Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Судзьдзяў 9 Судзьдзяў Ізраэлявых 9 раздзел

1 І пайшоў Авімелех Ерувааленак да Сыхему да братоў маці свае, і гукаў ім а ўсёй радзіме айца маці свае, кажучы:
2 «Гукайце, калі ласка, у вушы ўсім спадаром Сыхему: "Што валей вам, каб гаспадарствавалі ў вас мужоў семдсясят, усі сынове Ерувааловы, ці каб гаспадарстваваў у вас адзін чалавек? І памятуйце, што я косьць ваша й цела ваша"».
3 І гукалі браты маці ягонае празь яго ў вушы ўсім спадаром Сыхему ўсі словы гэтыя, і схінуліся сэрцы іхныя за Авімелехам, бо казалі яны: «Ён брат наш».
4 І далі яму семдзясят срэбра з дому Ваал-Верыфа; і наняў за іх Авімелех пустыняў а ўзьвейветраў, і пайшлі яны за ім.
5 І прышоў ён да дому айца свайго да Офры, і забіў братоў сваіх Ерувааленкаў семдзясят людзёў на адным каменю. І застяўся Ёфам, Ерувааленак наймалодшы, бо ён схаваўся.
6 І зьберліся ўсі спадары сыхемскія а ўвесь дом Мілло, і пайшлі, і ўстанавілі Авімелеха за караля ля дуба-стаўпа, што ў Сыхеме.
7 І наказалі гэта Ёфаму; ён пайшоў, і стаў на версе гары Ґерызыму, і ўзьняў голас свой, і крычэў, і гукаў ім: «Паслухайце мяне, спадарове Сыхему, і паслухае вас Бог!
8 Пайшлі, пайшлі дзервы памазаць над сабою караля, і сказалі аліўцы: "Гаспадарствуй у нас".
9 Сказала ім аліўка: "Ці пакіну я тук свой, што імною частуюць багоў і людзёў, і пайду туляцца ля дзерваў?"
10 І сказалі дзервы фізе: "Ідзі ты, гаспадарствуй у нас".
11 І сказала ім фіґа: "Ці пакіну я соладзь сваю а добры плод свой, і пайду туляцца ля дзерваў?"
12 І сказалі дзервы вінной розцы: "Ідзі ты гаспадарствуй у нас".
13 І сказала ім вінная розка: "Ці пакіну я сок свой, каторы вяселе багоў і чалавекаў, і пайду туляцца каля дзерваў?"
14 І сказалі ўсі дзервы церні: "Ідзі ты, гаспадарствуй у нас",
15 І сказала цернь дзервам: "Калі вы запраўды мажаце мяне за караля над сабою, то прыйдзіце схавайцеся пад сьценям маім; а калі не, то выйдзе цяпло зь церні й спале кедры лібанскія".
16 А цяпер, калі вы ў праўдзе а шчырасьці ўстанавілі Авімелеха за караля, і калі добра зрабілі зь Еруваалам а домам ягоным, і калі згодна із заслугамі рук ягоных зрабілі вы яму,
17 Айцу майму, каторы ваяваў за вас, і падаваў душу сваю пад небясьпечнасьць, і выбавіў вас із рукі Мідзянян;
18 А вы цяпер паўсталі супроці дому айца майго, і забілі семдзясят сыноў ягоных на адным каменю, і ўстанавілі Авімелеха, сына служэбкі ягонае, за караля над спадарамі Сыхемскімі, бо ён брат ваш.
19 І калі ў праўдзе а шчырасьці зрабілі вы зь Еруваалам а домам ягоным цяпер, то цешчася з Авімелеха, і ён таксама няхай цешыцца з вас.
20 А калі не, дык хай выйдзе цяпло ад Авімелеха, і хай зжарэць спадароў Сыхемскіх а дом Мілло, і хай выйдзе цяпло ад спадароў Сыхемскіх а ад дому Мілло, і хай зжарэць Авімелеха».
21 І пабег Ёфам, і ўцёк, і пайшоў да Бееру, і жыў там, із страху Авімелеха, брата свайго.
22 І гаспадарстваваў Авімелех у Ізраелю тры гады.
23 І паслаў Бог злога духа памеж Авімелеха й спадароў Сыхему, і зрадна абышліся спадары Сыхему з Авімелехам,
24 Каб гэтак зьвярнулася ўсілства за семдзясят Ерувааленкаў, і кроў іх абярнулася на Авімелеха, брата іхнага, каторы забіў іх, і на спадароў Сыхемскіх, каторыя ўмацавалі рукі ягоныя забіць братоў сваіх.
25 І пастанавілі яму спадары Сыхемскія засады на версе гораў, і глабалі кажнага, каторы праходзіў міма іх па дарозе. І наказалі Авімелеху.
26 І прышоў Ґаал Еведзёнак а браты ягоныя, і перайшлі да Сыхему, і здаліся на яго спадары Сыхемскія.
27 І вышлі ў поле, і абіралі вінішчы свае, і выціскалі, і рабілі ўрочыстасьці, і прышлі да дому бога свайго, і елі а пілі, і клялі Авімелеха.
