Ёвава 30 глава

Кніга Ёвава
Пераклад Яна Станкевіча → Толкование Иоанна Златоуста

Пераклад Яна Станкевіча

1 А цяпер сьмяюцца зь мяне малодшыя за мяне гадамі, тыя, каторых бацькоў я брыдзіўся памясьціць із сабакамі стадаў сваіх.
2 І сіла рук іхных нашто імне? Людзі, каторых сіла мінула.
3 Нястачаю а галадоўю змораныя, яны ўцякаюць да сьцепу бязводнага, здаўна марнага а запусьцелага;
4 Шчыкаюць мальву а лісты кустоў, карэньне дроку ежа іхная.
5 З грамады выганяюць іх, крычаць на іх, як на злодзеяў.
6 У жахлівых далінах яны мусяць жыць, у ямах зямлі а скалаў.
7 Равуць памеж кустоў, туляцца пад церням.
8 Сыны дурных, таксама сыноў бязь імені, яны былі зьбітыя ізь зямлі.
9 А цяпер песьняю іх я стаў, і прыказяю ім.
10 Яны брыдзяцца імною, здаляюцца ад мяне, і перад відам маім ня ўзьдзержуюцца пліваць;
11 Бо Ён скволіў паварозку маю і паніжыў мяне, яны ськінулі аброць у маёй прытомнасьці.
12 З правага боку лотва паўстаець, сьпіхаюць ногі мае, насыпалі супроці мяне свае гасьцінцы зьнішчэньня;
13 А маю сьцежку папсавалі; з майго няшчасьця яны карыстаюць, ня маючы памачніка.
14 Як выламам шырокім прышлі яны; пад разьвярненьням качаліся.
15 Жахі абярнуліся на мяне; як вецер, разьвеялася кунежнасьць мая, і, як булак, мінула спасеньне мае.
16 І цяпер выліваецца душа мая ў імне, абыймаюць мяне дні немарасьці.
17 Ночы косьці мае праколены ў імне, і жылы мае не супачываюць.
18 Зь вялікаю сілаю здыймаецца зь мяне адзецьце мае; як край сарочкі мае, яно папяразуе мяне.
19 Ён кінуў мяне ў гліну, і я стаў падобны да пылу а попелу.
20 Я гукаю да Цябе, а Ты не адказуеш імне; стаю, а Ты аглядаеш мяне.
21 Ты абярнуўся неміласьціўным да мяне; сілаю рукі Свае Ты ненавідзіш мяне.
22 Ты ўзьняў мяне на вецер, і вазіў мяне, і распусьціў істу маю.
23 Але, я ведаю: да сьмерці Ты зьвядзеш мяне і да дому збору ўсяго жывучага.
24 А не да кучы Ты выцягнеш руку, дарма што ў зьнішчэньню сваім яны крычаць.
25 Ці ня плакаў я па няшчасных? ці ня смуцілася душа мая па бедных?
26 Як дабра я спадзяваўся, прышло ліха; як я чакаў сьвятліні, прышла цемра.
27 Нутр мой кіпіць і не маўчыць; стрэлі мяне дні смутку.
28 Я хаджу шчарнелы, але не ад сонца; устаю ў грамадзе й крычу.
29 Я стаў братам шакалам і прыяцелям стравусянятам.
30 Скура мая пачарнела на імне, і косьці мае абгарэлі ад палу.
31 Абярнулася ў жалобу гарпа мая, і жалейка мая — у голас плачучых.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.