1 Кіраўніку хору: на лад Гацкі. Псальм Асапавы.
2 Радасна сьпявайце перад Богам, нашай Цьвярдыняй; слаўце Бога Якубавага!
3 Зацягнеце псальм, зайграйце на цымбалах, на гусьлях мілагучных ды з псалтырам.
4 Трубіце на трубах у маладзік ды ў поўню, у дзень нашага сьвята,
5 бо гэткі закон у Ізраіля, запавет Бога Якубавага.
6 Ён устанавіў гэта дзеля сьведчаньня для Язэпа, як ішоў із Эгіпту. І пачуў я мову, якое дагэтуль ня ведаў:
7 Я звольніў сьпіну яго ад цяжару, яго рукі вольныя ад карзінаў.
8 У бядзе ты паклікаў Мяне, і Я ратаваў цябе; пачуў цябе з хмары грымотнае, пры водах Мэрыбскіх выспрабаваў цябе. (Зэля)
9 Слухай, народзе Мой; Я цябе буду вучыць, Ізраілю! О, каб ты паслухаўся Мяне!
10 Каб ня было ў цябе бога чужога, каб не пакланяўся ты богу чужацкаму!
11 Я Госпад, Бог твой, што вывеў цябе із зямлі Эгіпецкай; расчыні шырака вусны твае, і Я іх напоўню.
12 Ды народ Мой не паслухаўся голасу Майго, і Ізраіль ня быў паслухмяны.
13 Дык Я іх пакінуў упорству іхняга сэрца, каб хадзілі паводле думак сваіх.
14 О, калі-б жа народ Мой мяне быў паслухаўся, каб Ізраіль хадзіў сьцежкамі Маімі!
15 Я-б хутка ворагаў іх пакарыў, і рука Мая проці перасьледавацеляў іхніх павярнулася-бы.
16 І тыя, што Госпада ненавідзяць, мусілі-б лесьціць, а іхняе шчасьце трывала-б навекі.
17 І пшаніцай найлепшай карміў-бы Я іх, і насычаў-бы іх мёдам з скалы.

Зноскі:

* Зэля — гэта знак музычны, быццам сгеsсеndо; ён паказуе, што музыка, якая ціха падыгрывае, павінна зайграць мацней і адзначыць гэтым канец адрыўку, або заканчэньне песьні.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Псальмаў, Псальм 81. Пераклад Л. Дзекуць-Малея.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Псальмы, Псальм 81 в переводах:
Псальмы, Псальм 81, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Толкования Августина
  6. Комментарии Скоуфилда
  7. Комментарии Сперджена


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.