Библия › Татарыновіч › Да калёссан

Да калёссан

Павал, воляй Божаю Апостал Езуса Хрыстуса, і Тыматэй — сьвятым у Калёссах і верным братом у Хрыстусе: ласка вам і спакой ад Бога Айца нашага і Усеспадара Езуса Хрыстуса. Заўсёды молячыся за вас, мы дзякуем Богу й Айцу Езуса Хрыстуса Усеспадара нашага, пачуўшы аб веры вашай у Хрыстуса Езуса, ды аб любасьці аб усіх сьвятых, дзеля надзеі, чакаючай вас у нябёсах, аб якой чулі ў навучанні Эванэліі праўды, што дайшла да вас і, як у ва ўсім сьвеце, пладавіта ўзрастае з таго дня, як пачулі й пазналі ласку Божую ў праўдзе, ад навучаўшага Эпафра, любага супрацоўніка нашага, а для вас вернага слугу Хрыстусавага. Ён і выявіў нам любасьць вашую ў духу. Таму мы з таго дня, як гэта пачулі, не перастаём за вас маліцца і прасіць, каб вы дайшлі да поўнага пазнання Божае волі ў ва ўсякай мудрасьці й духовым разуменні; каб паступаць вам спосабам дастойным Бога, у ва ўсім Яму дагаджаючы, прыносячы плод у кажным добрым дзеле ды ўзрастаючы ў спазнанні Бога; дужэючы ўсесілаю магуцтва славы Ягонай ва ўсякай цярплівасьці й пагоднай радасьці, дзякуючы Айцу з радассьцяй, што паклікаў вас да удзелу ў сьветлай спадчыне сьвятых, што вызваліў нас ад улады цемры й перанёс у валадарства наймілейшага свайго Сына, ў якім маем адкупленне ягонай крывёю і грахоў дараванне. Ён ёсьць вобразам нявідомага Бога, першародны ўсякага стварэння; у Ім бо створана ўсё на небе й на зямлі, бачнае й нябачнае: ці то троны, ці дзяржавы, ці то валадарствы, ці ўлады, — усё Ім і для Яго ўтворана; Ён ёсьць першы за ўсё і ўсё ў Ім трывае. Ён такжа галава цела, Эклезіі, Ён першародны з мяртвых, так, каб у ва ўсём Яму быць першым, Айцу бо даўспадобна было, каб у Ім прабывала ўсякая поўня, ды каб празь Яго ўсё міжсобку пагадзіць на зямлі й на небе, ўціхамірыўшы крывёю ягонага крыжа. Дый вас самых, што калісь чужымі й варожымі былі праз думкі й нахілы да благіх учынкаў, прыяднаў цяпер у целе сьмерцю свайго Цела, каб зрабіць вас сьвятымі й беззаганнымі перад Сабою; Толькіж трымайцеся ў веры цьвёрда і стала, не слабнучы ў надзеі Эванэліі, апавяшчэнне якое ўсякаму стварэнню пад небам вы чулі. Ейнаю то я, Павал, стаўся слугою. Цяпер вось радуюся ў муках за вас і дапаўняю ва ўласным цее тое, чаго шчэ не хапае з Хрыстусавай журбы аб Ягоным целе, гэта знача Эклезіі, якое стаўся я слугою з Божага даручэння поўніць сярод вас Божае слова, тайніцу укрытую ад вякоў і ад родаў, цяпержа выяўленую сьвятым Ягоным, якім воліў Бог аказаць як вялікім ёсьць сярод паганаў багацьце хвалы у гэнай тайніцы, што ёсьць у вас Хрыстус, надзея славы. Яго мы прапаведуем, настаўляючы кажнага чалавека і вучачы ўсякае мудрасьці, каб зрабіць дасканалым у Хрыстусе. Над гэтым я і працую, змагаючыся Ягонай сілай, якая дзее ў ва мне магутна.

