Библия › Татарыновіч › 3 Яна
Старшы — дарагому Гаю, каторага папраўдзе люблю.* Наймілейшы! Малюся, каб табе здаровілася ды шчасьціла ва ўсім, як шчасьціць душы тваёй. Я вельмі быў рад, калі прыйшлі браты й засьветчылі тваю вернасьць, як ты ходзіш у праўдзе.* Для мяне няма большай радасьці, як пачуць, што дзеці мае жыцвуць у праўдзе. Верна паступаеш, мілы мой, што робіш для братоў і-то падарожных, якія аб тваёй любасьці засьветчылі перад Эклезіяй; ты добра зробіш, калі адправіш іх як трэба, па-Божаму;* ў імя бо Ягона яны пайшлі, ня прыймаючы нічога ад паганаў. Мы тады павінны гэткіх прыймаць, каб стацца суудзейнікамі праўды. Я пісаў Эклезіі, але Дыотрэф, што любіць старшыняваць між імі, ня прыймае нас.* Таму вось, як калісь прыеду, дык дам яму напамін за учынкі, якія робіць ён, ачарняючы нас благімі славамі; ды якбы шчэ не здавольваючыся гэтым, і сам ня прыймае братвы, і забараняе жадаючым прыймаць ды адстараняе ад Эклезіі. Найдаражэйшы! Не патурай благому, але таму, што ёсьць добрае. Хто дабро творыць, той з Бога ёсьць; ліхадзей-жа ня відзеў Бога.* Змітру даюць пасьветчанне ўсе, навет і сама праўда, ды й мы такжа сьветчым, а тыж ведаеш — пасьветчанне нашае праўдзівае.* Шмат я меў табе пісаць, але ня хочу пяром і чарнілам; бо спадзяюся, што хутка ўбачымся і з вусн у вусны пагутарым. Спакой табе! Здаровяць цябе сябры. Паздароў паіменна прыяцелеў.