Псальмы 111 псалом

Псальмы
Пераклад Антонія Бокуна → Комментарии Баркли

Пераклад Антонія Бокуна

1 Альлелюя! Буду славіць ГОСПАДА ўсім сэрцам на нарадзе правых і ў грамадзе.
2 Вялікія дзеяньні ГОСПАДА, годныя ўвагі ўсіх, што імкнуцца да іх.
3 Годнасьць і велічнасьць — справы Ягоныя, і праведнасьць Ягоная будзе трываць вечна.
4 Ён памятнымі зрабіў цуды Свае, ГОСПАД літасьцівы і спагадлівы.
5 Ён ежу дае тым, што баяцца Яго, памятае на вякі запавет Свой.
6 Ён распавёў народу Свайму пра сілу дзеяньняў Сваіх, даючы яму спадчыну народаў.
7 Дзеі рук Ягоных — праўда і суд; усе загады Ягоныя верныя,
8 замацаваныя на вякі вечныя, зробленыя ў праўдзе і справядлівасьці.
9 Збаўленьне паслаў Ён народу Свайму, пастанавіў на вякі запавет Свой; сьвятое і страшнае імя Ягонае!
10 Страх перад ГОСПАДАМ — пачатак мудрасьці; добры розум [маюць] усе, што дзейнічаюць [у страху Божым]. Хвала Ягоная трывае вечна.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.