Жадаю бо, каб вы ведалі, як шчыра турбуюся аб вас і аб тых, што ў Ляодыцэі ды аб усіх тых, што мяне ня знаюць, асабіста ня бачылі мяне, каб уцешыліся сэрцы іхнія ў любаснай сулуцы ды ўзбагаціліся дасканальным пазнаннем тайніцы Бога Айца і Хрыстуса, ў якім сукрыты ўсе скарбы мудрасьці і веды. Гавару вам гэта, каб хто ня зьвёў вас падступнымі доказамі; бо хоць я целам і адсутнічаю, але духам я з вамі, ўглядаючыся на ваш лад і вытрываласьць веры ў Хрыстуса. Як, восьжа, вы прынялі Хрыстуса Езуса Усеспадара, так і трымайцеся ў Ім, укарэненыя і ўбудаваныя ў Яго моцнай верай, спасьцейліва і з удзячнасьцю яе навучыўшыся. Сьцеражэцеся, каб хто не абласуціў вас філязафічным подступам і мрояй пустою, абапёртай на пераказах чыста людзкіх, ці на стыхіі сьвету, а не на Хрыстусе; у Ім бо жыве ўся поўня Боства цялесна, і вы-ж напоўненыя ў Ім, Ён бо галава усякага валадарніцтва ды ўлады. У Ім вы і абразаныя, але ня рукою чалавечай, а Ім-жа, Хрыстусам, зьняўшым з цела похатную грэшнасьць; пахаваныя зь Ім праз хрост зь Ім вы такжа згробуўсталі разам вераю ў магуцтва Бога, збудзіўшага Яго з умерлых; дый вас, што былі ўмерлымі ў грахох неабразанага цела, ажывіў разам зь Ім, адпушчаючы нам усе правіны; скасаваўшы тэкст, што зьмяшчаў дэкрэт проці нас, ён зрабіў яго няважным, прыбіўшы да крыжа; а разброіўшы відовішчна валадарствы і ўлады, трыумфаваў над імі. Хайжа тады ніхто не асуджае вас за еміну, ці напітак, або сьвяткаванне якое, маладзіка, ці шабату; гэта бо толькі спакмень мабытнага, рэчаіснасьць-жа — у Хрыстусе. Дый ніхто няхай не бянтэжыць вас сваявольнай пустамудрасьцяй уніжонасьці ды культу анёлам, асьмяляючыся мроіць аб тым, чаго ня бачыў, а ня трымаючыся Хрыстуса Галавы, містычнай, ад якое ўсё цела, суставамі й вязямі споенае і змацаванае, расьце ростам Божым. І калі вы з Хрыстусам умерлі для элементаў (жыўнеў) гэтага сьвету, то чамуж вы — якбы жылі шчэ ў ім — трымаецеся ягоных загадаў: (таго) «не крані», (таго) «ня руш», (таго) «не каштуй» — ўсё гэта (моў) тлее ад ужывання, водле вучэння й наказаў людзкіх. Алеж гэта напазор толькі выдаецца мудрасьцю, ў самавольных культах упакарання і умору цела, а не ў рэчаіснасьці, ў пашанотным насычанні цела.

