1 І гукаў СПАДАР Масею па сьмерці двух сыноў Ааронавых, як яны прыступілі перад від СПАДАРОЎ і памерлі.
2 І сказаў СПАДАР Масею: «Скажы Аарону, брату свайму, і хай ня ўходзе кажнага часу ў сьвятыню за запінаху перад века, што на скрыні, і ён не памрэць; бо над векам Я буду зьяўляцца ў булаку.
3 Во з чым мае ўходзіць Аарон у сьвятыню: зь цялём-бычком на аброк за грэх і з бараном на ўсепаленьне.
4 Хітон лянны сьвяты мае надзяваць ён, і ганавіцы лянныя хай будуць на целе ягоным, і лянным поясам хай папяразуецца, і лянную мітру надзяець: сьвятыя адзежы гэтыя. І хай памые ён, ды ў вадзе, цела свае, і вадзяець іх.
5 І ад грамады сыноў Ізраелявых няхай возьме двое казянят на аброк за грэх і аднаго барана на ўсепаленьне.
6 І абрачэць Аарон цялё-бычка на аброк за грэх за сябе, і адзяржыць ласкіўчыненне за сябе а за дом свой.
7 І возьме двое казянят, і пастанове іх перад відам СПАДАРОВЫМ ля ўходу будану збору.
8 І кіне Аарон на абодва казлы на жэрабя: адно жэрабя СПАДАРУ, а другое жэрабя на адпушчэньне;
9 І прывядзець Аарон казла, на каторага вынята жэрабя СПАДАРУ, і абрачэць яго на аброк за грэх;
10 А казла, на каторага вынята жэрабя на адпушчэньне, пастанове жывога перад СПАДАРОМ, каб учыніў перазь яго ласкіўчыненьне, і выпусьце яго на адпушчэньне на пустыню.
11 І прывядзець Аарон цялё на аброк за грэх за сябе, і дастане ласкіўчыненьне за сябе а за дом свой, і зарэжа цялё свае;
12 І возьме жару поўную кадзільніцу заброчніка, каторы перад відам СПАДАРОВЫМ, і поўныя жмені пахнючага дробна стоўчанага кадзіла, і ўнясець за запінаху;
13 І паложа кадзіла на цяпло перад відам СПАДАРОВЫМ, дым кадзеньня пакрые века, каторае над сьветчаньням, і ён не памрэць.
14 І возьме з крыві цяляці, і пакропе палцам сваім на века зьверху, на ўсходні бок і на перад века, сем разоў пакропе крывёй з палца свайго.
15 І зарэжа казла на аброк за грэх за люд, і ўнясець кроў яго за запінаху, і зробе з крывёй яго тое самое, што зрабіў із крывёю цяляці, і пакропе ёю на века і на перад века.
16 І адзяржыць ласкіўчыненьне за сьвятыню ад нечысьці сыноў Ізраелявых, і ад выступаў іхных, і ўсіх грахоў іхных. І гэтак мае ён учыніць таксама з буданом збору, каторы прабывае зь імі, сярод нечысьцяў іхных.
17 Ні водзін чалавек ня мае быць у будане збору, як уходзе ён дзеля ласкіўчыненьня сьвятыні, да самага выхаду яго. І адзяржыць ён ласкіўчыненьне за сябе а за дом свой а за ўсю грамаду Ізраеляву.
18 І выйдзе ён да аброчніка, каторы перад відам СПАДАРОВЫМ, і адзяржыць ласкіўчыненьне, возьме з крыві цяляці а з крыві казла, і паложа на рагі аброчніка наўкола,
19 І пакропе на яго з крыві палцам сваім сем разоў, і ачысьце яго, і пасьвяціць яго ад нечысьцяў сыноў Ізраелявых.
20 І здойсьніўшы адзержаваньне ласкі сьвятыні а будану збору а аброчніку, і прывядзець ён жывога казла,
21 І ўзложа Аарон абедзьве руццэ свае на галаву жывога казла, і вызнае над ім усі бяспраўі сыноў Ізраелявых а ўсі выступы іхныя а ўсі грахі іхныя, і ўзложа іх на галаву казла, і адашлець із адумысловым чалавекам на пустыню.
22 І панясець казёл на сабе ўсі бяспраўі іхныя да зямлі аддзеленае, і пашлець ён казла на пустыню.
23 І ўвыйдзе Аарон у будан збору, і здыйме лянную адзежу, каторую надзяваў, уходзячы ў сьвятыню, і паложа яе там,
24 І памые цела свае ў вадзе на сьвятым месцу, і надзене адзецьці свае, і выйдзе, і ўчыне свае ўсепаленьне а ўсепаленьне люду, і дастане ласкіўчыненьне за сябе а за люд;
25 А тук аброку за грэх спале на аброчніку.
26 І тый, хто адводзіў казла на адпушчэньне, мае вымыць адзежу сваю і памыць цела свае ў вадзе, і потым можа ўвыйсьці ў табар.
27 А цялё за грэх а казла за грэх, каторых кроў унесена была да адзяржаньня ласкі сьвятыні, няхай вынясе вонкі з табару, і спаляць на цяпле скуры іх, і мяса іх, і нечысьць іх.
28 І хто спале іх, вымые адзежу сваю й памые цела свае ў вадзе, і просьле тога можа ўвыйці ў табар.
29 І будзе гэта вам вечнаю ўставаю: сёмага месяца, дзясятага дня месяца марыце душы свае і ніякае работы не рабіце, ані тубылец, ані чужнік, што жывець памеж вас;
30 Бо гэтага дня дастанецца вам ласкіўчыненьне, каб ачысьціць вас ад усіх грахоў вашых перад відам СПАДАРОВЫМ, і вы будзеце ачышчаны.
31 Сыбота сыботаў гэта вам, і марыце душы вашыя: гэта ўстава вечная.
32 І мае даставаць сьвятар ласкіўчыненьне, каторы памазаны і каторы пасьвячаны сьвятарстваваць замест айца свайго. І надзене ён лянныя адзецьці, адзецьці сьвятыя,
33 І адзяржыць ласкіўчыненьне сьвятыні сьвятой і будану збору, і аброчніку адзяржыць ласкіўчыненьне, і сьвятаром і ўсяму люду грамады адзяржыць ласкіўчыненьне.
34 І будзе гэта вам вечнаю ўставаю: адзержаваць ласкіўчыненьне сыном Ізраелявым ад усіх грахоў іхных аднойчы ў год». І зрабіў ён так, як расказаў СПАДАР Масею.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Трэцяя кніга Масеява: Левіт, 16 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.