Біблія » Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Марка 13 Паводле Марка 13 раздзел

Прадказанне збурэння святыні

1 Калі Езус выходзіў са святыні, адзін з вучняў Ягоных сказаў Яму: «Настаўнік, паглядзі, якія камні і якія будынкі».
2 А Езус сказаў яму: «Бачыш гэтыя вялікія будынкі? Не застанецца тут каменя на камені, які б не быў зруйнаваны».
3 І калі Ён сядзеў на Аліўнай гары насупраць святыні, пыталіся ў Яго сам-насам Пётр, Якуб, Ян і Андрэй:
4 «Скажы нам, калі гэта будзе і які будзе знак, калі павінна ўсё гэта споўніцца?»
Пачатак пакутаў

5 І Езус пачаў казаць ім: «Глядзіце, каб ніхто не звёў вас.
6 Многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы, што гэта Я, і многіх звядуць.
7 Калі ж пачуеце пра войны і весткі з войнаў, не дазваляйце сябе запалохаць. Так павінна адбыцца, але гэта яшчэ не канец.
8 Бо паўстане народ на народ, і каралеўства на каралеўства; і будуць землятрусы месцамі, будзе голад. Гэта пачатак пакут.
9 Сцеражыцеся. Вас будуць аддаваць у суды і ў сінагогах будуць біць, і паставяць вас перад намеснікамі і каралямі за Мяне на сведчанне ім.
10 Але найперш Евангелле павінна быць абвешчана ўсім народам.
11 І калі павядуць, каб выдаць вас, не турбуйцеся загадзя, што сказаць, а кажыце тое, што будзе дадзена вам у тую гадзіну, бо не вы будзеце гаварыць, а Дух Святы.
12 Тады брат выдасць брата на смерць, і бацька дзіця; паўстануць дзеці супраць бацькоў і заб’юць іх;
13 і зненавідзяць вас усе за імя Маё. Але той, хто вытрывае да канца, будзе збаўлены.
Спусташэнне Юдэі

14 А калі ўбачыце, што агіда спусташэння паўстала там, дзе не павінна быць (хто чытае, няхай зразумее), тады тыя, хто ў Юдэі, няхай уцякаюць у горы;
15 хто будзе на даху, няхай не спускаецца ў дом узяць нешта з дому свайго;
16 хто будзе на полі, няхай не вяртаецца забраць вопратку сваю.
17 Гора цяжарным і тым, што кормяць грудзьмі ў тыя дні!
18 Маліцеся, каб не здарылася гэта зімой.
19 Бо гэта будуць дні такой тугі, якой не было аж дагэтуль ад пачатку стварэння, якое стварыў Бог, і не будзе.
20 Калі б Пан не скараціў гэтых дзён, не ўратавалася б ніякае цела. Але дзеля выбраных, якіх абраў, скараціў дні.
21 І тады, калі хтосьці скажа вам: “Вось, тут Хрыстус, вось, там”, — не верце.
22 Бо паўстануць фальшывыя месіі і фальшывыя прарокі і будуць чыніць знакі і цуды, каб увесці ў зман, калі ўдасца, выбраных.
23 А вы сцеражыцеся. Я прадказаў вам усё.
Прыйсце Сына Чалавечага

24 Але ў тыя дні пасля тугі такой зацьміцца сонца, і месяц не дасць святла свайго.
25 І зоркі будуць падаць з неба, і сілы нябесныя пахіснуцца.
26 Тады ўбачаць Сына Чалавечага, які будзе ісці на аблоках з вялікай сілай і ў славе.
27 Ён пашле тады анёлаў і збярэ выбраных сваіх ад чатырох вятроў, ад краю зямлі да краю неба.
Прыклад смакоўніцы

28 Вучыцеся на прыкладзе смакоўніцы: калі галінка яе становіцца ўжо мяккай і пускае лісце, ведаеце, што блізка лета.
29 Так і вы, калі ўбачыце, што адбываецца гэта, ведайце, што блізка, пры дзвярах.
30 Сапраўды кажу вам: не міне пакаленне гэтае, як усё гэта адбудзецца.
31 Неба і зямля мінуць, а словы Мае не мінуць.
32 А пра дзень той або гадзіну ні анёлы ў небе, ні Сын, ніхто не ведае, а толькі Айцец.
Заклік да чування

33 Глядзіце, чувайце, бо не ведаеце, калі настане той час.
34 Падобна гэта да чалавека, які, сабраўшыся ў далёкую дарогу, пакінуў дом свой, даў слугам сваім уладу і кожнаму сваю працу і загадаў брамніку чуваць.
35 Таму чувайце і вы, бо не ведаеце, калі прыйдзе гаспадар дому: увечары, ці апоўначы, ці пры спеве пеўняў, ці раніцай,
36 каб не застаў вас спячымі, калі вернецца неспадзявана.
37 А што вам кажу, кажу ўсім: чувайце!»
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангелле паводле святога Марка, 13 раздзел. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Марка 13 раздзел в переводах:
Марка 13 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.