Судзьдзяў 14 глава

Кніга Судзьдзяў Ізраэлявых
Пераклад Яна Станкевіча → Комментарии Баркли

Пераклад Яна Станкевіча

1 І зышоў Самсон да Фімнафы, і абачыў жонку ў Фімнафе з дачок Пілісцкіх.
2 І ён узышоў, і азнайміў айцу свайму а маці сваёй, і сказаў: «Жонку я бачыў у Фімнафе з дачок Пілісцкіх; дык вазьміце яе імне за жонку».
3 І сказаў яму айцец ягоны а маці ягоная: «Ціж няма памеж дачок братоў тваіх і ў вусім людзе маім жонкі, што ты йдзеш узяць жонку ў Пілішчан неабрэзаных?» І сказаў Самсон айцу свайму: «Яе вазьмі імне, бо яна, як належа, у ваччу маім».
4 Айцец жа ягоны а маці ягоная ня ведалі, што гэта ад СПАДАРА, і што прыклепу ён шукае супроці Пілішчан. А таго часу Пілішчане панавалі над Ізраелям.
5 І зышоў Самсон із айцом сваім а з маці сваёю да Фімнафы, і прышлі да вінішчаў фімнафскіх, і вось, малады леў равець наўпярэймы яму.
6 І зышоў на яго Дух СПАДРОЎ, і ён разьдзер яго, як разьдзіраюць казянё; а нічога ня было ў руццэ ў яго. І не азнайміў айцу свайму і маці сваёй, што ён зрабіў.
7 І зышоў і пагутарыў із жонкаю, і яна была, як належа ў ваччу ягоным.
8 І зьвярнуўся за колькі дзён, каб узяць яе, і зайшоўся паглядзець здыхаты лявінае, і вось, рой пшчолаў у трупе лявіным і мёд.
9 Ён спусьціў яго ў далоні свае, і пайшоў, ідучы й ядучы, і пайшоў да айца свайго а маці свае, і даў ім, і яны елі; але ён не азнайміў ім, што зь лявінага трупа спусьціў мёд гэты.
10 І зышоў айцец ягоны да жонкі, і зрабіў там Самсон чэсьць, бо так робяць маладыя.
11 І было, як абачылі яго, дык узышлі трыццацёх прыяцеляў, і былі яны зь ім.
12 І сказаў ім Самсон: «Загадаю ж я вам загадку; калі вы добра адгадаце імне яе за сем дзён чэсьці і знойдзеце адгадку, то я дам вам трыццаць пасьцілак і трыццаць зьменаў адзежы.
13 А калі ня зможаце адгадаць імне, то вы дасьце імне трыццаць пасьцілак і трыццаць зьменаў адзежы». Тады яны сказалі яму: «Загадай загадку сваю, і паслухаем».
14 І сказаў ім: «Зь ядучага вышла ядомае і з дужога вышла салодкае». І не маглі адгадаць загадкі за тры дні.
15 І было на семы дзень, і сказалі яны жонцы Самсонавай: «Умоў мужа свайго, і хай ён азнайме нам загадку; накш спалім мы цяплом цябе й дом айца твайго; ціж вы пазвалі нас, каб абгаліць нас?»
16 І плакала жонка Самсонава над ім, і казала: «Ты адно ненавідзіш мяне й ня любіш мяне; ці не загадаў ты загадкі сыном люду майго, а імне не адгадаў яе?» Ён сказаў ёй: «Гля, айцу свайму а маці сваёй не адгадаў яе; і ці табе адгадаю?»
17 І плакала яна над ім сем тых дзён, у каторых была ў іх чэсьць. І было, што на сёмы дзень адгадаў ёй, бо яна надта дадзявала яму. А яна адгадала загадку сыном люду свайго.
18 І сказалі яму людзі места ейнага на сёмы дзень да заходу сонца: «Што салодшае за мёд, і што дужшае за лява!» Ён сказаў ім: «Калі б вы не аралі на маёй цяліцы, то не адгадалі б мае загадкі».
19 І зышоў на яго Дух СПАДАРОЎ, і зышоў ён да Ашкелону, і пабіў зь іх трыццацёх чалавекаў, і ўзяў іх адзежы, і аддаў зьмены іх тым, што азнаймілі адгадку. І ўзгарэўся гнеў ягоны, і ўзышоў ён да дому айца свайго.
20 І стала жонка Самсонава жонкаю вясельнага прыяцеля ягонага, каторы быў прыяцелям яму.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.