы даведаліся пра нашыя справы і каб ён падбадзёрыў вашыя сэрцы,
9 а разам з ім і Анэзіма, вернага і ўмілаванага брата, аднаго з вас. Яны раскажуць вам усё, што тут адбываецца.
Прывітанні

10 Вітаюць вас Арыстарх, мой сувязень, і Марк, стрыечны брат Барнабы (наконт яго вы атрымалі наказы; калі ён прыйдзе да вас, прыміце яго),
11 а таксама Езус, якога завуць Юстам. Яны паходзяць з абрэзаных. Будучы маімі адзінымі супрацоўнікамі ў справе Божага Валадарства, яны сталі для мяне суцяшэннем.
12 Вітае вас Эпафрас, адзін з вас, слуга Езуса Хрыста. Ён заўсёды змагаецца за вас у малітвах, каб вы сталі дасканалымі і напоўніліся ўсялякаю Божаю воляю.
13 Я сведчу пра яго, што ён вельмі клапоціцца пра вас, а таксама пра тых, хто ў Лаадыкеі і Гіерапалісе.
14 Вітае вас Лука, умілаваны лекар, і Дэмас.
15 Прывітайце братоў маіх у Лаадыкеі і Німфа, а таксама тых, хто збіраецца ў ягоным доме.
16 Калі ў вас будзе прачытаны гэты ліст, то зрабіце так, каб яго прачыталі і ў Лаадыкейскім Касцёле, а той, што з Лаадыкеі, прачытайце і вы.
17 І скажыце Архіпу: «Глядзі, каб выканаў служэнне, якое прыняў ад Пана».
18 Гэта маё, Паўла, уласнаручнае прывітанне. Памятайце пра мае кайданы. Ласка з вамі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Пасланне да Каласянаў, 4 раздзел. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Да Каласянаў 4 раздзел в переводах:
Да Каласянаў 4 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.