Псальмы 94 псалом

Кніга Псальмаў
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Толкование Феофилакта Болгарского

Пераклад Л. Дзекуць-Малея

1 Божа помсты, Госпадзе, Божа помсты, зьявіся!
2 Узьніміся, Судзьдзя зямлі, адплаці гордым за тое, што зрабілі яны!
3 Дакуль-жа, Госпадзе, дакуль-жа весяліціся будуць бязбожнікі?
4 Словы дзёрзкія гавораць яны, пышаюцца ўсе, што беззаконнае робяць.
5 Прыгнятаюць яны народ Твой, о Госпадзе, Тваю спадчыну яны ўціскаюць.
6 Удавіц і захаджалых душаць яны, і сіротак яны забіваюць,
7 і кажуць: Ня ўгледзіць гэтага Госпад, і ня зьведае Бог Якубавы!
8 Апамятайцеся, людзі бязглуздыя! І калі, сьляпакі, набярэцёся розуму?
9 Ці-ж Той, што вуха стварыў, не пачуе? Ці, хто кшталт воку надаў, не пабачыць?
10 Ці-ж Той, што навучае народы, ня будзе вінаваціць, — Ён, што чалавеку веду дае?
11 Госпад ведае думкі чалавечыя, што яны — подмух марны.
12 Шчасьлівы чалавек, якога Ты, Госпадзе, навучаеш і вучыш законаў Тваіх,
13 каб даць яму супакой у дні ліхія, пакуль выкапан будзе дол для бязбожніка.
14 Бо Госпад народу Свайго не адапхне, і не пакіне Ён Сваёй спадчыны.
15 Бо зьвернецца суд к справядлівасьці, і пойдуць за ім усе шчырыя сэрцам.
16 Хто за мяне супраць злачынцаў паўстане? Хто заступіцца супраць тых, што беззаконнае робяць?
17 Каб ня Госпад мне быў успамогай, дык хіба ўжо душа мая супачывала-б у маўчаньні.
18 Калі я думаў: Хістаецца нага мая! — дык ласка Твая, Госпадзе, падтрымала мяне.
19 Калі шмат дум цяжкіх было ў сэрцы маім, пацяшэньні Твае напаўнялі душу мне раскошай.
20 Ці-ж можа лучыцца з Табою пагібелі судзішча, што супраць права й закону гвалт чыніць?
21 Грамадай яны выступаюць супраць душы справядлівага і бязьвінную кроў засуджаюць.
22 Але Госпад стаўся цьвярдыняй маёй, Бог мой — скала мая, што дае мне прытулішча.
23 І зьвярнуў Ён на іх беззаконьне іхняе і ў злосьці іхняй іх зьніштажае; зьніштажае іх Госпад, Бог наш.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.