Эвангеле Сьв. Яна. Пераклад Яна Пятроўскага

Паводля Сьв. Яна Эвангеле Госпада Нашага Ісуса Хрыста — пераклад Яна Пятроўскага, выдадзен ў 1991 годзе Беларускім Харытатыўна-Адакуцыйным Фондом. Менск-Лёндан-Нью Ёрк.

Эвангеле Сьв. Яна. Пераклад Яна Пятроўскага

Змест:

Кніга Руты
Прарока Ёэля
Прарока Ёны
Паводля Яна

Ян Пятроўскі, нарадзіўся 20 студзен 1905 года ў Слуцаку, Менскай губэрні, Расейскай імпэрыі — памер 19 студзеня 2001 ў Гейнсвіле, штат Фларыда, ЗША.

Разам з жонкай Аліцыяй 09.12.1976 ў г. Гейнсвіл (штат Фларыда) заснаваў Беларускі харытатыўна-адукацыйны фонд, мэтай якога стала «дапамога беларусаведным даследаванням і публікацыя матэрыялаў на беларускія тэмы». Пераклаў на беларускую мову і выдаў 7 тамоў выбраных твораў старажытнагрэчаскага філосафа Платона. Падрыхтаваў і выдаў класічны «Грэцка-беларускі слоўнік». Аўтар «Мемуараў» (т. 1-3, Гейнсвіл, 1983−1997). Адзін з пачынальнікаў беларускага евангельска-баптысцкага руху ў ЗША.

Ян Пятроўскі так сама пераклаў:

  • Кнігі Старога Запавету — Кніжыца І. Кніга Руты, Кніга прарока Ёэля, Кніга прарока Ёны. Беларускай моваю: Translated by Rev. Dr. John Piotrowski, Compared and Revised According to the original text by Prof. Dr. U. RyzyRyski — N.Y., 1959. — 17 с.
  • Гэнэзіс — Гэйнсвіл, Фларыда. 1984 (выдана на рызографе).
  • Кніга Экклезіяста, або Прапаведніка — Гэйнсвіл, Фларыда. 1989 (выдана на рызографе).
  • Паводля сьв. Яна Эвангеле Госпада нашага Ісуса Хрыста. На беларускую мову з грэцкага тэксту пераклаў Ян Пятроўскі. — Менск-Лёндан-Нью Ёрк: Беларускі Харытатыўна-Адукацыйны Фонд, 1991. — 48 с. Наклад 200 000 асобнікаў. Выданьне паводле замовы Саюза ЕХБ.

У 2022 годзе нашым праектам (bible.by) аблічбаван тэкст Эвангеле Яна, а таксама тэксты кніг: Рут, прарока Ёэля, прарока Ёны.



2007–2023. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.