1 Кіроўцу хору. Раба Божага Давіда.
2 Мовіць ў сабе найбяззаконнік грэх,
Бо няма страха Божыя перад вачыма яго.
3 Бо падманвае сябе самаго,
Не знойдзе грэх свой каб ўзнянавідзіць яго.
4 Словы вуснаў яго — бяззаконне і крыўда,
Не жадае дабро рабіць.
5 Грэх задумляе на ложку сваім,
Ня ліхі шлях становіцца, на загану не абураецца.
6 Божа, на Небе міласэрнасць Твая
І праўда Твая вышэй за хмары.
7 Праўда Твая, як горы Божыя, лёсы Твае — бездань вялікая,
Людзей і скатоў, Божа, ратуеш.
8 Як памножыў міласэрнасць Сваю, Божа!
Сыны чалавечыя пад крыламі Тваімі прытуляцца.
9 Панасычаюцца ад тука хаты Тваёй,
І струменямі асалоды Тваёй напоіш іх.
10 Бо ў Цябе крыніца жыцця,
У святле Тваім убачым святло.
11 Павяліч да ведаючых Цябе міласэрнасць Тваю,
І праўду Тваю — да правых сэрцам.
12 Да не падыдзе да мяне нага гардзеі,
І рука бязбожная да не ўцягне мяне.
13 Там пападалі ўсе робячыя ліха,
Адгорнутыя і паўстаць нямоглыя.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Псалцір, Псальм 35. Пераклад Міхаіла Астапчыка.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Псалцір, Псальм 35 в переводах:
Псалцір, Псальм 35, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Толкования Августина
  6. Комментарии Скоуфилда
  7. Комментарии Сперджена


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.