28 І сказаў Ґаал Еведзёнак: «Хто Авімелех, і што Сыхем, каб нам служыць яму? Ці не Ерувааленак ён, і ці не Зэвул нагляднік ягоны? Валей служыць патомкам Гамора, айца Сыхемавага, а яму нашто нам служыць?
29 І ах, калі б хто даў люд гэты ў рукі мае, аддаліў бы Авімелеха». І сказалі Авімелеху: «Павяліч войска свае й выходзь».
30 І пачуў Зэвул, гараднічы, словы Ґаала Еведзёнка, і ўзгарэўся гнеў ягоны.
31 І хітрыкамі паслаў паслоў да Авімелеха, кажучы: «Гля, Ґаал Еведзёнак а брат ягоны прыходзяць да Сыхему, і вось, яны мацуюць места супроці цябе.
32 Дык цяпер устань ночы, ты а люд, што з табою, і цікуйце ў полю.
33 І будзе, нараніцы, як узыходзе сонца, устань рана й пусьціся на места; і вось, ён а люд, каторы зь ім, выйдуць да цябе, і зробіш яму, як знойдзе рука твая».
34 І ўстаў Авімелех а ўвесь люд, што быў ізь ім, ночы, і цікавалі на Сыхем чатыры аддзелы.
35 І вышаў Ґаал Еведзёнак, і стаў ля брамы месцкае; і ўстаў із засады Авімелех а люд, што быў ізь ім.
36 І абачыў Ґаал Еведзёнак люд, і сказаў Зэвулу: «Гля, люд спушчаецца зь верху гораў». А Зэвул сказаў яму: «Сьцень гораў ты бачыў як людзёў».
37 І далей гукаў Ґаал, і сказаў: «Вось, люд спушчаецца з узгор’я, і адзін аддзел ідзець гасьцінцам ад дуба Меонімскага».
38 І сказаў яму Зэвул «Ідзе ж вусны твае, каторыя гукалі: "Хто Авімелех, каб мы служылі яму?" Ці ня гэта тый люд, каторы ты ўлегцы меў; выходзь жа цяпер і ваюй ізь ім».
39 І вышаў Ґаал сьпераду спадароў Сыхемскіх, і ваяваў з Авімелехам.
40 І пагнаўся за ім Авімелех, і ўцёк ён ад яго, і пала раненых шмат аж да ўходу брамы.
41 І жыў Авімелех ув Аруме, і выгнаў Зэвул Ґаала а братоў ягоных, каб яны ня жылі ў Сыхеме.
42 І сталася назаўтрае, і вышаў люд у поле, і наказалі праз гэта Авімелеху.
43 Ён узяў свой люд, падзяліў яго ня тры аддзелы, і цікаваў у полю. І абачыў, і во, люд вышаў зь места, і ён напаў на іх, і пабіў іх.
44 Авімелех жа а аддзелы, што зь ім, пусьціліся й сталі ля ўходу брамы месцкае; а два аддзелы пусьціліся на ўсіх, што былі ў полю, і пабілі іх.
45 І Авімелех ваяваў зь местам увесь тый дзень, і перамог места, а люд, што ў ім, ён забіў, і разбурыў места, і засеяў яго сольлю.
46 І пачулі ўсі спадары вежы Сыхемскае, і прышлі да гораду бога Верыфа.
47 І наказалі Авімелеху, што зьберліся ўсі спадары вежы Сыхемскае.
48 І ўзышоў Авімелех на гару Цалмон, сам а ўвесь люд, што зь ім, і ўзяў Авімелех сякіры ў руку сваю, і насек гальля зь дзерва, і панёс, і палажыў на плечы свае, і сказаў люду, што зь ім: «Што вы бачылі, што я рабіў, барзьдзей рабіце, як я».
49 І насек таксама ўвесь люд гальля, і пайшлі за Авімелехам, і клалі кажны зь іх ля гораду, і запалілі імі горад цяплом, і памерлі ўсі людзі вежы Сыхемскае, каля тысяча мужчынаў і жанок.
50 І пайшоў Авімелех да Тэўца, і аблёг Тэвец, і заваяваў яго.
51 І была моцная вежа сярод места, і ўцякалі туды ўсі мужчыны а жанкі а ўсі спадары места, і заперлі за сабой, і ўзышлі на страху вежы.
52 І прышоў Авімелех да вежы, і ваяваў зь ёй, дабліжыўся да ўходу вежы, каб спаліць яе цяплом.
53 І кінула адна жонка кавалак жорна на галаву Авімелеху, і праламіла яму чэрап.
54 І пагукаў борзда маладзёнка, збрайношу свайго, і сказаў яму: «Агалі меч свой і зрабі імне сьмерць, каб не сказалі празь мяне: "Жонка забіла яго"». І прыбіў яго маладзёнак ягоны, і ён памер.
55 І абачылі мужы Ізраелявы, што памер Авімелех, і пайшлі кажны на свае месца.
56 І зьвярнуў Бог ліха Авімелеха, што ён зрабіў айцу свайму, забіўшы семдзясят братоў сваіх.
57 І ўсе ліхадзейства людзёў Сыхемскіх абярнуў Бог на галаву іхную. І стрэла іх кляцьба Ёфама Ерувааленка.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Судзьдзяў Ізраэлявых, 9 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.