Псалтыр 94 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Толкование Феофилакта Болгарского

Пераклад Яна Станкевіча

1 Божа помсты, СПАДАРУ, Божа помсты, зьявіся!
2 Узьніміся, судзьдзя зямлі, аддай заплату гордым.
3 СПАДАРУ, пакуль нягодным, пакуль нягодным вяльмувацца?
4 Верашчэць, гукаць пыхата? усім, бяспраўе дзеючым, вяльмувацца?
5 Люд Твой, СПАДАРУ, яны мяжджуляць і спадак Твой уціскаюць;
6 Удаве а чужаземцу робяць сьмерць, і сіроты забіваюць,
7 І кажуць: «ЯГ не абача, і не зразумее Бог Якаваў».
8 Зразумейце, недасьціпныя памеж люду, і дурныя, калі вы паразумнееце?
9 Ці Тый, што ўсадзіў вуха, не пачуе? Тый, што ўхармаваў вока, не абача?
10 Ці Тый, што зырыў паган, ня будзе ўпікаць, Тый, што вуча чалавека веданьня?
11 СПАДАР ведае думкі чалавека, што яны пустыя.
12 Дабраславёны муж, каторага казьнера ЯГ і права Свайго навучае яго,
13 Каб супакоіць яго ў дні нягоды, пакуль выкапаюць дол нягоднаму.
14 Бо СПАДАР не адкіне люду Свайго і спадку Свайго не пакіне;
15 Але суд зьвернецца да справядлівасьці, і ўсі пасьцівага сэрца будуць за ім.
16 Хто пастаіць за мяне на ліхадзеяў? хто стане за мяне на дзеючых бяспраўе?
17 Калі б не СПАДАР быў імне памачніком, душа мая траха перабывала б у маўчаньню.
18 Як я казаў: «Мая нага коўзаецца», ласка Твая, СПАДАРУ, падперла мяне.
19 У множасьці журлівых думак у імне пацехі Твае даюць прыемнасьць душы маёй.
20 Ці прыязьньства з Табою мае мець седава бяспраўя, каторае крыўды тарнуе да права?
21 Яны зьбіраюцца на душу справядлівага й вінуюць кроў нявінную.
22 І быў СПАДАР імне горадам, і Бог мой скалаю прытулішча майго;
23 І Ён паверне на іх бяспраўе іхнае, і ў нягоднасьці іхнай адатнець іх, адатнець іх СПАДАР, Бог наш.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.