А калі вы з Хрыстусам паўсталі, дык шукайце-ж наўзгорнага, дзе засеў Хрыстус праваруч Бога; аб узвышным думайце, не аб зямным; бо вы ўмярлі і жыцьцё вашае утоена з Хрыстусам у Богу; калі-ж Хрыстус, які жыцьцём ёсьць вашым, зьявіцца, тады й вы разам зь Ім пакажацеся ў славе. Прахтыкуйце, восьжа, умор нізкапохатных чэлесаў вашых: блудадзейства, распуснага бясстыдзтва, злоснае жорсьці, зажэрлівай прагавітасьці аж да балванахвальства. За ўсё бо гэта падае гнеў Божы на сыноў няверства; у якіх і вы калісь хадзілі, як жылі між імі. Цяпержа гэта ўсё адкіньце: гнеў, закатную лютасьць, брыдамоўства. Лгарства адзін другому, скінуўшы з сябе старога чалавека зь ягонымі паступкамі, а прыадзеўшыся ў новага, (ўсьцяж) упадабняючагася пазнаваннем вобразу свайго Стварыцеля; тым-то й няма (ўжо) Грэка, Жыда, абразання й неабразання, ні барбара, ні Скіта, ні нявольніка, ні вольнага, а ўсё ў ва ўсім — Хрыстус. Прыазнадобцеся, восьжа, як выбранцы Божыя, сьвятыя й любыя, ў міласэрдзе прачулае, дабрату ласкавую, пакору, ціхасьць, лагоднасьць, церпячы адзін другога й выбачаючы ўзаемна, каліб хто на каго скардзіўся: Як Госпад вам дараваў, гэтак і вы. А над усё — (майце) любасьць, катора ёсьць вязьзю дасканальнасьці, і супакой Хрыстусавы, да якога вы пакліканы з вадным целе, хай валадарыць у сэрцах вашых; дый будзьце ўдзячнымі. Слова Хрыстуса хай жыве у вас з усёю шчодрасьцю: навучайце й настаўляйце адны другіх з усякай мудрасьцяй, пабуджаючыся псальмамі і гымнамі ды духоўнымі песьнямі, піаючы ў ласцы Богу шчырым сэрцам. Усё, штою вы ні рабілі словам, ці дзелам, усё рабеце ў імя Усеспадара Езуса, дзякуючы праз Яго Айцу Богу. Сужэнкі, будзьце падуладнымі мужом вашым, як прыстоіць па-Божаму. Мужы, любеце сужэнак (вашых) і ня будзьце для іх прыкрымі. Дзеці будзьце бацьком у ва ўсім паслухмянымі, бо гэта падабаецца Богу. Бацькі, ня будзьце для дзяцей згрызьлівымі, каб яны ня падалі духам. Слугі, будзьце ў ва ўсім паслушнымі гаспадаром сваім зямным, працуючы не для вока толькі прыпадабальнага, але із шчырым богабоязным сэрцам. І ўсё, штоб ні дзеелі вы, дзейце ад душы, як (самому) Богу, а ня людзям; ведаючы, што ад Бога атрымаеце заплату спадчыны, Хрыстусу Усеспадару служэце. Хто бо крыўдзіць, атрымае адплату за тое, што паступаў крыўдна (нягодна), бо у Бога няма ўзірання на асобу.

Гаспадары, аказвайце слугам (вашым) належнаю справядлівасьць, ведаючы, што і вы маеце Усеспадара ў небе. Трывайце ў маліцьве дбайліва і падзячна. Малецеся такжа й за нас, каб Бог адчыніў нам браму слова вясьціць тайніцу Хрыстуса — за якую я вось і ў кайданох — каб я мог яксьлед выглашаць яе. Разважна абходзьцеся з тымі, што не належаць да нас, з розлікам на час. Гутарка вашая хай будзе заўсёды ветлівая, мудрасьцю прысоленая, каб ведалі што кажнаму адказаць. Аб мне ўсё вам скажа Тыхік, мілы брат і верны слуга ды супрацоўнік ў Хрыстусе, якога я паслаў да вас разам з Анісімам, дарагім іверным братам з-паміж вас, каб даведаўся што ў вас; яны пацешаць вашыя сэрцы і раскажуць вам усё, што дзеецца тутака. Вітае вас Арыстарх, вязень разм са мною, і Марак сваяк Барнабы, якога ўжо паручыў вам, каб, як прыйдзе, прынялі яго. Дый (здаровіць вас) і Езус, называны Юстам; яны з абразаных адзіныя супрацоўнікі для Валадарства Божага, якіе былі маей патоляй. Вітае вас Эпафрас, паходжаннем ад вас, слуга Хрыстуса Езуса, не забываючы вас у малітвах, каб вы сталіся поўнымі волі Божае і непахісна дасканалымі. Светчу аб ягонай вялікай рупнасьці пра вас ды пра тых у Ляодыцэі й Геропалі. Шле прывет вам Лукаш, лекар найдаражэйшы ды Дэмас. Прывітайце братоў у Ляодыцэі ды Нымфаса з цэлай хрысьціянскай грамадою ў ягоным доме. Як адчытаеце гэты ліст у вас, тады пастарайцеся, каб ён быў адчытаны і ў набожні Ляодыцэйцаў, а вы самы адчытайце той з Ляодыцэі. Ды скажэце Архіппу: Пільнуйся, каб выпаўніў службу прынятую пабожна! Прывет маею Паўлаваю рукою! Памятайце аб маіх кайданох! Ласка (хай будзе) з вамі!



2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.